Зрабі падарунак Беларусі - Пераходзь на Беларускую мову
Рыхтуецца праект “Зрабі падарунак Беларусі - пераходзь на беларускую мову!”
Мы хочам дапамагчы людзям, якія жывуць у Беларусі і жадаюць размаўляць па-беларуску, але не адважваюцца, таму што саромяцца рускамоўнай большасці.
Мы з Табой паспрабуем разарваць замкнёны круг - "я не размаўляю па-беларуску, таму што ніхто не размаўляе". Усё, хто жадае, змогуць адначасова перайсці на беларускую мову. Разам мы пераадолеем страх, ляноту і станем мацней!
Які механізм праекта?
Праходзяць акцыі.ВаланцёрЫ раздадуць па Беларусі кніжкі. У ёй сабраныя практычныя рады, як менавіта перайсці на беларускую мову,навошта гэта рабіць.
Мэта :
Наша мэта – размаўляць па-беларуску ў Беларусі павіннна быць гэтак жа лёгка, як і па-руску.
Таксама ў кніжцы прыведзеныя самыя папулярныя беларускамоўныя СМІ, Інтэрнэт-сайты, творы класікаў і сучасных беларускіх аўтараў.
Кніжку будуць раздаваць на вуліцах гарадоў, у школах, вышэйшых навучальных установах.
Валанцёраў можна будзе пазнаць у натоўпе з завязанымі на торбах белымі,чырвонымі,сінімі стужкамі.
Вы можаце таксама звязацца з намі,падтрымаць нас і можаце стаць валанцёрам.
Партнёрамі выступілі :
Суполка “ВОКА”
Кампанія “ вкатнакте” “Увага – Я разумею БЕЛАРУСКУЮ мову”
Інфармацыйны партнёр buntby.com
Адзін з Арганізатараў :
Мы растлумачым як лёгка перайсьці на родную мову. Дзякуючы акцыі вы зможаце абраць некалькі варыянтаў перахода на беларускую мову.Чатыры варыянты,якія вам дпамамогуць!! Карысныя парады,цікавыя думкі і гісторыі “Як я перайшоў на родную мову” людзей з вопытам.
Не бойцеся. Мы з вамі!
Навошта гэта нам?
Калі шчыра,то гэта дапаможа і нам і вам карыстацца мовай так жа лёгка ,як і рускай.
Падрабязьней http://111290.livejournal.com/96280.html

