У Беларусі можа зьявіцца кірылічны дамэн

Упраўленьне абароны інфармацыі апэратыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзыдэнце Беларусі займаецца падрыхтоўкай да пачатку рэгістрацыі дамэнных імёнаў зь літарамі кірыліцы.

Паводле зьвестак БелТА, падрыхтоўка вядзецца сумесна з расейскімі адмыслоўцамі.

Нашы ўсходнія суседзі даўно размаўляюць пра кірылічныя дамэны. Цяпер плянуецца, што рэгістрацыя кірылічных дамэнных імёнаў у зоне "рф" пачнецца ўжо ў бліжэйшай будучыні. Інтэрнэт-карпарацыя ICANN, якая рэгулюе пытаньні прызначэньня сеціўных імёнаў і адрасоў, працуе над стварэньнем 11 новых тыпаў дамэнаў, у тым ліку для кірыліцы.

Акрамя Расеі і Беларусі дамэн кірыліцай жадае мець Баўгарыя, якая падала ў мінулы панядзелак адмысловую заяўку ў ICANN.

Ёсьць верагоднасьць, што зьяўленьне дамэнаў верхняга ўзроўню на нацыянальных мовах усё ж такі не адбудзецца, бо яны супярэчаць падставовым прынцыпам Інтэрнэта. Гэты працэс можа прывесьці да адасабленьня і ізаляваньня інтэрнэт-прастораў асобных дзяржаў і, адпаведна, абмежаваць глябальнасьць Сеціва.

Ваш камэнтар

Імя (абавязкова):

E-mail (абавязкова, але адлюстроўвацца ня будзе):

Ваш сайт:

Ваш камэнтар:





Нашы праекты: