ВЫСТАВА ТВОРАЎ БЕРЛІНСКІХ МАСТАКОЎ

9 ліпеня ў 17.00 у Музеі Сучаснага Выяўленчага мастацтва адбудзецца адкыцьцё выставы твораў берлінскіх мастакоў.

Будуць прэзэтаваныя крэатывы "зондэр-каманды" унікальнага вольнага творчага асяродку Берліна -Kunsthaus Tacheles:

Б’янка Флегель
Андрэа Каліці
Цім Роеофс
Рэза Машоодзі
Марцін Райтэр
Петэр Рыдэльсберг
Барбара Фрагогна
Рафаэль Белюцыо

Алесь Родзін

Кунстхаўс Тахелес з’яўляецца агульнапрызнаным цэнтрам міжнароднага мастацтва 1900-х – 2000-х гадоў. У любым турыстычным даведніку па Берліне можна знайсці гэты культурны аб’ект побач з такімі помнікамі, як Рэйхстаг і Брандэрбургская брама. Пасля аб’яднання Германіі група нямецкіх мастакоў заняла будынак універмага 1920-х гадоў. Гэта першы помнік архітэктуры з жалезабетона ў Еўропе, што перажыў усе перыпетыі нямецкай гісторыі XX стагоддзя і мусіў быць знесены. Берлінскі магістрат пайшоў на саступкі і пакінуў за мастакамі магчымасць жыць і дзейнічаць у гэтым унікальным міжнародным інтэрнаце, дзе няма ніякіх выгодаў акрамя неабмежаванай творчай свабоды, такой рэдкасці ў заходнім свеце.

У 2001 годзе адбылася першая сустрэча мінскіх і берлінскіх мастакоў, якія хацелі сказаць у мастацтве важнае і новае. Сярод іх вылучаецца беларус Алесь Родзін. Ён стаў незаменным лідэрам Тахелескага міжнароднага цэнтра, таму сёлета ў Мінск, на радзіму Родзіна, прыязджае група аўтарытэтных прадстаўнікоў Тахелеса. Шаноўныя гледачы, вы самі адчуеце творчую праўду гэтых мастакоў! Моц іх праўды ў шчырасці. Гэтыя мастакі з розных краінаў, яны розных нацыянальнасцяў, але ісціна ў іх адна – яна заключаная ў неабмежаванай творчай свабодзе. Ацаніце яе як належыць! Тахелес стаўся часткай і нашага, мінскага творчага жыцця. Берлін і Мінск судакрануліся ў творчасці, і толькі нам разам вырашаць, якім будзе найноўшае мастацтва.

9 ліпеня – 27 ліпеня 2008 года

АДКРЫЦЦЁ 9 ЛІПЕНЯ Ў 17.00

Выстава працуе па адрасе: пр. Незалежнасці, 47 (Музей сучаснага выяўленчага мастацтва) з 11.00 да 19.00. Выхадныя – нядзеля, панядзелак.

Тэл. для даведак 288-24-68.

Ваш камэнтар

Імя (абавязкова):

E-mail (абавязкова, але адлюстроўвацца ня будзе):

Ваш сайт:

Ваш камэнтар:





Нашы праекты: