Апошні бой, ён цяжкі самы ці Анрыял Студэнт Лайф едзе у Гомель

Не думалі, не гадалі і не чакалі, што атымаецца! UnReal Student Life едзе ў Гомель!!! 10, апошняя рэгіянальная выстава актуальнай студэнцкай творчасці пройдзе у Гомелі з 30 чэрвеня па 8 ліпеня 2010 г на базе унівесітэту імя Скарыны.

Праект СтудФармату  UnReal Student Life скончвае свой рэспубліканскі выставачны тур у Гомелі! Пачаушы ўсю справу у 2008 годзе у Мінску, у 2010 г. арганізатары замахнуліся правезьці выставу па краіне, паказаць студэнтам беларускіх гарадоу што твораць студэнты Мінскіх ВНУ. І зараз з упэўненасцю можна сказаць, што задумка атрымалася!!!

Рэгіянальны тур пачаўся у сакавіку з Наваполацку, і пачаў заваёўваць гарады краіны: Орша, Магілёў, Маладзечна, Гародня, Брэст, усяго 9 гарадоў наведала выстава з вясны. І зараз апошні – Гомель!

За час вандроўкі UnReal Student Life сур’ёзна разросся новымі экспанатамі студэнтаў рэгіянальных ВНУ, таму з задавальненнем запрашаем наведаць выставу, паглядзець, што творыць таленавітая моладзь краіны і далучыцца да моладзевага праекта UnReal Student Life.

кантакты: 7103904 (МТС) Аляксей, ці на скрынку ursl.studfarmat@gmail.com

Leave a Reply

Your email will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>