Учора рэктар БДСГА Аляксандр Цыганаў падпісаў загад аб выключэньні з ліку студэнтаў Аляксандра Страчука і Дзяніса Сарокіна. Першы зь іх зараз вылучаецца ў раенны Савет, а другі з’яўляецца актывістам яго ініцыятыўнай групы. Абодва студэнты навучаліся на адным з найбольш прэстыжных факультэтаў Акадэміі – аграэкалягічным. Аляксандр, ураджэнец Слуцка, вучыўся на другім курсе, а Дзяніс, які родам з Кобрына — на трэцім.
Афіцыйнай падставай для выключэньня названыя нібы то нездавальняючая вучоба маладзевых актывістаў і вялікая колькасьць пропускаў заняткаў. Але відавочна, што фактычна абодва юнакі пакараныя за свае палітычныя погляды і грамадзкую актыўнасьць па-за межамі фармальных акадэмічных структураў. Дарэчы, студэнты пасьпяхова здалі апошнюю сэсію і на сеньня «хвастоў» па вучобе ня маюць. Што да пропускаў заняткаў (у кожнага зь іх у бягучым сэмэстры па 30 прапушчаных гадзінаў), то большая іх колькасьць зьвязаная з неабходнасьцю удзелу ў гамадзкіх акцыях за межамі Горак. Як кажа актывіст ЗБС Дзяніс Сарокін, атрымаць у адміныстрацыі ВНУ афіцыйнага дазволу для гэтага немагчыма. Таму прыходзіцца ездзіць на свае страх і рызыку. Згодзен зь ім і Аляксандр Страчук, які нядаўна падаў заяву на ўступ у АГП.
Пасьля таго, як стала вядома аб выключэньні, студэнты зьвярнуліся да лідэра мясцовай рэгіянальнай кааліцыі дэмакратычных сілаў Андрэя Юркова. Той тэрмінова дамовіўся аб сустрэчы з рэктарам БДСГА. Падчас размовы сп.Цыганаў так і ня здолеў растлумачыць, чаму студэнты выключаныя напярэдадні сэсіі, а не пасьля нейкай няўдалай здачы іспытаў. Тым ня меньш, адмяніць свае рашэньне рэктар адмовіўся.
Для тых, хто хацеў бы атрымаць дадатковую інфармацыю.
Тэлефоны:
Рэктар БДСГА Цыганаў Аляксандр Рымавіч 8 02233 59545, прыемная 59383
Дэкан аграэкалягічнага факультэта Тамара Персікава 59498
А.Страчук 8 029 398 67 11
Д.Сарокін 8 029 571 92 44
А.Юркоў 8 029 623 61 08