Be2Gether – Еўрапейская прастора творчасці на мяжы з Беларуссю

Беларускія вучоныя, зладзіўшы безліч даследванняў, паў-гады таму аб’явілі: “Беларусы – чыстакроўная еўрапейская нацыя”. Праверыць, ці так гэта на самой справе, пашукаць адрозненні і зыходжанні можна будзе на фэстывале “Be2gether”, які пройдзе ля Нарвілішскага замку усяго у 10 кроках ад Беларускай мяжы. Узяўшы свой пачатак усяго год таму Фэстываль “Be2gether” адразу стаў самай знакавай падзеяй году не толькі у Літве, а ва ўсёй Прыбалтыке і краінах Усходняй Еуропы. Ідэяй фэсту стала стварэнне прасторы свабоды і творчасці, якая б аб’ядноўвала людзей розных краін, поглядаў. “Be2gether” стаў найбуйнейшым прыбалтыйскім фэстам, які сабраў тысячы людзей з усёй Еуропы, больш 30 выканаўцаў, сярод якіх былі зоркі сусветнай эстрады Morcheeba, Bloodhound Gang і ішныя. У гэтым годзе фэст, ужо набраўшыся досведу і пасталеўшы, прадставіць гасцям і удзельнікам творчыя майстэрні, спартовыя спаборніцтвы, экстрэмальныя шоў, выступы больш за 70 музычных каманд з усяго свету, у ліку якіх будуць: Groove Armada , Fishbone, My Baby Wants To Eat Your Pussy, Mushroom, Etienne De Crecy, Clan of Xymox і іншыя. Пры гэтым арганізатары паспрабуюць “стварыць разам фэстываль, на якім бы зніклі сцены, раздзяляючыя людзей, культуры, пакалення, бо мова музыкі і творчасці аб’ядноўвае незалежна ад нацыянальнасці ці занятку ў жыцці”, – кажа ідэйны кіраўнік фэстывалю Гіедрюс Клімкявічюс Адбудзецца мерапрыемства 14-17 жніўня 2008г. ля Нарвілішскага замку. Усю дадатковую інфармацыю вы зможаце знайсці на сайце www.b2g.lt

Аляксей Лукашэвіч

Камэнтаваньне закрытае

adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5