Лонданскія навукоўцы правялі даследаванне ў 23 каледжах сярод вучаніц ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў. Вынікі эксперыменту паказалі, што добра “паспяваючыя” дзяўчыны зусім не ў ладах з асабістым жыццём, і нават рызыкуюць застацца ў “старых дзевах”.
Зваротная сітуацыя з круглымі “двоечніцамі”. Дзяўчыны, гадавы сярэдні бал якіх ніжэй нармалёвых паказчыкаў, праблем з міжасобаснымі адносінамі не маюць, – большасць з іх за апошні год змянілі пяць і больш палавых партнёраў. У выніку – 35% з іх ужо замужам, некаторыя нават сталі маладымі мамамі, а 3% – былі адлічаныя з каледжа за непаспяховасць і парушэнні дысцыпліны.
Што ж тычыцца выдатніц, то ў іх з асабістым жыццём справа ідзе не гэтак весяла – большасць такіх дзяўчын самотныя, а некаторыя нават не імкнуцца завязаць знаёмства з прадстаўнікамі процілеглага полу.
Такі “падзел роляў” тлумачыцца проста. Каб добра вучыцца, атрымліваць высокія адзнакі, трэба шмат часу праводзіць за падручнікамі, кніжкамі, выкананнем хатніх заданняў, хадзіць на заняткі факультатываў і спецкурсаў. Так што на спатканні і вечарынкі часу проста не застаецца.
Нават яксьці шкада становіцца брытанскіх дзяўчын пасля такіх даследаванняў. Ім прыходзіцца выбіраць – добрыя адзнакі або пацалункі пад месяцам, бліскучыя перспектывы або нармалёвыя адносіны, навуковыя працы або пасцельныя ўцехі.
А нашымі дзяўчынамі мы можам сапраўды гонарыцца – яны ж у нас умудраюцца сумяшчаць адносіны з процілеглым полам і добрую вучобу. Мабыць, юныя беларускі ведаюць нейкі сакрэт, які для брытанскіх “тынейджерак” пакуль знаходзіцца “за сям’ю пячаткамі”.
Паводле www.rosbalt.ru
24
сту