Брытанскія школьніцы змогуць замовіць супрацьзачаткавыя таблеткі па смс

У брытанскіх дзяўчынак старэй 11 гадоў з’явіцца магчымасць атрымаць сродкі экстранай кантрацэпцыі, адправіўшы sms-паведамленне школьнай медсястры. Праграма будзе рэалізаваная з ліпеня гэтага года ў шасці школах ангельскага графства Оксфардшыр.

Праграма, распрацаваная адміністрацыяй графства і рэгіянальным аддзяленнем Фонду першаснай медыцынскай дапамогі, закліканая дапамагчы сэксуальна актыўным дзяўчынкам пазбегнуць непажаданай цяжарнасці. Стваральнікі праграмы перакананыя ў тым, што практыка абмену тэкставымі паведамленнямі са школьнымі медсёстрамі дапаможа прадстаўнікам сістэмы аховы здароўя ўсталяваць кантакт з падлеткамі, якія часцяком саромеюцца звяртацца да лекараў і фармацэўтам з падобнымі праблемамі.

Колькасць цяжарнасцяў сярод дзяўчынак малодшай 18 гадоў у Оксфардшыры павялічылася за апошнія гады на 10 адсоткаў. 320 такіх выпадкаў было зарэгістравана ў 2006 году, у 2007 — 350.

Супрацоўнікі оксфардшырскага аддзялення Фонду першаснай медыцынскай дапамогі заяўляюць, што будуць дбайна вывучаць усе выпадкі звароту падлеткаў за супрацьзачаткавымі сродкамі.

паводле Медпартал.ру

Камэнтаваньне закрытае

ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software