«Дзень Незалежнасці з Махном» - фэст на Украіне
23-24 жніўня гэтага году адбудзецца Трэці літаратурна-музычны андэрграўндавы фэстываль «Дзень Незалежнасці з Махном» ў месцы Гуляйполе Запорожскай вобласці, на гістарычнай Бацькаўшчыне вядомага украінца Нестара Махна.
У рамках фэстывалю плануецца правядзенне шэрагу мерапрыемстваў, у якіх кожны зможа ўзяць удзел: паэтычны бодзі-арт, графіці-джэм, байкер-шоу, кінапаказы, прафесійнае фаєр-шоу, майстар класы грання на барабанах та графіці, «Махноўскі валейбол», паэтычныя чытання ад: сучасных украінскіх пісьменнікаў, беларускага дэсанту ды прэзэнтацыя заходняга фронту маладой паэзіі, а такжа вечаровая канцэртная праграма ў складзе:
Zdob[si]Zdub (Малдова),
Крихітка Цахес (м.Кіеў),
Мертвий півень (м.Львоў-Харькаў-Кіеў),
Бумбокс (м.Кіеў),
Фліт (м.Івано-Франкаўск),
ДримбаДаДзига (м.Кіеў),
ТопОкрестра (м.Кіеў),
Джамбібум (Беларусь),
ІQ48 (Беларусь),
Собакі в космосі (м.Харкаў).
Арганізуецца часовы аўтобусны маршрут нумар 666 МІНСК - ГУЛЯЙПОЛЕ. Праезд на гэтым маршруце каштуе 35 уе. Адпраўленне ў пятніцу 22 жніўня ў 16.00, прыбыццё - ў панядзелак 25 жніўня ўдзень.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце: http://www.ostbar.com.ua

спампаваць!
