Эканамісты з сусветным узроўнем

“Наша Ніва” пагутарыла з адным з арганізатараў канферэнцыі Міхаілам Голасавым, прафесарам эканомікі Йельскага універсітэту (ЗША).

Паводле Міхаіла Голасава, эканамічная адукацыя ў нашай краіне мае вельмі вузкую спецыялізацыю. БДЭУ больш нагадвае бізнес-школу. Паводле яго, выпускнік нархозу адразу пасля выпуску гатовы ісці працаваць у банк. Менавіта таму спадару Голасаву і было так цяжка, калі ён паступіў у аспірантуру, а потым у дактарантуру ў ЗША – занадта слабой была першапачатковая база ведаў. Аднак амерыканская эканамічная школа ў прынцыпе на вельмі высокім узроўні: у навуковым плане нават еўрапейскія ВНУ прыкметна адстаюць ад амерыканскіх.

Па задумцы арганізатараў канферэнцыі, будуць прыкладзены сур’ёзныя намаганні для стварэння «протауніверсітэта» ці, дакладней, комплексу курсаў, на якіх выкладанне эканомікі будзе праходзіць на сур’ёзным сусветным узроўні. Адкрыццё адукацыйнай праграмы запланавана на 2011-2012 гады. Нацбанк РБ прапаноўвае для гэтай праграмы пляцоўку Палескага дзяржаўнага універсітэта ў Пінску (Брэсцкая вобласць). Хутчэй за ўсё, гэта будзе магістарскай, бо аб падрыхтоўцы бакалаўраў гаварыць пакуль не даводзіцца. Зрабіць жа кароткую якасную магістарскую праграму не так і цяжка. Трэба не так шмат выкладчыкаў і студэнтаў (група 2-30 чалавек). Навучанне будзе весціся на англійскай мове.

У гутарцы з «НН» Міхаіл Голасаў адзначыў, што праграма будзе створана, калі з’явіцца калектыў прафесараў, якія змогуць там працаваць. Але не проста добрых, а якім важна лёс іх краіны.

Адносна мовы навучання, спадар Голасаў адзначыў наступнае:

- Мова будзе англійская. Цяпер англійская стала мовай эканомікі ва ўсіх свеце. Вядучыя магістарскія праграмы Італіі, Іспаніі праходзяць на англійскай мове. Практычна ўся акадэмічная літаратура па-англійску.

Паводле “Нашай Нівы”

Камэнтаваньне закрытае