Этна-фэст у стылі “Ethnicana”

alizbar

Кацярына Лабецкая, фота аўтара uff-org.by

Зялены, белы, памаранчавы колеры на працягу месяцу прыцягвалі ўвагу мінчан да вялікай афішы першага буйнога этна-фэсту “Ірландскія танцы-2008”, які меў гонар адбыцца напярэдадні дню св. Валянціна ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Тры дні – з 11 па 13 лютага – аматары кельцкай культуры бавілі час у атмасферы традыцыйнай музыкі, танцаў і тэатру. Пад вопліскі задаволеных гледачоў штовечар на сцэну выходзілі як беларускія калектывы, так і госці з іншых краін. Вось некалькі імёнаў – гурт RUN (Украіна); тэатр ірландскага танцу “Mirkwood” (С-Пецярбург), які паказаў спектакль у дзвюх дзеях; гурт-выканаўца ірландскага, шатландскага і брэтонскага фолку“Ceilidh Ceol” (Беларусь), танцавальны калектыў ”Bassdance” (Беларусь).

Напрыклад, толькі некалькі дзён гасцяваў у сталіцы Alizbar – жыхар Венгрыі, выканаўца музыкі на кельцкай арфе. Дарэчы, яго гранне так запала ў душу беларускага слухача, што па асабістых просьбах, ён быў запрошаны і на другі дзень фестывалю.

Па словах Уладзіміра Гінько – галоўнага кіраўніка праекту “Ethnicana” (http://ethnicana.com/) і паралельна вядоўцы канцэртаў, этнічная культура – самая нерухомая, чыстая і дасканалая ў сферы мастацтва. Магчыма, гэтым і выклікана такая зацікаўленасць ёю ў апошнія часы.
Людзі кажуць: каб адчуць, трэба дакрануцца. Прапаноўваю шаноўным чытачам гэтага моладзевага парталу, хаця б на некалькі хвілінаў адчуць сапраўдную “смакату” ірландскай культуры…

Камэнтаваньне закрытае

adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 ms windows 8 purchase microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software