Гродзенскі ўніверсітэт будзе рыхтаваць «кампутарных абаронцаў»

Уступная кампанія ў ВНУ завершыцца 6 жніўня, але да канца верасня яшчэ можа быць дазалічэнне абітурыентаў, якія не прайшлі па конкурсе, на вакантныя бюджэтныя або платныя месцы…

Схема залічэння абітурыентаў, якія паступілі ў навучальныя ўстановы на ўмовах аплаты, адзіная для ўсіх ВНУ, яна тычыцца навучальных устаноў як дзяржаўнай, так і прыватнай формы ўласнасці. Дамова аб падрыхтоўцы спецыяліста складаецца пасля прыняцця рашэння прыёмнай камісіі аб залічэнні. Першакурснік можа аплаціць навучанне толькі пасля выдання загаду аб залічэнні. Тэрмін аплаты складае не меней 15 каляндарных дзён са дня подпісу дамовы, бо некаторым абітурыентам неабходна аформіць і атрымаць крэдыт для аплаты навучання.

Куды і калі залічаць

Абітурыенты, якія вытрымалі ўступныя іспыты, але не прайшлі па конкурсе на дзённую форму атрымання адукацыі ў ВНУ на сродкі бюджэту, для ўдзелу ў конкурсе ў гэтай жа ВНУ на завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі на сродкі бюджэту (акрамя сельскагаспадарчага профілю) дакументы падаюць па 2-е жніўня. Абітурыенты, якія вытрымалі ўступныя выпрабаванні, для ўдзелу ў конкурсе на дзённую, завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі на ўмовах аплаты дакументы падаюць па 4-е жніўня. Залічэнне абітурыентаў у ВНУ першага патоку адбудзецца з 20 па 28 ліпеня, другога – з 1 па 6 жніўня. На мэтавы накірунак могуць прэтэндаваць абітурыенты, якія пражываюць у сельскай мясцовасці не меней двух гадоў. Прычым абітурыент павінен скончыць установу адукацыі ў адным з гэтых населеных пунктаў, навучаючыся там не меней двух гадоў.

Тым, хто лічыць сябе творцам

Ва ўсіх беларускіх ВНУ на спецыяльнасці, дзе прадугледжана ўступнае выпрабаванне па прадмеце «творчасць», сёлета змененая схема залічэння абітурыентаў на навучанне на ўмовах аплаты. У першую чаргу будуць залічацца тыя абітурыенты, якія здалі ўступнае выпрабаванне па прадмеце «творчасць» у дадзенай ВНУ, а на пакінутыя месцы будуць прынятыя абітурыенты, якія здалі ўступнае выпрабаванне па прадмеце «творчасць» у іншай ВНУ. Гэтае выпрабаванне ў розных навучальных установах мае свае асаблівасці.

Што новенькага?

Белдзяржуніверсітэт сёлета пачне падрыхтоўку па двух цалкам новых спецыяльнасцях – «аэракасмічныя радыёэлектронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» і «прыкладная інфарматыка». Гэтыя спецыяльнасці занесеныя ў Агульнадзяржаўны класіфікатар Беларусі. Іншыя беларускія ВНУ таксама пачнуць падрыхтоўку кадраў па новых для іх спецыяльнасцях. БНТУ – па спецыяльнасці «геадэзія», БДУІР – «электронныя сістэмы бяспекі», Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт – «аўтамабільныя дарогі», «геаграфія (геаінфармацыйныя сістэмы)», «электразабеспячэнне», Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы – «інфарматыка», «вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання», «кампутарная бяспека» і інш. Новая ВНУ – Інстытут памежнай службы Рэспублікі Беларусь – пачне функцыянаваць з 1 ліпеня 2010 году, на базе памежнага факультэту Ваеннай акадэміі Беларусі ў Менску. Жадаючыя паступіць у Інстытут памежнай службы Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе ўвесь неабходны пакет дакументаў падаюць у прыёмную камісію Ваеннай акадэміі.

Даведнік для абітурыентаў выдавецтва «Вышэйшая школа» дае самую пэўную інфармацыю аб уступнай кампаніі.

падгледзена: t-styl.info

Leave a Reply

Your email will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 ms windows 8 purchase microsoft office 2010 microsoft office 2010 microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit