Хочаш стаць студэнтам – прайдзі прафесійна-псіхалагічную гутарку-2010

sobesedovanie.jpg


Гутарка-2010: засцярогі і афіцыйныя шпаргалкі.
З кожным днём набліжаецца ўступная кампанія ў ВНУ Беларусі. Афіцыйна яна стартуе з пачаткам прафесійна-псіхалагічнай гутаркі, якую неабходна прайсці перад цэнтралізаваным тэставаннем (ЦТ) пры паступленні на шэраг спецыяльнасцяў. У 2010 годзе рэгістрацыя на дадзеную гутарку будзе праходзіць з 5 па 31 сакавіка, а сама яна – з 5 па 30 красавіка. Аб тым, што гэта за іспыт і аб якіх яго нюансах абітурыенты проста абавязаныя ведаць, аглядальнік партала www.interfax.by даведваўся ў спецыялістаў вышэйшых вучэбных устаноў і не толькі ў іх.

Сутнасць прафесійна-псіхалагічнай гутаркі.
У адпаведнасці з пастановай Мінадукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага 2008 года №17 прафесійна-псіхалагічная гутарка праводзіцца толькі па тых спецыяльнасцях, па якіх прад’яўляюцца адмысловыя патрабаванні да спецыялістаў.
Сярод гэтых спецыяльнасцяў: “Дзяржаўнае кіраванне”, “Дзяржаўнае кіраванне і права”, “Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка”, “Міжнародныя адносіны”, “Міжнароднае права”, “Правазнаўства”, “Эканамічнае права”, “Журналістыка”, “Міжнародная журналістыка” і “Мытная справа”.
Каб атрымаць дазвол і ўдзельнічаць у конкурсе на паступленне ў ВНУ на гэтыя спецыяльнасці, абітурыенты абавязаныя адказаць на шэраг пытанняў, для выяўлення асабістых і дзелавых якасцяў, а таксама матываваць свой выбар той або іншай спецыяльнасці.
Прафесійна-псіхалагічную гутарку неабходна праходзіць усім грамадзянам Рэспублікі Беларусь, а таксама замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія стала пражываюць на тэрыторыі Беларусі, пры паступленні на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі (дзённую, вячэрнюю, завочную, у тым ліку дыстанцыйную), для навучання ў скарочаныя тэрміны, на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, для атрымання другой і наступнай вышэйшай адукацыі, як за рахунак сродкаў рэспубліканскага бюджэту, так і на ўмовах аплаты фізічнымі або юрыдычнымі асобамі.
Для таго каб зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка гутаркі, неабходна асабіста або па пошце падаць заяву ў прыёмную камісію ВНУ.
Калі вы падаеце заяву асабіста, то не забудзьцеся ўзяць пашпарт або іншы дакумент, які пацвярджае вашу асобу. Калі ж заява адпраўляецца па пошце, то патрэбна прыкласці да яе копію пашпарта (іншага дакумента, які пацвярджае вашу асобу).

Абдурыць не атрымаецца.
Для ўдзелу ў гутарцы чалавек мае права зарэгістравацца па адной спецыяльнасці (групе спецыяльнасцяў) не больш аднаго разу. У выпадку калі абітурыент зарэгістраваўся для ўдзелу ў прафесійна-псіхалагічнай гутарцы па адной спецыяльнасці (групе спецыяльнасцяў) больш аднаго разу, ён будзе дапушчаны да ўдзелу ў гутарцы ў ВНУ па даце першапачатковай рэгістрацыі.

Горкі досвед – 2009
Абраўшы спецыяльнасць, па якой трэба праходзіць прафесійна-псіхалагічную гутарку, лепш за ўсё зрабіць гэта ў тым ВНУ, у які збіраецеся паступаць. Такую выснову можна зрабіць на падставе аповяду аднаго з абітурыентаў леташняй уступнай кампаніі, які так і не змог паступіць у Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін. Як вынікае з ліста абітурыента, пры выбары пункта рэгістрацыі на гутарку па спецыяльнасці “Правазнаўства” ён звярнуўся да чальцоў камісіі адной з акадэмій Мінска з просьбай даць яму магчымасць прайсці прафесійна-псіхалагічную гутарку па абранай спецыяльнасці ў іх. Паспяхова здаўшы іспыт, патэнцыйны студэнт атрымаў на рукі дакумент з указаннем іншай спецыяльнасці – “Дзяржаўнае кіраванне і права”, што не дазволіла яму ўдзельнічаць у наступных выпрабаваннях. Як пасля растлумачылі абітурыенту ў міністэрстве адукацыі, прадстаўнікі акадэміі не мелі права рэгістраваць яго на гутарку ў сябе ў ВНУ, бо ў гэтым пункце рэгістрацыі прадугледжана правядзенне прафесійна-псіхалагічнай гутаркі для іншых спецыяльнасцяў.
У адпаведнасці з пастановай Мінадукацыі ад 26 лютага 2008 года №17 штогод да 1 сакавіка міністэрства зацвярджае пералік ВНУ – месцаў правядзення прафесійна-псіхалагічнай гутаркі (тэставанні) з указаннем, па якой спецыяльнасці або групе спецыяльнасцяў будзе праводзіцца гутарка (тэставанне).
Усе пункты рэгістрацыі на гутарку будуць размешчаныя на партале www.interfax.by у хуткім часе.

Магчымыя пытанні гутаркі.
Прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта апублікавалі прыклады пытанняў прафесійна-псіхалагічнай гутаркі, якая пройдзе ў БДУ.
Агульныя пытанні:
o матывацыя выбару прафесіі (могуць быць зададзеныя пытанні не толькі аб тым, чаму абрана менавіта дадзеная прафесія: абітурыента могуць спытаць аб найбольш прывабных, па яго меркаванню, аспектах прафесійнай дзейнасці, аб прэстыжы дадзенай прафесіі, яе сацыяльнай значнасці);
o планы абітурыента на будучыню (прафесійная дзейнасць);
o удзел у грамадскай працы, дзелавыя якасці;
o круг інтэрасаў, эрудыцыя (у тым ліку ў абранай сферы прафесійнай дзейнасці);
o асноўныя дасягненні ў вучобе і іншых сферах дзейнасці (удзел у алімпіядах, конкурсах і т.д..);
o камунікатыўная кампетэнтнасць (напрыклад: “Як вы лічыце, ці магчыма ў спрэчным пытанні знайсці такое рашэнне, якое бы ўсіх задаволіла?”);
o эмацыйна-паводніцкая сфера (напрыклад: “Як вы ставіцеся да меркавання, што ні адна абраза не павінна заставацца бяспакарання?”).
Спецыяльнасці групы “Журналістыка”
Пытанні, якія тычацца асаблівасцяў СМІ:
1. Што вы можаце распавесці аб перыядычным друку?
2. Якія моладзевыя выданні, тэлепраграмы вы ведаеце?
3. Як вы разумееце, што журналістыка – гэта від творчай дзейнасці?
Пытанні, якія могуць вызначыць узровень агульнага развіцця:
1. Што цікавага вы можаце распавесці замежніку аб культуры і традыцыях народа Беларусі?
2. Якія гістарычныя падзеі ў беларускай гісторыі вы лічыце найважнейшымі?
3. Калі святкуецца Дзень незалежнасці нашай краіны?
4. З якімі дзяржавамі ўсталяваныя найболей трывалыя ўзаемавыгадныя адносіны?
Спецыяльнасці “Міжнародныя адносіны” і “Міжнароднае права”
Пытанні, якія вызначаюць веданне дзяржаўнага, судовага устройства Беларусі, органаў улады, найбольш важныя падзеі ў жыцці беларускага грамадства, разуменне тэрмінаў “права”, “абавязкі”, “прававая адказнасць”, “талерантнасць”, “суверэнітэт”.
Пытанні, датычныя сучасных міжнародных падзей:
1. Якія міжнародныя арганізацыі вы ведаеце?
2. Дзе нядаўна мінулі (альбо ідуць) прэзідэнцкія выбары?
Спецыяльнасць “Мытнае справа”
Пытанні, якія вызначаюць веданне дзяржаўнага устройства Беларусі, органаў улады, асаблівасцяў прафесіі “мытнік”:
1. Якое галоўнае прызначэнне мытні ў нашай дзяржаве?
2. Што вы ўкладваеце ў паняцце “мытны орган – праваахоўны орган”?
3. У чым складаецца адрозненне паміж мытнай службай і службай ва ўзброеных сілах?
4. Як вы адрозніваеце паняцці “прафесійная этыка” і “службовая дысцыпліна”?
Спецыяльнасці “Правазнаўства” і “Эканамічнае права”
Пытанні, вызначальныя веданне дзяржаўнага, судовага устройства Беларусі, органаў улады, найбольш важныя падзеі ў жыцці беларускага грамадства, разуменне тэрмінаў “права”, “абавязкі”, “прававая адказнасць”, “талерантнасць”, “суверэнітэт”:
1. Да якіх наступстваў могуць прыводзіць памылкі юрыста?
2. Што вы можаце сказаць аб асноўных этапах станаўлення беларускай дзяржаўнасці?
3. Калі была абвешчаная Рэспубліка Беларусь як незалежная дзяржава?
4. Якія дзяржаўныя органы ўлады вызначаюць заканадаўства Беларусі?
5. Назавіце выбітных грамадска-палітычных дзеячаў беларускай зямлі і сучаснай Беларусі.
6. Што такое права чалавека? На якія групы іх можна падзяліць?
7. Якую функцыю выконваюць выбары ў дзяржаве?

Паводле interfax

Камэнтаваньне закрытае

adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software