Кулінковіч: Мы – добрыя, фэст – добры, вы – добрыя

У “Рэактары” адбыўся дабрачынны “Добры фэст”. Самым галоўным словам стала “міласэрнасць”, лозунгам – “Будзьма міласэрнымі, будзьма беларусамі”. Усе сабраныя сродкі ад квіткоў і рэчы, якія прынеслі прыхільнікі добрай музыкі, будуць перададзеныя ў Чэрвеньскі дзіцячы дом. Дзякуй IQ48 за ідэю і рэалізацыю фэста!

Вядучымі фэсту выступілі рэп-выканаўца Вінсэнт і Іна Кашырына, якія ўвесь час заклікалі прысутных стаць больш добрымі, не праходзіць міма праблем навокал. Выступілі і адныя з арганізатараў дабрачыннай акцыі Ніна Шыдлоўская, а таксама каардынатарка фонду “Добра тут” Алена Марціянава.

Крыху пра выступоўцаў ды цікавыя каментары ад іх

Гурт “Палац” выступаў першым і запаліў залю спевамі пад мінусоўку – атрымалася сапраўдная дыскатэка.

Алег Хаменка: “Сёння вы прыйшлі на гэты фэст – гэта добры ўчынак. Вы выказалі свае адносіны да праблемы дзяцей-інвалідаў у Беларусі. Не кожнаму з музыкаў вы б даверылі свае грошы, а так праз набытыя квіткі вы ўпэўненыя – грошы дакладна трапяць да дзяцей”.

Разбавіла мужчынскую кампанію Зоя Каральчук з гуртом ZM99.

Зоя Каральчук: “Хорошо не только делать добрые дела – хорошо еще не препятствовать добрым делам”.

Бярозаўскія хлопцы дадалі свайго драйву ў агульны пазітыўны настрой. Хлапцы з :B:N праспявалі свае новыя песні, якія падхапіла заля, а таксама выканалі супольную песню з Вінсэнтам.

Сяргей Машковіч, аўтар тэкстаў гурта :B:N: “Мы самі з Бярозы, там гэтыя праблемы з дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі яшчэ больш бачныя. Мы не маглі адмовіцца ад удзелу ў фэсце – бо мы не можам быць  раўнадушнымі да гэтай праблемы. Выдатна, што ёсць такая задума правядзення дабрачынных фэстаў у Беларусі”.

Алесь Лютыч, :B:N

Алесь Зайцаў, :B:N

Дзюбеля, як заўжды, былі на вышыні. “Гузік”, “Край”… спявалі хорам. Музыкаў клікалі на біс, але час выступу абмежаваны. Таму, чакайма на сольнік ад НД.

“Лучшая девушка Минской области…”

Лідэр гурта Аляксандр Кулінковіч каротка пракаментаваў свой удзел у дабрачынным канцэрце: “Мы – добрыя, фэст – добры, вы – добрыя”

Юрый Навумаў, другі вакаліст Нейра Дзюбеля: “Гэта не першы наш удзел у дабрачынным канцэрце. Мы ніколі не адмаўляемся ад выступу на такіх мерапрыемствах”.

Апошнімі выказалі неабыякавасць да праблемы дзяцей-інвалідаў “Здаровыя лосі”, якія вынасілі і нарадзілі ідэю фэста. Танцпол разам з імі адчуў сябе “марсіянамі, якія чакаюць пад таполямі сваю Волю” :)

Хочацца адзначыць добрую арганізацыю візуальнага суправаджэння: пад кожную песню і гурт на вялікіх экранах транслявалі відэа, якое пасавала пад змест таго, што спяваюць музыкі.

Аня Даўгаполава, госць фэсту: “Дзеці – увогуле маё слабое месца, я вельмі нераўнадушна стаўлюся да праблемаў дзяцей. Калі ты можаш чым-небудзь дапамагчы – ты абавязаны гэта зрабіць, бо хто ведае, можа і табе калісьці спатрэбіцца дапамога.

Адзначым, сярод прысутных быў і амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан.

Арганізатары спадзяюцца на працяг падобных фэстаў.

Наста Александровіч, спецыяльна для studfarmat.org

Leave a Reply

Your email will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5