Ліцэнзійны софт ў Беларусі за электронныя грошы

Любы грамадзянін РБ цяпер можа абсалютна легальна юзаць чэсна набытае за свае кроўныя праграмнае забесьпячэньне.

І нават не абавязкова цягнуцца ў краму, каб прыдбаць плястыкавую скрыначу с CD.

Пампуй сабе праграмкі з ...адкуль хочаш, а ліцэнзійны ключ аплочвай электроннымі грашыма.

Інтэрнэт-крама ліцэнзійнага праграмнага забесьпячэньня
Allsoft.by падключылася да беларускай сістэмы электроных грошай EasyPay. Дзякуючы гэтаму наведнікі Allsoft.by маюць магчымасьць, не адыходзячы ад свайго кампутара, набываць праграмныя прадукты ў інтэрнце пры дапамозе электронных грошай EasyPay.

Такім чынам, карыстальнік атрымоўвае шэраг перавагаў:

- зручна набываць: ніякіх надакучлівых прадаўцоў і брудных грашовых паперак
- эканомія часу: ніякіх паходаў па крамах
- абарона правоў пакупніка: пры аплаце праз EasyPay карыстальнік атрымоўвае электронны чэк (можна абмяняць на рэальны ў банку)

Цяпер любы грамадзянін Беларусі можа легальна прыдбаць on-line такія пакеты як Photoshop, антывірус Касперского, Internet Download Manager альбо, напрыклад, навігацыйную сістэму «Навител Навигатор». Прычым зусім не абавязкова чакаць дастаўкі поштай дыска з замоўленай праграмай: можна спампаваць праграму бясплатна, а пазьней аплаціць ліцэнзійны ключ да яе.

Даведка

EasyPay — першая беларуская сістэма электронных грошай. Прызначана для хуткіх плацяжоў у інтэрнэце і з дапамогай мабільнага тэлефона. На дадзены момант на тэрыторыі Беларусі існуе больш за 3000 пунктаў набыцьця электронных грошай EasyPay. У сістэме ёсьць магчымасьць інтэграцыі з міжнароднай банкаўскай карткай MasterCard «Белгазпромбанка».

Да сістэмы падключаныя больш за 100 інтэрнэт-крамаў, усе аператары мабільнай сувязі, вядучыя інтэрнэт-правайдэры, хостынгавыя кампаніі, этэрнае і кабельнае TV, букмекерскія канторы.

Таксама з дапамогай EasyPay можна аплочваць камунальныя паслугі і паслугі замежных пастаўшчыкоў.

Ваш камэнтар

Імя (абавязкова):

E-mail (абавязкова, але адлюстроўвацца ня будзе):

Ваш сайт:

Ваш камэнтар:





Нашы праекты: