Платнікі і завочнікі, рыхтуйце грошы!

planetaccmoney.jpg


Рост кошту навучання павінен адбыцца ў сувязі з павышэннем у Беларусі тарыфнай стаўкі першага разраду.

З 1 студзеня 2010 года ў Беларусі павысілася тарыфная стаўка 1-га разраду. Гэта значыць, што павялічылася зарабатная плата выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў. А выплачваецца яна ў асноўным за кошт грашовых сродкаў студэнтаў-платнікаў. Пра тое, калі ў новым годзе ў ВНУ адбудзецца павелічэнне аплаты за вучобу, «Інтэрфаксу» распавялі спецыялісты вядучых ВНУ Беларусі.

Як сказалі ў БДПУ імя М.Танка, нягледзячы на тое, што ў Беларусі тарыфная стаўка 1-га разраду для аплаты працы супрацоўнікаў арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту і карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі, павысілася да Br81 тыс., гэта яшчэ не азначае павелічэння аплаты за вучобу студэнтаў платнага аддзялення з 1 студзеня. У адпаведнай пастанове Савета міністраў вызначаныя карэкціруючыя каэфіцыенты да тарыфнай стаўкі 1-га разраду (у межах ад 2,419 да 0,978), але не пазначаныя іх прамежкавыя значэнні, па якіх можна пралічыць павелічэнне канкрэтнай тарыфнай стаўкі (акладу) з 1-га па 27-ы разрад. Калі ўсё будзе вядома, тады і пачнецца абмеркаванне пытання аб павелічэнні кошту навучання для платнікаў, сказалі ў БДПУ імя М.Танка.

Аднак ужо 14 студзеня 2010 года міністэрства юстыцыі зарэгістравала пастанову Мінпрацы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь «Аб увядзенні карэкціруючых каэфіцыентаў да тарыфных ставак (акладаў) супрацоўнікаў арганізацый, што фінансуюцца з бюджэту і карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі».

Прадстаўнік БДПУ паведаміў аглядальніку, што ў адпаведнасці з дамовамі студэнты аплацілі вучобу да лютага, так што калі і будзе нейкае павышэнне, то толькі пазней.

Спецыялісты Беларускага дзяржаўнага універсітэта заяўляюць, што ў ВНУ пытанне аб павелічэнні кошту аплаты за вучобу студэнтаў-платнікаў ужо разглядаецца.

Аналагічная сітуацыя і у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. У дамовах студэнтаў платнага аддзялення асобным радком прапісана, што кошт навучання карэкціруецца ў сувязі са зменай тарыфнай стаўкі 1-га разраду. Як сказалі ў БНТУ, на сённяшні дзень гэтае пытанне ў ректараце яшчэ не ўздымалася, аднак гэта не азначае, што ў бліжэйшы час яго не разгледзяць, і велічыня аплаты за вучобу не вырасце.

Камэнтаваньне закрытае

adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase