Разгон на сядзібе «ЗБС»

Сёньня ўвечары падчас вечарына на сядзібе «Задзіночаньня Беларускіх Студэнтаў» туды ўварваліся міліцыянты (АМАП?) і людзі з відэёкамерамі, затрымалі чалавек 20 сябраў ЗБС, пасадзілі ў падагнаны аўтазак і завезлі ў Савецкі РАУС. Сярод затрыманых дакладна: Алесь Лукашэвіч, Алесь Люльчаў, Алесь Міхалевіч…

Толькі што патэлефанаваў хлопец, якогаўжо адпусьцілі, і распавёў, што выклікаюць па чарзе на допыт, перапісваюць зьвесткі. Яго адпусьцілі, але з астанімі покуль сітуцыя невядомая.

Магчыма, напад зьвязаны з кампаніяй «НЕ ЗАГАНЯЙСЯ», скіраванай супраць гвалту ў дачыненьні студэнтаў падчас выбараў. Менавіта сёньня зьявіліся першая CD «НЕ ЗАГАНЯЙСЯ» з музыкай і флэш-мультамі, дзе даступна тлумачылася, што выбары-справа дабраахвотная.

Камэнтаваньне закрытае