Разрадка па-студэнскі – у Мінску прайшла бойка снежкамі + фота

snezki.jpg


У бойцы снежкамі 17 студзеня ў Мінску, у парку імя Янкі Купалы, узялі ўдзел каля 40 чалавек, якія не збаяліся халоднага марознага надвор’я. Удзень слупок тэрмометра вагаўся ў межах 12—14 градусаў марозу.

«Гэта акцыя, як і астатнія, маетакую мэту: людзі мусяць радавацца жыццю, рабіць свет больш яркім, расслабляцца і сябраваць, – так тлумачыць сэнс акцыі адзін з яе арганізатараў Андрэй Кім. – Цяпер у нас, у студэнтаў, сэсія, таму хапае стрэсавых сітуацый. Вось мы і вырашылі сабраць людзей, каб павесяліцца і адпачыць».
Радавацца жыццю ў прысутных сапраўды атрымоўвалася. Хоць на пачатку і не хацелася лішнім разам варушыцца на марозе.

Аднак гульня ў снежкі і перацягванне канатаў хутка захапілі прысутных.
І прыйшлося выцягнуць сябе з зімовай спячкі, каб закідаць супернікаў снегам і быць як мага меней самаму заснежаным.
У параўнанні з бітвай падушкамі, якая прайшла 8 верасня ва ўгодкі бітвы пад Оршай і сабрала каля тысячы маладых людзей, бойка снежкамі на марозе атрымалася менш папулярнай і масавай. Аднак арганізатары і гэтай колькасці людзей вельмі рады, зазначае Андрэй Кім.
Тым часам арганізатары абяцаюць у 2010 годзе новыя забавы.
Паводле газеты “Наша Ніва”
Photo.bymedia.net

Камэнтаваньне закрытае

adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5 adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase adobe and microsoft oem software