РЭЦЭНЗІЯ ад Kenny: “Шэрлак Холмс” ад Гая Рычы. Ці варта глядзець?

holms.jpg


Калі імёны Роберта Даўні-малодшага і Джуда Лоў вам нічога не гавораць, то цяжка вас падазраваць не тое, што ў элементарным веданьні кінамастацтва, але і ў наяўнасьці мастацкага густу ўвогуле. У такім выпадку вам глядзець можа і не варта, наўрадці вы здольныя заўважыць розьніцу паміж гэтым фільмам і высокамастацкімі крымінальнымі серыяламі з Лыкавымі ў галоўнай ролі. Для ўсіх жа астатніх ужо наяўнасьць сярод актораў фільму прынамсі аднаго з іх ужо само па сабе ёсьць дастатковай прычынай каб фільм глядзець. У гэтым творы прысутнічаюць абодва. І ўжо аднаго гэтага было б больш чым дастаткова, каб фільм стаў абавязковым для прагляду.
За рэжысёра стужкі выступіў Гай Рычы. На гэтым можна было б ужо і спыніцца. Усе ведаюць ягоныя сапраўды шэдэўральныя творы “Карты, грошы, два ствалы” і “Сп***ділі”. Не таямніца, таксама, што былі ў спадара Рычы і цалкам правальныя карціны.
Зараз пра сам фільм. Стужка вытрымана ў стылі “стымпанк”. Для зусім цемных і выхаванцаў аграгарадкоў тлумачым: стымпанк – гэта сваеасаблівы накірунак у мастацтве, асаблівасьцю якога зьяўляецца мадэляваньне альтэрнатыўнага накірунку разьвіцьця сьвету, калі б тэхналагічны працэс развіваўся на падставе ўдасканальваньня паравых рухавікоў; у большасьці выпадкаў падзеі адбываюцца сярод вобразаў віктарыянскай Англіі альбо блізкіх да іх, з адпаведнай модай і архітэктурай. Найбольш вядомыя фільмы, зьнятыя ў гэтым стылі, – “Ван Хелсінг”, “Ліга выбітных джэнтэльменаў”, “Залаты компас”, “Бразілія”.
Новы “Шэрлак Холмс” Гая Рычы ёсьць сапраўдным шэдэўрам стымпанку. Фільм у першую чаргу успрымаецца эстэтычна. І эстэтычна ён выкананы бездакорна ва усіх момантах, ад дэкарацый да вопраткі і аксесуараў. Менавіта гэта робіць твор сапраўды вельмі і вельмі прыгожым.
Сюжэт фільму на самой справе прымітыўны, бязглузды і пусты як барабан. Праўда калі вы паспелі пераасэнсаваць сваё юнацтва ў аграгарадку і адчулі сабе сталічным “кінаманам-інтэлектуалістам”, то глядзіце “Ідыётаў” фон Трыера альбо “Востраў” Кім Кі-Дука. Там вы знойдзеце і глыбокі сэнс і рыбалоўныя кручкі ў вагіне. Калі ж вы не застралі на азначаным этапе і сталі нармальным аматарам добрага кіно, дык факт простасьці сюжэту не стане для вас прычынай, каб адмаўляцца ад прагляду гэтага сапрыўды шэдэўральнага фільму. Бо галоўнае тут не пра што, а як! Такая стужка і павінна мець толькі такі сюжэт, просты, прадказальны, ужо дзесьці прачытаны і пабачаны. Затое тут есьць сапраўды сьмешныя і дасьціпныя дыялогі, трапны гумар, вельмі каларытныя вобразы галоўных герояў, прыгожыя дзяўчыны, і захапляльная гісторыя, паказаная на самым высокім мастацкім узроўні.
Тыя, хто прызвычаіўся да савецкага Шэрлака Холмса ў выкананьні Васіля Ліванава, могуць не чакаць нічога падобнага. Вобразы галоўных герояў вельмі адрозьніваюцца ад тых, да якіх мы прызвычаіліся ў дзяцінстве. Цяжка нават параўноўваць. Героі фільму Гая Рычы больш складаныя і меньш дабрадзейныя, яны іранічныя і саркастычныя амаль да цынізму і зусім не з’яўляюцца узорам для перайманьня для дзяцей, яны больш дарослыя, натуральныя і жывыя. Не хачу сказать, што гэты фільм лепшы за савецкую экранізацыю, ён проста другі.
Пра тое, як справіліся з галоўнымі ролямі Шэрлака Холмса і доктара Ватсана Роберт Даўні-малодшы і Джуд Лоў адпаведна, казаць увогуле не варта. Яны па-просту не маглі выканаць свае ролі кепска.

даведка StudFarmat’a:
Kenny – выхаванец-выдатнік Гістарычна-філалагічнага факультэту УА “Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт”.
Ідэйны недавыхаванец аспірантуры ДНУ “Інстытут гісторыі” НАН Беларусі
Аматар кіно, дзяўчын і творчасці Эрленда Лу

Камэнтаваньне закрытае

adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5 adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase adobe and microsoft oem software