Рок-фестываль Be Free пройдзе ў сярэдзіне жніўня ў Чарнігаве

Пачалася падрыхтоўка да чацвёртага міжнароднага рок-фестывалю Be Free. Як паведаміў адзін з арганізатараў Віталь Супрановіч, сёлета фэст перастане вандраваць. Як і ў папярэдні год, ён пройдзе ў Чарнігаве (Украіна).

Фармат фэсту застанецца ранейшым: на працягу двух дзён на сцэну будуць выходзіць беларускія і замежныя музыкі. Хто сёлета прыме ўдзел, арганізатары яшчэ не вызначылі. Не вядомая пакуль і дакладная дата правядзення Be Free.

Рок фестываль Be Free узнік у 2007 годзе пад назвай «Права быць свабодным». У папярэднія гады ён праходзіў на захадзе Украіны — у гарадах Луцк і Львоў. Летась ён прайшоў у Чарнігаве, дзе вырашылі праводзіць яго і надалей. Удзел у ім прымалі «Ляпіс Трубецкі», «Воплі Відаплясава», «Крама», B:N, ZATOCZKA, Pomidor/OFF, Znich, Vladivostok і іншыя.

падгледзена: nn.by

Leave a Reply

Your email will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>