«Палата прадстаўнікоў» прыняла ў другім чытанні папраўкі ў закон пра вайсковы абавязак і вайсковай службе. Законапраект адмяняе адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу для студэнтаў завочнай формы навучання.
Прыняты «дэпутатамі» законапраект ў новай рэдакцыі удакладняе парадак ажыццяўлення дапрызыўной, фізічнай і ваеннай падрыхтоўкі непаўналетніх грамадзян, а таксама ўдакладняе падставы для скасавання кантракту з вайскоўцамі, якія праходзяць ваенную службу па кантракце.
Яшчэ адна папраўка – на час прызыву вайскоўцаў тэрміновай службы вызваляць ад выплаты жыллёвых крэдытаў.
«Па ініцыятыве камісіі падчас дапрацоўкі дакумента да другога чытання знайшлося рашэнне даволі цяжкога пытання адтэрміноўкі выплаты крэдытаў на будаўніцтва жылля вайскоўцамі тэрміновай службы на час прызыву», — паведаміў намеснік старшыні камісіі па нацыянальнай бяспецы «Палаты Прадстаўнікоў» Ігнат Місурагін.
«Прапанова адмяніць адтэрміноўку для студэнтаў-завочнікаў звязана са штогадовым скарачэннем колькасці прызыўных рэсурсаў для забеспячэння абароны і ваеннай бяспекі дзяржавы», — заяўлялі раней БЕЛТА ў Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы «Палаты Прадстаўнікоў». Аналіз колькасці насельніцтва Беларусі па полу і ўзросту паказвае істотнае зніжэнне колькасці мужчын і, як следства, памяншэнне колькасці рэсурсаў, адзначылі там.
падгледзена: charter97.org