Студэнты абіраюць Канаду для навучання

Канадскае бюро міжнароднай адукацыі (CBIE) апублікавала вынікі “Нацыянальнага апытання міжнародных студэнтаў 2009″. Яго рэспандэнтам сталі каля 6 тыс. студэнтаў з 26 універсітэтаў і каледжаў краіны. Палова апытаных пазначылі, што Канада не была краінай першага выбару для атрымання вышэйшай адукацыі. Для большасці на першым месцы стаялі ЗША, Вялікабрытанія і Аўстралія. Разам з тым дзевяць з дзесяці студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў апытанні, раяць вучобу ў канадскіх універсітэтах.

Студэнты адзначаюць, што ў асноўным на іх рашэнне змяніць свой выбар на карысць Канады паўплывала магчымасць працаўладкавання ў наступныя тры гады пасля заканчэння ВНУ. 54% выпускнікоў універсітэтаў і 71% выпускнікоў каледжаў плануюць скарыстацца гэтай магчымасцю. Таксама палова рэспандэнтаў адзначылі, што яны плануюць скарыстацца існуючымі магчымасцямі для атрымання канадскага грамадзянства па сканчэнні ВНУ і праз год працы, паведамляе www.osvita.org.ua

Камэнтаваньне закрытае