У Беларусі можа зьявіцца кірылічны дамэн

Упраўленьне абароны інфармацыі апэратыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзыдэнце Беларусі займаецца падрыхтоўкай да пачатку рэгістрацыі дамэнных імёнаў зь літарамі кірыліцы.

Паводле зьвестак БелТА, падрыхтоўка вядзецца сумесна з расейскімі адмыслоўцамі.

Нашы ўсходнія суседзі даўно размаўляюць пра кірылічныя дамэны. Цяпер плянуецца, што рэгістрацыя кірылічных дамэнных імёнаў у зоне “рф” пачнецца ўжо ў бліжэйшай будучыні. Інтэрнэт-карпарацыя ICANN, якая рэгулюе пытаньні прызначэньня сеціўных імёнаў і адрасоў, працуе над стварэньнем 11 новых тыпаў дамэнаў, у тым ліку для кірыліцы.

Акрамя Расеі і Беларусі дамэн кірыліцай жадае мець Баўгарыя, якая падала ў мінулы панядзелак адмысловую заяўку ў ICANN.

Ёсьць верагоднасьць, што зьяўленьне дамэнаў верхняга ўзроўню на нацыянальных мовах усё ж такі не адбудзецца, бо яны супярэчаць падставовым прынцыпам Інтэрнэта. Гэты працэс можа прывесьці да адасабленьня і ізаляваньня інтэрнэт-прастораў асобных дзяржаў і, адпаведна, абмежаваць глябальнасьць Сеціва.

Камэнтаваньне закрытае

adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software