У Беларусі стартавала кампанія у падтрымку незалежнай музычнай культуры “Рок-салідарнасць”

10 снежня, у міжнародны дзень абароны правоў чалавека, у Беларусі стартавала грамадзкая кампанія “Рок-салідарнасць”, ініцыяваная Фан-клубам беларускай музыкі, аматарамі айчыннага року і актывістамі недзяржауных арганізацый.

Актывісты кампаніі, у дзень правоў чалавека раздалі бясплатна на вуліцах Мінска больш за тысячу дыскаў з музыкай беларускіх гуртоў, частка якіх зараз знаходзіцца пад нягласнай забаронай на выступленні ў Беларусі.

Інтэрв’ю з актывістам кампаніі Вітаутам Пазьнякевічам.

-          Вітаут, як узьнікла ідэя кампаніі?

-          Ідэя падтрымкі беларускіх музыкаў, якія не могуць выступаць у Беларусці ўзнікла яшчэ ў другой палове 2000-х, калі ўпершыню з’явіліся так званыя “чорныя спісы”. Самым буйным мерапрыемствам, сярод іншых, стаў фэст “Права быць свабодным- БІ ФРЫ”, які прайшоў у Луцку (Україна) у 2007 годзе. Неўзабаве пасля гэтага фэсту адбылася сустрэча музыкаў з чыноўнікам адміністрацыі прэзідэнта Праляскоўскім, пасля якой спісы былі адмененыя, і музыкі зноў маглі выступаць ў клубах, залах краіны.

“Чорны спіс” зноўку ўзнік пасля выбараў 2010 года, у яго трапілі шмат беларускіх гуртоў сярод якіх “Крама”, НРМ, “Нейра Дзюбель”, Зміцер Вайцюшкевіч і іншыя. Таму летам 2011г. сябры “Фан-клуба беларускай музыкі”, актывісты недзяржаўных арганізацый вырашылі арганізаваць кампанію салідарнасці з музыкамі з так званых “чорных спісаў”.

-          Якія задачы ставіце перад сабой?

-          Па-першае мы хочам выказаць салідарнасьць з музыкамі, якія трапілі у такую сітуацыю. Зараз такая сітуацыя, што забароненыя музыкі як-бы самі па сабе. У той жа час ёсць фэны беларускай музыкі, у тым ліку фанаты гуртоў, якія сёння пад забаронай. Яны тасама сядзяць і чакаюць “з мора надвор’я”.  Мы хочам з дапамогай фанатаў данесці да гуртоў пасыл, што яны не адныя, арганізаваць сярод аматараў айчыных забароненых гуртоў збор лістоў, нейкіх хэнд-мэйд падарункаў, вершаў і г.д. і перадаць іх музыкам, каб яны адчулі падтрымку, што іх памятаюць.

-           Па-другое мы плануем данесьці да насельніцтва што у нашай краіне існуе такая абсурдная сітуацыя, калі музыка знаходзіцца пад забаронай. Што ёсць дазволеныя музыканты, і ёсць недазволеныя, што гэта ненармальна.

-          І па трэцяе даць чыноунікам зразумець, што гэта не нармальна, калі музыкі, грамадзяне гэтай краіны, не могуць займацца  сваёй прафесійнай дзейнсьцю. Дасылаць лісты-запыты наконт выступу гуртоў, адмены такой нягласнай забароны. Спадзяемся, што музыкі, якія сёння не могуць выступаць, нас падтрымаюць і мы – музыкі і іх фаны, разам паспрабуем вырашыць праблему ці хаця б змяніць адносіны чыноўнікаў да музыкаў.

-          Якая сённяшняя пазіцыя чынавенства?

-          Пазіцыя уладаў гучыць дзіўна. Яны кажуць, што музыкі павінны альбо займацца творчасьцю альбо палітыкай. Але забываюць дадаць якой палітыкай не павінны займацца творцы, бо спевакі і гурты, што граюць на канцэртах “За Беларусь”, таксама займаюцца палітыкай.

-          Якія яшчэ планы кампаніі, што збіраецеся рабіць?

-          Будучая дзейнасьць нашай кампаніі залежыць у першую чаргу ад жаданняў саміх людзей што будуць да нас далучацца. З таго што зараз плануецца гэта сустрэчы з музыкамі, творчы конкурс на тэму “Рок і салідарнасьць” і шмат чаго іншага.

-          Як можна з Вамі скантактавацца?

-          Шукайце нас у сацыяльных сетках:

http://vkontakte.ru/club31472006

http://www.facebook.com/groups/159259177503512/

Leave a Reply

Your email will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software