Дзяўчына, якая праходзіла вучэбны курс у нью-йоркскім музеі мастацтваў “Метрапалітэн”, неспадзявана пашкодзіла карціну іспанскага мастака Пабла Пікасо.
Як адзначаецца ў заяве музея, днём 22 студзеня студэнтка страціла раўнавагу і звалілася на карціну “Акцёр”, якая адносіцца да ранняга “ружовага” перыяду творчасці П.Пікасо. У выніку падзення карціна была абадраная ўздоўж правага ніжняга кута, драпіны на палатне дасягаюць у даўжыню 15 см. Супрацоўнікі музея неадкладна аднеслі карціну ў аддзел рэстаўрацыі.
Эксперты музея і рэстаўратары ўпэўненыя, што аднаўленчыя працы, якімі зоймуцца ў бліжэйшыя тыдні, будуць нязначнымі.
Паводле osvita.org.ua
26
сту