Студэнцкае жыццё – асаблівы стыль, са сваімі атрыбутамі, “фішкамі” і прыколамі. Іх мы і пастараемся сабраць на выставе студэнцкай творчасці UnREAL student LIFE.
Калі ты Студэнт (альбо пачуваешся такім:) і табе ёсьць што паказаць – гэта твой шанец атрымаць не толькі кайф ад удзелу ў цікавым праекце, але і файныя прызы!
Мэты Праекта:
- падтрымка арыгінальных творчых пачынанняў студэнтаў
- стварэнне праўдзівага вобраза Беларускага Студэнта
Задачы для удзельнікаў: рознымі мастацкімі сродкамі адлюстраваць сваё бачанне студэнцкага свету, тых праблемаў і радасцяў, што яго напаўняюць. Па-просту, паказаць сваё студэнцкае жыцьцё-быццё, прыколы навучальнага працэсу, недарэчнасці, намаляваць сябе і сваіх сяброў…
Так што, калі ты актыўны чэл ва ўзросце 16-30 гадоў і студэнцкімі прыкметамі ў студаку (ці душы!), то гэта праект для Цябе.
Крэатыў прымаецца ў форме:
1. графіка, жывапіс, скульптура
2. плакаты, карыкатуры, коміксы, калажы
3. фотаздымкі
4. інсталяцыі, перформансы
5. вершы, эссэ, дзённікі
6. музыка, песні
7. video, flash
Энд любой іншай арыгінальнай форме :)
Выстава пройдзе ў некалькі дзён і змесціць у сабе не толькі конкурс на лепшы экспанат (пераможца якога атрымае супер-прыз!), але і музычную, літаратурную, проста цікавую :) праграму. Мы разам з табой пастараемся стварыць максімальна студэнцкую нефармальную атмасферу! (наколькі дазволіць памяшканьне)
Заяўкі на удзел і ідэі ДАСЫЛАЙ сюды: studfarmat@gmail.com
Наконт удзелу можна таксама і па тэлефоне дамаўляцца: +37529 8725266 (Алег)
icq: 389556386
Skype: kryw_mzr
mirc: Kryw
Дэдлайн: 26 студзеня
Go-Go-Go!
Усе ўдзельнікі атрымаюць ПРЫЗЫ!
PS: а пераможцы – mp3 players, etc. :)
Падабаецца ідэя?
А малюнкi будут потым звяртаць назад?
to Людміла:
калі папросіш – вернем :)
да якога дня патрэбна прынесцi i куды крэатыу?
to Людміла:
я Вам ліст напісаў на мэйл :)
to Almer: ты хто?
cakajcie!! prypromsia z kalektyunym tvoram!!! A kali sama vystava?
Фаш, привет!
абавязкова прыму удзел!
Добра было и на Кромани.. и у Наваградку!!
:)
У якім горадзе праходзіцьме імпрэза ?
Падрабязней, калі можна..
to Міхал:
у Менску(зручнае памяшканьне ў цэнтры горада)12-24 лютага.
…і яшчэ ў адным горадзе плянуем :)
..спадзяюся гэта будзе Гомель)
А ў якой ‘якасьці’ будуць прадстаўлены мастакі на імпрэзе.Ці ёсьць нейкі крытэр для твораў, ці тэма.А то я згодны ‘дапамагчы’..)
не зусім Гомель, але блізка :)
Тэматыка: Студэнцтва :)
Крытэр просты – арыгінальнасьць і актуальнасьць
А што Вы робіце? Давайце па тэлефоне абмяркуем (ці ў Скайп). Вышэй мае катакты пазначаныя.
відаць Мазыр..)
мы робім графіку(папера, аловак етс)..прышлая спэцыяльнасьць прымушае)
ОК.Зараз ужо пэўна запозна будзе?..а заўтра зтэлефонімся й абмяркуем.
to Aleksisa:
да 26 студзеня працы прыслаць
але, чым раней – тым лепш :)
идэя цикавая! так сама прыму удзл…а ле вось вельми цикавиць да якога можна падаваць заяуки????
Не было часу прачытаць усе каментары, таму прашу, каб выслалі падрабязную інфу на пошту.
:)
ідэя спадабался.:)
Интерестная идея, понравилась.
Если есть такая возможность пришлите poster этого события в нормальном качестве мне на почту, я его вместе с новостью размещу на проекте belorus.by
Чем больше людей об этом узнает, тем лучше.
kanechne padabaezza!!!!!!!!!
Идея инетресная. Главное, чтобы она к оппозиции не имела никакого отношения. Если проект не коммерческий, кто тогда спонсирует призы?
to Евгений:
не имеет
призы спонсирует Посольство Великобритании и Philips обещал
to Вольга:
будзе. думаю, месца хопіць.
Памерам зь сярэднюю канферэнц-залю
Ці будзе пляцоўка для перформанса? І наколькі яна вялікая?
а працы абавязкова павінны адлюстроўваць студэнцкае жыццё?
Вучуся у Акадэміі Мастацтваў(рэжысура тб). Шукаю падзею для рэпартажа. Як варыянт, разглядаю вашу імпрэзу. Вы згодны на такаю прапанову?
…Але мне трэ значна больш інфармацыі?
Колькасьць удзельнікаў?Разнастайнасьць конкурсаў і экспанатаў? Каляндар выставы?
Буду вельмі удзячны!)
to tanya:
не абавязкова
Завітаў выпадкова, але быў прыемна здзіўлён, шмат новых твараў, але і знаёмыя знаўшліся, вялікі дзякуй арганізатарам, спадзяюся гэткія імпрэзы будуць адбывацца часцей. І пытанне: дзе можна паглядзець якія падзеі будуць адбывацца у музеі ў наступныя дні?