Выстава актуальнага студэнцкага мастацтва UnReal Student Life крочыць па краіне. Наступным горадам, які здаўся StudFarmat’у стаў Віцебск – ён стаў восьмым горадам, дзе прайшла выстава.
За час сваёй вандроўкі па краіне выстава “разразлася” новымі цікавымі творамі, якія дадаваліся да экспазіцыі ў кожным горадзе, дзе мы пабывалі. Не стаў выключэннем і Віцебск – выстава папоунілася 8 працамі віцебскіх студэнтаў.
Распавядае Аляксей Лукашэвіч, арганізатар мерапрыемтва:
- Мы неяк ужо прызвычаіліся, што выстава падабаецца моладзі, выклікае цікаўнасць і у нас хапае наведвальнікаў, прыносяць свае творы і новыя удзельнікі. Але Віцебск выбіваецца сярод іншых гарадоў. У першаю чаргу актыунасцю і пазітывам моладзі, якая прыходзіла на выставу. А таксама нестандартнымі поглядамі як на творчасць, так і на тое, што творыцца навокал. Наперадзе яшчэ 2 гарады – Гомель і Брэст. Таму прыемна, што туды мы паедзем таксама з працамі Віцебскіх студэнтаў.


