Вязальшчыца

22-гадовая студэнтка з Вялікабрытаніі Ларэн Партэр для таго, каб атрымаць навуковую ступень у галіне мастацтва, кручком зьвязала мадэль чырвонага аўто Ferrari ў натуральны памер. Для гэтага Ларэн і яе дваццаці сябрам і сваякам спатрэбілася 10 месяцаў і больш 19 кіламетраў нітак. Металічны каркас для свайго шэдэўру брытанка зварыла сама. Макет складаецца з 250 асобных дэталяў, а эмблема Фэрары вышытая ніткамі. Па словах адмыслоўцаў, з выгляду твор Ларэн Партэр нагадвае класічныя мадэлі самага вядомага італійскага аўто Testarossa и Ferrari F355.

Камэнтаваньне закрытае