
Ваколіцы менскай станцыі метро “Інстытут культуры” больш і больш набываюць статус моладзевага культурнага “мястэчка”. Не толькі дзякуючы вядомай “інстытуцыі”, але й мясцовым менскім кавярням, у сценах якіх ладзяцца музычныя і літаратурныя імпрэзы.
Святочны тыдзень праграмай “ИзюмАкустика” распачалі менскія музыкі ў кавярні “Добрыя мыслі”. Госці вечару былі заахвочаны даволі крэатыўным пасылам “паспытаць разынкавую акустыку”. Падчас ужывання кісла-салодкіх разынак слухачы адчулі арыгінальна-ўсходні смак песен гурту “Шёпот Серебра”, дзякуючы гурту “Хортица” даведаліся больш пра славяна-арыйскія карані, а пад прыгожыя фолькавыя і акустычныя творы дуэта Рамана Яраша і Юліі Ліцвінавай змаглі адчуць песенную прыгажосць нашага края.
Далей →
«Кто не был студентом, тому не понять, как хочется кушать, как хочется спать», — старая добрая истина, которая с годами не меняется. Вопрос о еде в студенческой, а особенно общажной, среде стоит очень остро. Денег мало, потребностей куча, родители больше не кормят, так что снабженческие вопросы приходиться решать самому. Наилучший выход для не слишком состоятельных студентов — это выбор блюд, приготовление которых не требует ни больших временных затрат, ни профессиональных кулинарных навыков, ни, что самое главное, больших финансовых вложений. Мы предлагаем вам подборку из «идеальных» студенческих рецептов, которые помогут вам и подкрепиться, и сохранить ваш бюджет в «функционирующем» состоянии.
Далей →
Ад 6 красавіка памер консульскага збору за студэнцкія візы ў Вялікабрытанію вырас з 199 да 338 даляраў. Далей →
Універсітэт гамбургера абышоўся McDonald’s ў 250 мільёнаў долараў. Перад навучальнай установай размяшчаецца галоўны сімвал рэстаранаў хуткага харчавання – статуя Рональда Макдональда (Ronald McDonald). Аднак заняткі ва універсітэце прысвечаны не прыгатаванню гамбургера, а розным аспектам вядзення бізнесу. Далей →
Група студэнтаў Троіцкага універсітэта ў Сан-Антоніо, што ў штаце Тэхас, выступіла з патрабаваннем змяніць выгляд універсітэцкіх дыпломаў. Ім не падабаецца, што дата выдачы дыплома пачынаецца словамі “У лета Гасподне… (такое та)”.
“Дыплом – гэта рэч, важная для любога чалавека; кожны хоча мець мажлівасць пакрасавацца ім дома ці на працы”, – кажа мусульманін Сідра Керэшы, прэзідэнт “Троіцкай садружнасці за рознабаковасць”. – “А узгадванне Госпада наўпрост адсылае да Ісуса Хрыста, ў якога верыць не кожны”. Ён лічыць, што традыцыйнае афармленне даты “не паважае шматлікасць рэлігій ў студэнскім асяродку”,
Далей →
C 27 сакавіка па 10 красавіка ў мастацкай галерэі «Ўніверсітэт культуры» пры падтрымцы Калегіі ім. Тэадора Хойса (Нямеччына) праходзіць выстава маладых беларускіх графіці-мастакоў “BY.DE”. Куратар праекта – Андрэй Янкавец, студэнт факультэта міжнародных адносін БДУ, удзельнікі студэнты беларускіх творчых ВНУ.
Далей →

30 сакавіка па 3 красавіка 2010 г. у Менску пройдзе фэст моладзевых эксперыментальных арт-праектаў «Fun House».
«FUN HOUSE» першы ў Беларусі фэст, накіраваны на развіццё формаў творчай самарэалізацыі таленавітай моладзі, развіццё інавацыйных праектаў у сферы культуры, прасоўванне новых формаў і рашэнняў развіцця патэнцыялу моладзі ў сацыякультурнай сферы, умацаванне партнёрскіх адносін паміж прадстаўнікамі розных сектараў грамадскага жыцця і стымуляванне грамадскага абмеркавання пытанняў развіцця сучаснай культуры.
Далей →

29 cакавіка 2010 г у Горках (Магілёўская вобласць) адкрыецца выстава UnReal Student Life.
Пачаўшы сваю гісторыю ў 2008 годзе ў Мінску сёння UnReal Student Life крочыць па краіне. Ужо прайшла выстава ў Наваполацку, а пасля Горак URSL перабярэцца ў Воршу. Наперадзе ўся Беларусь!
Далей →
Вызначаны спіс гуртоў-удзельнікаў першага канцэрту вясновай серыі праекту «Жывы гук ON-line», які адбудзецца 2 красавіка ў мінскім Палацы Мастацтва ў межах арт-фестывалю «Fun House».
З некалькіх дзесяткаў заявак, пададзеных музыкамі для ўдзелу ў канцэрце, арганізатары адабралі 4 гурты — «Глебстеры», Re1ikt, The Blackmail і «Мутнаевока». Госцем фестывалю стануць Garadzkija. Далей →
Выстава актуальнага студэнцкага мастацтва праходзіла ў Наваполацку з 10 па 18 сакавіка. Праз разнастайныя мастацкія сродкі студэнты адлюстроўвалі сваё бачанне свету. Імпрэза выклікала вялікую цікаўнасць. Адным словам, усё атрымалася! Далей →