Категория: A4

Набыў квіток на Be2gether – атрымай бясплатную візу

121212.jpg

У Беларусі ў продаж паступілі квіткі па 150 тысяч рублёў. Іх колькасць абмежаваная, прадаюцца па два ў адныя рукі.

Адзначым, кошт квіткоў будзе расці па меры набліжэння мерапрыемства ад 150 тысяч да 350 тысяч рублёў. Візы для беларускіх наведвальнікаў фэсту традыцыйна будуць бясплатнымі.

Заказ квіткоў і даведка па тэлефонах (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96, а таксама праз сайт www.soundline.by.

Як і ў мінулыя гады, на сцэнах be2gether выступяць выканаўцы з розных куткоў свету, у тым ліку некалькі прадстаўнікоў Літвы і Беларусі. У мінулыя гады хэдлайнерамі мерапрыемствы былі Morcheeba, Bloodhound Gang, Therapy, Tricky, Groove Armada, Gogol Bordello, Clawfinger. Беларусь у рамках мерапрыемства прадстаўлялі «Ляпіс Трубяцкой», NRM, Drum Ecstasy, IQ48, The Toobes.

Спісы выступоўцаў фэсту яшчэ ўдакладняюцца, сацыце за інфармацыяй на сайце і хутчэй замаўляйце квіткі!!!

Інфармацыю пра фэст чытайце

На афіцыйным сайце Be2gether

На старонцы ў Кантакце

У Беларусі з’явіцца філіял Кэмбрыджу?

kembridzh.jpg

Міністэрства адукацыі Беларусі разглядае прапанову аб стварэнні міжнароднага універсітэта.

Пра гэта паведаміў першы намміністра адукацыі Аляксандр Жук на сустрэчы з дэлегацыяй кіраўнікоў устаноў адукацыі і навуковых арганізацый Казахстана.

Размова ідзе аб стварэнні ў Менску філіяла вядучых універсітэтаў свету, напрыклад, Кембрыджскага універсітэта, МДУ. Паводле слоў Аляксандра Жука, гэта пытанне знаходзіцца ў стадыі прапрацоўкі, у міністэрства паступілі ўжо прапановы аб арганізацыі такой структуры.

“Мы лічым магчымым стварыць такі філіял, напрыклад, на базе адной з вядучых ВНУ Беларусі. Гэта дасць магчымасць нарошчваць навуковую і матэрыяльную базу, запрашаць на работу выкладчыкаў з вядучых сусветных ВНУ”, – падкрэсліў Аляксандр Жук.

Гэта таксама дасць магчымасць накіроўваць на падрыхтоўку і перападрыхтоўку лепшых выкладчыкаў ВНУ ў такія універсітэты, як Кембрыдж або Гарвард, з тым, каб пасля вяртання ў Беларусь яны змаглі выкладаць у гэтым філіяле, сказаў першы намеснік міністра.

У сваю чаргу казахстанскія калегі адзначылі, што ў іх краіне ўжо ёсць такі універсітэт, і ён карыстаецца вялікай папулярнасцю.

Паводле БелТА

З.Ы. Але ці з’явіцца такі ўніверсітэт у Беларусі? Ужо быў досвед ЕГУ, дзе еўрапейская мадэль адукацыі значна адрознівалася ад беларускай. Быць можа беларускія чыноўнікі нарэшце зразумеюць усю выгоду ад далучэння да Балонскага працэсу, ад рэфармавання савецкай сістэмы адукацыі. Час пакажа, будзьма чакаць.

Трохмерная газета выдадзена ў Бельгіі

3d.jpg

Бельгійская франкамоўнай штодзённая газета “Дерн’ер эр”, магчыма, стала першым трохмерным выданнем у Еўропе. Далей 

“НаехОвічы” – канцэрт у Мінску

img_7561.jpg


Вось і здарыліся ў Мінску “НаехОвичи”. Адбываліся яны ў клубе “Рэактар” 3 сакавіка. І я там, як кажуць, быў, піва піў. Але не ў піве справа: клезмер* – слова не дарма мае розныя гукавыя асацыяцыі – сядзець спакойна нікому не дасць. Асабліва ў выкананні піцерскіх габрэяў. “Прафесійных габрэяў”, як заўважыў скрыпач гурта Дзіма Храмцоў.

Дык што такое “НаехОвичи”? Не, гэта не тыя, што панаехалі. Гэта тыя, што граюць “традыцыйныя габрэйскія мелодыі з новым гучаннем” і завуцца клезмер-гараж-бэндам.

Кажуць, нельга параўноўваць габрэяў і цыган. Нехта можа пакрыўдзіцца. Але не ўтрымаюся, прыгадаю нашых «Маланка Orchestra», што ўдала апрацоўваюць матывы адвечных “валацуг”. І “Чорную котку, белага ката”, было там, помніцца, нешта святочна-музычнае. І – уявіце флейту, калі яна адчайна спрабуе нешта сказаць, плюс скрыпку, як тая можа гучаць толькі ў “народнай” музыцы. А цяпер да-дайце джазу, або рэгі-матываў, ці нават рок-гучання. Атрымалася? Не, калі вы гэтага не чулі. А там яшчэ й вакал з разгульнага вяселля! Калі беларусы навучацца так аб’ядноўваць бязмежныя сум і весялосць? Напэўна, калі адпусцяць розум ляцець за ветрам, угледзяцца ў вочы цыганскай адчайнасці і зразумеюць сэнс габрэйскай усмешкі. Першы крок – музыка, што спалучае прыгажосць лірычнай песні з неўтаймаванасцю сяброўскай п’янкі.
Сёлетні канцэрт у нас не першы. Але на выступе прысутныя маглі адчуць сябе абранымі – спрацаваў недахоп рекламы. Ды, здаецца, хлопцы не пакрыўдзіліся і раскалыхалі так, што і поўная зала не выстаяла бы. А пасля з’ехалі ў вясновы тур. Еўропа пачынаецца з Мінску – прыемна. Увогуле, падчас размовы з журналістамі “НаехОвичи” нагаварылі шмат прыемнасцей: пра актыўнае развіццё айчыннай музыкі, мінскіх сяброў і водгукі беларускіх крытыкаў (так нашы крытыкі даведаліся, што існуюць.
Іншымі словамі, пакінулі чаканне наступнай сустрэчы. А мы пакуль падрыхтуемся, каб сустрэць як след. Бо працаваць заўсёды ёсць над чым. Можа, знаёмства з новай традыцыйнай габрэйскай музыкай перарасце ў новую добрую традыцыю. А як сказаў саліст бэнда Іван Жук, традыцыя – гэта “не працяг, а развіццё”.

Проста Саша

*што такое клезмер, можна паглядзець, напрыклад, тут – http://www.klezmer.com.ua/ ці яшчэ дзе-небудзь. Сайт гурта – http://www.nayekhovichi.ru/

Гульня, якую прыдумаў беларус, заваёўвае Еўропу

masliukou.jpg

Канадцы вынайшлi хакей, англiчане — бокс, амерыканцы — бейсбол, а беларусы… прыгоднiцка-iнтэлектуальную гульню “Схватка”. Здарылася гэта ў 2001 годзе ў Мiнску. I напачатку ў яе гулялi не болей за два дзясяткi чалавек. Сёння — каля мiльёна. Далей 

Павялічылі памер стыпендый

1245318405.jpg

Указам ад 26 лютага памер усіх відаў дзяржаўных стыпендый навучэнскай моладзі з 1 студзеня 2010 году павялічаны на 5%. Далей 

Фэст Sziget 2010 пройдзе 11 па 16 жніўня

9243921.jpg

Лета не за гарамі, а гэта значыць, што пачынаецца чарада музычных фэстываляў. Адзін з буйнейшых зь іх, Sziget, адбудзецца ў гэтым годзе ў 18-ы раз. Далей 

Аспірантаў і магістраў таксама хочуць размяркоўваць

magistr.jpg

Беларускія дэпутаты прапануюць змяніць правілы размеркавання выпускнікоў ВНУ, аспірантуры і магістратуры. Далей 

Урад Ямайкі падтрымае студэнтаў

jamajka.jpg

Урад Ямайкі пагадзіўся разгледзець прыняцце праграмы падтрымкі студэнтаў універсітэтаў у наступным фінансавым годзе, бо існуе рызыка адтоку студэнтаў з ВНУ з прычыны няздольнасці студэнтаў аплочваць вучобу. Далей 

БГУ ў конкурсе па еўрапейскаму праву European Law Moot Court Competition

logo.jpg


Дадзенае спаборніцтва ўяўляе сабой навучальны судовы працэс па мадэлі Суда Еўрапейскага саюзу, у рамках якога разглядаецца гіпатэтычная судовая справа. European Law Moot Court Competition скаладаецца з пісьмовага і вуснага этапаў. Нягледзячы на вялікую колькасць удзельнікаў у гэтым годзе і высокую якасць прадстаўленых пісьмовых працаў першага этапу, беларуская каманда ў складзе студэнтаў 5 курса спецыяльнасці міжнароднае права факультэта міжнародных адносін БДУ Драбянкова Ігара, Капскай Алесі, Карлюка Максіма і Мустафаевай Дар’і ўвайшлі ў лік 48 лепшых камандаў свету. Такім чынам наша каманда прыме ўдзел у рэгіянальным фінале, які адбудзецца 18-21 лютага 2010 г. у CEU San Pablo University у сталіцы Іспаніі г. Мадрыдзе.

У падрыхтоўцы камандзе дапамагаюць выкладчыкі факультэта міжнародных адносін БДУ Юр’ева М.В. і Анішчанка А.І. Удзел каманды ў рэгіянальным фінале быў бы немажлівы без фінансавай падтрымкі Офіса АБСЕ ў Мінску. Спадзяемся, што ўдзел беларускай каманды ў дадзеным конкурсе стане чарговым крокам на шляху збліжэння Беларусі і ЕС асабліва ў святле бягучага развіцця ўзаемадачыненняў і рэалізацыі праграмы Ўсходняе партнёрства.

Паводле univer.by

Старонка 20 of 69« Першая...101819202122304050...Апошняя »
adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit