Категория: A4

Апошнія навіны па фэсьце “Be Free”

Дзень 1, 22 жніўня, субота
13.45 – Урачыстае адкрыццё
14.00 – Небо для Себе (Чарнігаў) – cпецыяльны госць на адкрыццё
14.30 – pipl Plant (Чарнігаў)
15.00 Re1ikt (Гомель)
15.35 B:N: (Бяроза)
16.15 Zatoczka (Магілёў)
16.55 Partyzone (Мінск)
17.40 Scrudg (Чарнігаў)
18.10 Pomidor/OFF (Мінск)
18.55 ZNICH (Мінск)
19.40 – Vladivostok (Францыя)
Не пазней за 21.00 – Ляпис Трубецкой (Мінск)

Дзень 2, 23 жніўня
14.00 – Урачыстае адкрыццё Дня 2.
14.15 – Lena Ivanova (Чарнігаў) – запрошаны госць пад адкрыццё
14.45 – Glofira (Гомель)
15.20 – Hair Peace Salon (Мінск)
15.55 – Tarpach (Мінск)
16.40 – Назад Шляху Немає (Кіеў)
17.10 – LitvinTroll (Мінск)
17.55 Imprudence (Мінск)
18.40 Zero-85 (Польшча)
19.40 ULIS (Мінск)
Не пазней за 21.00 Воплі Відоплясова (Кіеў)

Грошы:

Уваход на ўсе канцэрты фэсту будзе бясплатным. Мы плануем браць невялічкую аплату за месца ў намётавым мястэчку, але яна не перавысіць 5 у.е. з чалавека за ўвесь час фестывалю.
Сярэдні курс даляра да грыўны зараз 8 грывен за 1 даляр, еўра – 11 грыўнаў за даляр. Сярэдні кошт абеду ў папулярных сетках хуткага харчавання а-ля “Два Гуся” вагаецца ад 20 да 30 грыўнаў.
Для тых, хто едзе на машынах, ёсць магчымасць платнага паркінгу (5-8 грывен суткі) – каля 200 месцаў недалёка ад гатэля “Брянск”.

Пражыванне:

Намётавае мястэчка для публікі будзе зарганізаванае на той жа пляцоўцы, што і сцэна, і будзе асобна агароджвацца і ахоўвацца.
Арганізатары будуць рэгістраваць жыхароў мястэчка і выдываць апазнавальныя знакі, па якім можна будзе прайсці на тэрыторыю мястэчка.
Для тых, хто хацеў бы ночыць не на прыродзе, ёсць нумары ў гатэлі “Брянск” – з сантэхнікай на калідоры і сярэдняй цаной на асобу 5 еўра за ноч. Кантакты гатэлю “Брянск” у Сеціве: http://turist.cn.ua/index/0-6 Побач з гатэлем “Брянск” ёсць гатэлі “Профсоюзный” і “Придеснянский”.
Таксама ў горадзе працуе некалькі агенцыяў і прыватныя прадпрымальнікі, якія здаюць кватэры на суткі. Сярэдні кошт – 120-150 грн.

Бяспека:

Купанне будзе дазволена, але абмежаванае вызначанымі зонамі.
На тэрыторыю фэсту нельга будзе праносіць шкляныя бутэлькі і іншую шкляную тару.
Мы плануем арганізаваць электрычнае асвятленне тэрыторыі намётавага мястэчка, але пераканаўча просім браць з сабой ліхтарыкі.

Геаграфія:
Фэст будзе праходзіць на беразе Дзясны на тэрыторыі, якая абмежаваная з аднаго боку гатэлямі “Брянск”, “Профсоюзный” і “Придеснянский” (10 мін. хады да пляцоўкі), з другога, гарадскім паркам (“Горсад”, таксама 10 мін. хады). На мапе гэта выглядае прыблізна так:
http://picasaweb.google.com/lh/photo/7iRDfZGiV8p2JgYhGrSpcQ?feat=directlink

(Але мы пастараемся даць вам яшчэ болей падрабязную мапу ;))
Даехаць да фэсту сваім транспартам можна будзе толькі да гатэля “Брянск”, пасля чаго трэба будзе ісці пешкі. Усе альтэрнатыўныя праезды да фэсту будуць выключна для арганізатараў і тэхнікаў, бо яны не заасфальтаваныя і не вытрымаюць надта вялікай нагрузкі.

Даезд з Менску:

Пачынаем прыём заявак на даезд аўтобусам з Менску! Калі ласка, званіце Віталю на нумар +375 29 649 0888 або пішыце на fest.svabody@gmail.com з указаннем кантактных дадзеных!

Валанцёры:
Нам вельмі патрэбныя валанцёры для арганізацыі жыцця намётавага мястэчка, працы ў інфармацыйным пункце і іншых арганізацыйных пытаннях фэсту! Калі вы можаце нам дапамагчы, дасылайце лісты з кантактнай інфармацыяй на адрас fest.svabody@gmail.com!

Па меры паступлення новай інфармацыі будзем дзяліцца ёю тут і на афіцыйнай старонцы фэсту!

Be-Free 2009: 22-23 жніўня, Чарнігаў (Украіна)

Міжнародны фестываль Be Free пройдзе ў Чарнігаве (Украіна) 22-23 жніўня. Арганізатары – Беларуская музычная альтэрнатыва, ініцыятыва “Студфармат” і Еўрапейскае радыё для Беларусі – запрасілі на фестываль 20 маладых і вядомых гуртоў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі. Далей 

СтудФармат прадстауляе – 8-13 чэрвеня выстава “Неа-сармацкі партрэт”

“Неа-Сармацкі партрэт” – новае жыццё цалкам знікнуўшага жанра “Сармацкі партрэт”, які быў уласцівы выяўленчаму мастацтву Беларусі (у тыя часы ВКЛ) 15-18 ст.

Творчае аб’яднанне “Жалезны Воўк” з Наваполацку, на працягу 9 гадоў займалася адраджэннем “Сармацкага партрэта”, вынікам чаго і стала выстава “Неа-Сармацкі партрэт”, на якую можна будзе завітаць на працягу тыдня.

Падчас адраджэння жанра “сарматызм” эвалюцыяніраваў ў “неа-сарматызм” – з’явіліся сюжэтныя палотны, пачаўся адыход ад рэалістычнай манеры выканання. Як прыклад – серыя палотнаў ў стыле аналітычнага кубізму, прысвечаная 100-годдзю Кубізма. Пазней былі эксперыментальныя, абстрактныя і супрэматычныя партрэты. Ў той жа час працягваўся шлях развіцця рэалістычных партрэтаў псіхалагічнага складу.

Ідэя адраджэння “Сармацкага партрэта” узнікла у кіраўніка “Жалезнага воўка” Андрэя Мікалаева, і была падтрымана А. Елізаравым, Ю.Шайковай (Хінтэманн). Пазней у кола сарматыстаў ўвайшлі новыя мастакі, сярод іх Г.Танковіч, В.Івашкевіч, П.Васільеў, А.Зімніцкі, студэнтка з Германіі, Крысцін Шмідт. Самай маладой удзельніцай праекту стала 17-гадовая Вікторыя Штукар з Наваполацкай мастацкай школы.

Новым творчым экспэрыментам, прадстаўленым публіке, з’явяцца скульптуры, зробленыя з рыцэрскіх даспехаў. Гэта не дэкаратыўная бутафорыя, а цалкам сапраўдныя даспехі, вырабленыя па сярэднявечным узорам.

12 чэрвеня, пятніца, на закрыцці выставы граюць дудары, а таксама гурт РАЗАЛІЯ. Пачатак а 18-й. Уваход бясплатны

Пажар у інтэрнаце БНТУ: а вінаваты кіпяцільнік?

4 чэрвеня у 9 раніцы загарэўся інтэрнат БНТУ на вуліцы Як. Коласа, 26. У выніку зь інтэрната было эвакуявана 182 чалавекі, паведамляе БелаПАН. Пажар быў патушаны ў 9.23.

Аповед вачыма ўдзельніка падзеяў

Студэнты Харватыі за бясплатную адукацыю!

24as.jpg

У панядзелак, 20 красавіка 2009 года, незалежная студэнцкая ініцыятыва Харватыі за права на бясплатную адукацыю распачала мірны захоп факультэта гуманітарных і грамадскіх навук у Заграбе (Харватыя).

Студэнты патрабуюць бясплатнай адукацыі для ўсіх і скасаваньне ўсялякай аплаты за навучаньне на усіх узроўнях вышэйшай адукацыі: для бакаляўраў, магістраў і асьпірантаў.

Падчас акупацыі факультэта кожны мае права ўваходзіць і выходзіць з будынку, але рэгулярныя заняткі не праводзяцца. Замест таго студэнты арганізавалі альтэрнатыўную навучальную праграму. Яна складаецца з лекцыяў, адкрытых дыскусіяў, семінараў, кінапаказаў і іншых мерапрыемстваў. Кожны мае права наведваць гэтыя мерапрыемствы, незалежна ад таго студэнт ён ці не.

Студэнты атрымаўваюць лісты падтрымкі з усяго сьвету. Ініцыятыву ўжо падтрымалі шэраг вядомых людзей і арганізацыяў.

ONE WORLD, ONE STRUGGLE EDUCATION IS NOT FOR SALE

Philips Business Game (PBG): грэх не паўдзельнічаць

Агенцыя моладзевага маркетынгу HeadMade Group супольна з кампаніяй PHILIPS з 20 красавіка прадстаўляюць праект Philips Business Game (PBG) – чэмпіянат па рашэньні бізнэс-кейсаў кампаніі Philips. Далей 

Студэнт можа адмовіцца ад размеркавання, калі яму не даюць жыллё

Калі маладыя спецыялісты не маюць свайго жылля ў горадзе, куды яны размеркаваны, паводле закону іх павінны забяспечваць месцам жыхарства. Далей 

Маладым музычным гуртам – удзел у складанцы!

Рыхтуецца да выданьня музычная складанка.

Запрашаем маладыя ды амбітныя гурты прэзентаваць сябе сьвету!

Стыль: пазітыўная нецяжкая музыка (рок, ска, панк, рэггі, фольк-мадэрн …) Любыя музычныя эксперыменты вітаюцца!

Тэматыка: любая

Мова: беларуская (вельмі пажадана)

Дэдлайн: 1 мая -9 мая

НАСТРОЙ: вяснова-летні;)

Дасылаць запісы на праслухоўваньне сюды: studfarmat@gmail.com

_
сачыць за падзеямі ў ЖЖ

Праграма UnReal Student Life на 2-гі тыдзень

30.03 Панядзелак

музычна-паэтычныя праекты:

“Рацыянальная Дыета”
“Па-За-Кадрам”
“Рэха”

31.03 Аўторак

гурт “Амарока”

01.04 Серада

“Шёпот Серебра”
K.A.N.T. (на rap падобна)
“Старыя Трокі”
DJ Magic

02.04 ЧАцьвер

Музычны праект «Волшебная одноклеточная музыка»
Перформансы «Пластический театр»

“Ківач Фуко” (Зьміцер Казлоўскі)

03.04 Пятніца

«Солнечный Сахалин»

“Гальярда” (нео-фольк)

“Босае Сонца”

Брытанскія школьніцы змогуць замовіць супрацьзачаткавыя таблеткі па смс

У брытанскіх дзяўчынак старэй 11 гадоў з’явіцца магчымасць атрымаць сродкі экстранай кантрацэпцыі, адправіўшы sms-паведамленне школьнай медсястры. Праграма будзе рэалізаваная з ліпеня гэтага года ў шасці школах ангельскага графства Оксфардшыр. Далей 

microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010