Вялікая праграма фінансавання адукацыі беларусаў запускаецца пры падтрымцы Еўрасаюза і скандынаўскіх краін. У яе рамках кожны грамадзянін Беларусі зможа атрымаць стыпендыю на навучанне ў бакалаўрыяце альбо магістратуры фактычна любога ўніверсітэта ЕС. Ініцыятары праграмы спадзяюцца, што па сканчэнні адукацыі стыпендыяты будуць вяртацца ў Беларусь і гэта зблізіць нашу краіну з Еўропай.
Праграму фінансуе Еўрасаюз, а ажыццяўляе “Паўночная рада” — Рада міністраў замежных справаў скандынаўскіх краін. Стыпендыя “Адкрытай Еўропы” пакрые ўвесь кошт навучання ў выбраным універсітэце. Далей







