Категория: A4

Мінадукацыі абяцае павялічыць колькасць бюджэтных месцаў у ВНУ ў 2009 годзе

У 2009 году колькасць бюджэтных месцаў у Вну Беларусі будзе павялічана. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарына. Ён растлумачыў, што гэта звязана з тым, што пасля пераходу на 11-гадовую сістэму агульнай сярэдняй адукацыі ў 2009 узрасце колькасць выпускнікоў школ. Далей 

Новыя праграмы ўступных іспытаў будуць распрацаваныя да 1 лістапада 2008 г.

Новыя праграмы ўступных іспытаў у ВНУ Беларусі будуць распрацаваныя да 1 лістапада бягучага года, паведаміў на паседжанні сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу намеснік міністра адукацыі Казімір Фарына, адказваючы на пытанні дэпутатаў. Далей 

Амерыканскі студэнт вырашыў падпаліць універсітэт

9 кастрычніка, у ЗША у штаце Тэннесі арыштаваны 19-летні студэнт дзяржаўнага ўніверсітэта Middle Tennessee Джасцін Дэвіс (Justin Davis). Юнак быў затрыманы па падазроне ў тэрарызме і трох выпадках падпалу. Далей 

Бутылка гарэлкі забіла брытанскага студэнта

Для 19-летняга Джэйсана Венецыя спор з сябрамі скончыўся трагічна. Маладыя людзі паспрачаліся, хто хутчэй вып’е бутэльку гарэлкі, аб’ёмам 0, 75 літра. Першакурснік псіхалагічнага факультэта Ўніверсітэта Варвік, выпіўшы пятнаццаць «шотаў» за 20 хвілін, страціў здольнасць рухацца і выразна размаўляць.

Сябры юнака замест таго, каб звярнуцца ў лякарню адвезлі юнака дадому і паклалі спаць. Раніцай бацькі знайшлі студэнта мёртвым. Праведзенае ўскрыцце паказала, што юнак памёр ад вострага алкагольнага атручвання.

Маці загінулага Джоан Венецыя заклікала ўрад Вялікабрытаніі падняць дапушчальны узрост для ўжывання алкаголю з 18 да 21 гадоў.
Варта адзначыць, што бацькі студэнта не сталі нікога вінаваціць у смерці сына.

паводле 5ballov.ru

Блогі і YouTube хутка стануць часткай школьнай праграмы

Брытанскія даследнікі прапанавалі пашырыць школьную праграму, зрабіўшы вывучэнне блогаў і відэахостынга YouTube, яе часткай. Па меркаванню даследнікаў, маладое пакаленне вядзе актыўную сацыяльную дзейнасць у сацыяльных сетках, часцяком не надаючы належнай ўвагі бяспеке і, часам, не ўяўляючы магчымых наступстваў ад размяшчэння асабістай інфармацыі ў Інтэрнэце. Далей 

У Мінскім дзяржаўным вышэйшым радыётэхнічным каледжы не пускаюць на фізкультуру!

Як аказалася, год здароўя прыносіць лішнія турботы… Далей 

Конкурс студэнцкай паэзіі “Незавершанасць”

abvestka-risinok-2.jpg


Распачаўся конкурс студэнцкай паэзіі “Незавершанасць”.

Умовы конкурса:

- беларуская мова,
- студэнцкая тэма,
- крэатыўнасць.

Лепшыя вершы будуць надрукаваныя, а 3 пераможцы атрымаюць прызы: акустычную сістэму, МР-3 плэер і флэш-карту.

Дэлдайн – 1 лістапада 2008
.

Пытанні і вершы дасылаць на vershyk@gmail.com

Мінадукацыі прапанавала ў кожным ВНУ арганізаваць абавязковае вывучэнне курсу прафлексікі беларускай мовы

Міністэрства адукацыі рэкамендавала ў кожным вну арганізаваць абавязковае вывучэнне курсу прафесійнай лексікі беларускай мовы ў аб’ёме 34 гадзін.

Аб гэтым гаворыцца ў адказе намесніка міністра Казіміра Фарино на зварот старшыні грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” Алега Трусова аб выкладанні курсу “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”.

Намміністра адзначыў, што прапанова аб абавязковым вывучэнні курсу накіраванае на “удасканаленне падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў, якія павінны авалодаць беларускай мовай на прафесійным узроўні”. У лісце таксама паведамляецца, што да пачатку 2008—2009 вучэбнага года вну “дадзеныя рэкамендацыі па выкладанні названага курсу”.

У інтэрв’ю БЕЛАПАН А.Трусаў выказаў удзячнасць Адміністрацыі прэзідэнта, з дапамогай якой атрымалася захаваць у праграмах усіх ВНУ краіны курс прафесійнай лексікі беларускай мовы. Такім чынам, па словах А.Трусава, айчынныя маладыя спецыялісты будуць ведаць адмысловую тэрміналогію на беларускай мове. “Шкада толькі, што гэты курс, які ў 1990-е гады па патрабаванні ТБМ быў уведзены ў ВНУскія праграмы, скараціўся з 60 гадзін амаль удвая. Аднак мы спадзяемся, што рэктары шэрагу ўніверсітэтаў за рахунак свайго фонду змогуць аднавіць гэты курс у поўным аб’ёме. Толькі ў гэтым выпадку беларускія фізікі, медыкі і матэматыкі будуць добра валодаць прафесійнай лексікай на сваёй роднай мове”, — лічыць спадар Трусаў.

Ён нагадаў, што пасля ўвядзення новых агульнаадукацыйных стандартаў вышэйшай адукацыі Мінадукацыі скасавала курс “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”. У гэтай сітуацыі кіраўніцтва ТБМ арганізавала збор подпісаў грамадзян і звярнулася ў Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай вярнуць вывучэнне курсу ў внузскія праграмы.

паводле БелаПАН

Рэйтынг самых дарагіх ВНУ Беларусі

Па выніках абітурыенцкай кампаніі 2008 быў складзены рэйтынг самых дарагіх вну краіны, а таксама прааналізавана, наколькі запатрабаваныя ў працадаўцаў тыя спецыяльнасці, на якія сёлета быў самы высокі конкурс.

Высновы: рынкавы попыт на адукацыйныя паслугі ў Беларусі вывучаюць павярхоўна, а дорага не заўсёды азначае прэстыжна. Далей 

У Мінскім дзяржаўным вышэйшым радыётэхнічным каледжы ўжо правяраюць як ідзе галасаванне сярод студэнтаў!

Усё нібыта добра… Куратары давялі да студэнтаў, што той хто прагаласуе датэрмінова можа ехаць дадому…
Але… Далей 

microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010