Категория: A4

Дапаможаш?

Калі ты не з Менску і хочаш дапамагчы ўсяму прагрэсіўнаму студэнцтву – гэты экшн для цябе!

Мэты: піяр выставы UnReal Student Life

Задача: павесіць у тваім універы плакат на дошцы аб’яў

Метад:
- сказаць сваё ГАЎ тут у каментах
- праверыць свой мэйл і спамваць адтуль файлы
- раздрукаваць (пажадана ў колеры) у бліжэйшым інтэрнэт-клубе
- прыйсці ў сваю навучальную установу, спытацца дазволу
- прышпандорыць плакат на самае бачнае месца :)

А яшчэ, калі хочаш, скінь сваю паштовую адрэсу на мэйл studfarmat@gmail.com

І будзе табе рэспэкт, паважуха і… мультымедыйны часопіс 34regions у тваю паштовую скрыначку ^)

Як стрэсці з дзяржавы грошыкаў

Дзірка ў законе аб адраснай сацыяльнай падтрымцы. Еўрарадыё ўважліва прачытала ўказ прэзідэнта аб адраснай сацыяльнай падтрымцы і нечакана заўважыла, што цяпер паводле закону кожнаму іншагародняму студэнту дзяржава павінна даплаціць… яшчэ адну стыпендыю — да бюджэту пражытковага мінімума. Паводле іроніі, двоечнікам — нават больш за выдатнікаў, бо ў іх стыпендыя меншая. Далей 

БНТУ раздае студэнтам праязныя на студзень

mietro.jpg

Ва ўніверсітэце вырашылі не чакаць прэзідэнцкага указу аб адраснай дапамозе. Праязныя дастаюцца нават платнікам Далей 

Прэзентацыя ад Данчыка

19 сьнежня (серада) на управе БНФ пройдзе прэзэнтацыя дыскаў Данчыка “Беларусачка”, “Мы адной табе належым”, “Равесьнікі”. У межах прэзэнтацыі адбудзецца паказ фільму “Данчык” і рарытэтных відэа-матар’ялаў. Выступяць аматары творчасьці сьпевака. Пачатак а 18:00. Уваход вольны. Даведкі: 6490888 Далей 

міні-фэст аматарскага кіно

img1.jpeg

15 сьнежня(субота) у 17 00 мае пачацца нешта кшталту мініфестывалю-прагляду караткаметражак(DIY і не толькі).

Глядзець будзем кіно нефарматнае, некамерцыйнае, зьнятае так, як падабаецца аўтарам. Часта ў знак пратэсту супраць масавай культуры.

А канкрэтна:

1) «Marcin Kojdan Films» — «Daroha Na Avalon»
2) Арцём Лобач, «Мы» — «Backside», «Head», «Broken Heart»
3) Марына Лепяшко — «Небо Дальше»

Усё гэтае “безабразіе” пройдзе ў Галерэі Шчамялёва.
Пачатак у 17 00

Info: Галерэя Шчамялёва знаходзіцца ў Серабранцы, на праспекце Ракасоўскага, 49.
Праезд аўтобусам 8, тралейбусамі 20, 24, 30, 41, 49 да прыпынка “Шэпічы”
альбо ад м. “Партызанская” любым трамваем да прыпынка “праспект Ракасоўскага”.

Дзеці ў зоне рызыкі

Учора ў менскім дзіцячым садку па прашпэкце Ракасоўскага ў выніку падзення шафы траўмаваная 3-гадовая дзяўчынка, – з спасылкай на ГУУС паведамляе Інтэрфакс. Удакладнена, што “дзяўчынка з чэрапна-мазгавой траўмай цяжкай ступені, пераломам аснавання звода чэрапа зьмешчана ў рэанімацыйнае аддзяленне 9-й Менскай гарадской клінічнай бальніцы”.

Вучні 6-й клясы школы №5 г. Маладэчна Л. Казлоўскі і С. Цыганкоў у сераду не вярнуліся са школы, – з такой заявай звярнулася маці аднаго з хлапцоў у мясцовы РАУС. Як высветлілася пазьней, тыя паехалі на рынак “Ждановічы”, дзе заначавалі пасля спазьнення на электрацыю. Знойдзеныя ў чацьвер супрацоўнікамі міліцыі, яны мелі пры сабе заплечнік, коўдру, кухонны нож і грошы.

У мінулую пятніцу сышла з школы і не вярнулася дадому вучаніца другой клясы Беларучскай сярэдняй школы Лагойскага раёна. Пошук дзяўчынкі, якую аб’явілі ў рэспубліканскі росшук, вядуць каля 200 ваеннаслужачых і супрацоўнікаў міліцыі.”Рэспубліка” са спасылкай на следчых Лагойскага РАУС адзначае, што 7-гадовая І. Кужэльная жывая і нібыта была заўважаная блізу Астрашыцкага гарадка.

У суседняй Польшчы ўчора каля двухсот вучняў былі эвакуіраваны з будынку школы ў Плонце Касьцёльнай (Падляшша), дзе адбыўся пажар у вентыляцыйным праводзе і моцнае задымленне будынку. Ніхто не пацярпеў. Дырэктарка школы Аліцыя Лапіньска падазрае, што нехта з вучняў выйшаў на перапынку з школы, каб папаліць, і нязгаслы недапалак патрапіў у вентыляцыйны правод. Напэўне, цяпер вучням будзе забаронены выхад на перапынках за будынак, – інфармуе Wirtualna Polska.

Згаданыя падзеі ёсьць толькі зрэзам статыстыкі апошніх гадзін. Да вышэйнапісанага аўтаматычна прыгадваюцца “прыгоды” маленькіх беларусаў у Італіі і ААЭ, і спіс можна доўжыць. Так, няшчасьці здараюцца ня толькі зь дзецьмі, – пераконваюць навінавыя стужкі. Ды й непаўналетнія ўсё ж такі ёсьць часткай агульнае супольнасьці, у якой ніхто ні ад чаго не застрахаваны, але частка найменш абароненая і непадрыхтаваная. “Кветкі жыцьця” штоімгненна могуць стаць ахвярамі неўраўнаважаных і закладнікамі Бесланскае школы. Айчынныя ўлады “ідэалагічна вытрымана” запэўніваюць: амерыканскія трагедыі, расейскі тэрарыстычны гвалт немагчымыя ў краіне белага бусла. Але хто запэўніць, што твае (будучыя, сённяшні студэнт!) дзеткі будуць у бяспецы? Ці адчуваеш ты, безь пяці хвілін маці, СЯБЕ ў бясьпецы?

Учорашні пажар у польскай школе на фоне нашай прапаганды МНС выглядае заканамернасцю (не дарэмна, маўляў, бігборды паўсюль стаяць: “не играй с огнём”). Але ці менш беларускія шкаляры паляць за польскіх? А п’юць?

Зразумела, усе мы ходзім пад Богам, так. Але няўжо мы нічога не можам зрабіць, каб на 3-гадовае дзіця ў дзіцячым садку не падала шафа? Няўжо немагчыма, каб шасьціклясьнікі Лёня і Сяргей ня ехалі ночыць на Ждановічы? Няўжо нельга быць упэўненым, што 7-гадовая Іра спакойна дойдзе дадому?..

Можна нешта зрабіць ці нельга? Напішы, калі ласка, сваё меркаванне. Буду ўдзячны, і можа ня толькі я.

Mikky

Што будзе пасля 17 снежня (адмены ільготаў)

1. Наступіць Апакаліпсіс{10}
2. Кантралёрам павысяць зарплату{2}
3. У горадзе з’явяцца сцежкі для веласіпедыстаў{4}
4. Жыць стане лепей, жыць стане весялей!{3}
5. А нічога не будзе!{15}
6. Тваё меркаванне (у каментах){0}

Зрабі мне казку!

pjaro.jpg

Моладзевы партал UFF-by.org прапануе вам прыняць удзел у забаўцы, якая называецца “Калядны казачны трылер з хэпі-эндам” Далей 

Каб стаць журналістам, мытнікам ці юрыстам, будзе патрэбны дазвол выканкаму

byr.jpg

Абітурыент, які не атрымаў рэкамендацыі ад чыноўнікаў, не зможа падаваць дакументы ў абраную ім ВНУ, нават калі ўсе тэсты здадзеныя на 100 балаў. Атрымаць такі дазвол школьнікам трэба будзе да 30 красавіка Далей 

У Беларусі павысяць плату за навучанне ў ВНУ – Мінадукацыі

bablo.jpg

У Беларусі наспела неабходнасць павысіць плату за навучанне ў ВНУ. Такую заяву зрабіў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук Далей 

adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5