Універсітэт Канзаса (ЗША) будзе адключаць ад Інтэрнэту студэнтаў, патрапіўшыхся на пірацтве. За нелегальны абмен файламі доступ да інтэрнэт-рэсурсаў праз унутраную сетку студэнцкага гарадка будзе заблакаваны назаўсёды, а парушальнікі змогуць скарыстацца кампутарамі толькі ў лабараторыях. Папярэднія папярэджаньні адміністрацыя ВНУ выносіць не зьбіраецца. Далей
Категория: A4
Чэшская няўрадавая арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” паведамляе, што ў беларускіх актывістаў няўрадавых арганізацыяў і журналістаў ёсьць магчымасьць наведаць Чэхію ў рамках 4-5 дзённага адукацыйнага візыту.
Праграма адрасаваная супрацоўнікам вышэйшага ўзроўню кіраваньня НДА альбо вядучым спецыялістам у пэўным накірунку дзейнасьці НДА.
Патрабаванні да кандыдата на паездку:
· Мець дакладную мэту і тэму візіту (напрыклад: пашыраць веды ў сферы сваёй дзейнасці, якія дапамогуць наблізіцца да рашэння пэўнай праблемы).
· Мець дакладнае ўяўленне, якія чэшскія арганізацыі альбо ўстановы вы жадалі б наведаць.
Жадаючым прыняць удзел у паездцы неабходна да 31 жніўня 2007 года даслаць кароткае рэзюме і дэталёвы матывацыйны ліст на беларускай, рускай ці англійскай мове на адрас stypendyi@seznam.cz.
У верасні-лістападзе на тэрыторыі Польшчы (г.Насутаў) адбудзецца міжнародны трэнінг для моладзі “Твая кар’ера ў тваіх руках”. Далей
Сябры “СтудФармату” вырашылі “выйсці з ценю”, каб выказаць свае меркаванні адносна Меккі кожнага беларускага “слэмера” – “Басовішча”! Іх крытычна-шчырыя адказы на памежна-кампраметуючыя пытанні чытай тут :) Далей
Слухач Сеткавай акадэміі Cisco пры Вышэйшым дзяржаўным каледжы сувязі ў Менску Руслан Саўчэнка атрымаў прыз судзейскіх сімпатый за арыгінальнасць рашэнняў на трэцяй міжнароднай студэнцкай Алімпіядзе Cisco па сеткавых тэхналогіях.
Пераможцам стаў кіяўлянін Дзмітрый Салаўёў, другое і трэцяе месца занялі маскоўцы Сяргей Кушнір і Аляксей Шмонаў.
Фінал трэцяй міжнароднай студэнцкай Алімпіяды Cisco па сеткавых тэхгалогіях прайшоў 27 чэрвеня у Маскоўскім тэхнічным універсітэце сувязі і інфарматыкі (МТУСИ). У красавіку на старт гэтага спаборніцтва вышлі 277 навучэнцаў 66 вну з 27 гарадоў большасці краін СНД. Па выніках адборачнага тура да ўдзелу ў фінале быў дапушчаны 51 студэнт з Азербайджану, Беларусі, Казахстану, Расеі, Узбекістану і Украіны.
паводле tut.by
Гэтай восенню будзе разгледжаны законапраект «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Згодна яму, за “тарашкевіцу” і “рэспубліку беларусь” з малой літары можна будзе атрымаць немалы штраф.
Асноўная мэта дадзенага законапректу – зацвердзіць правілы сучаснага афіцыйнага правапісу заканадаўча, бо апошняя рэдакцыя правілаў беларускай мовы, якімі карыстаюцца ў дзяржаўных установах, была выдадзеная ў 1959 годзе і з таго часу не мянялася.
Такім чынам, у Беларусі суіснавалі два правапісы: “клясычны” (“тарашкевіца”) і “сучасны” (“наркамаўка”), а “Наша ніва” нават выйграла суд у Міністэрства інфармацыі, спаслаўшыся на тое, што нормы правапісу не зацверджаны заканадаўча.
Паводле прапанаванага законапраекту, за ўсякае “наўмыснае” парушэнне прынятых нормаў у афіцыйных дакументах будуць прадугледжаны штрафы як за дыскрэдытацыю краіны.
Па словах Савету міністраў, пераход да новых нормаў правапісу ў падручніках і тэстах будзе адбывацца паступова.
Паводле тэксту законапраекта , ён мусіць уступіць у дзеянне з 1 верасня 2009 года.
kotka_by
У першы дзень дакументы падаюць самыя ўпэўненыя ў сабе абітурыенты. Прыёмныя камісіі падпісалі паперу аб нераспаўсюджванні даных.
Холы універсітэтаў у першы дзень былі паўпустымі, чэргаў амаль не было. На аркушах з колькасцю паступаючых на кожны факультэт – адзінкі і нулі. Большасць абітурыентаў чакаюць хаця б нейкай інфармацыі, каб з’арыентавацца, куды ім ісці. Меншасць у гэты час “задае ўзровень”. Гэта тыя, хто не вельмі баіцца канкурэнцыі, бо мае высокі бал. Вось што яны адказалі Еўрарадыё на пытанне, чаму прыйшлі ў першы дзень.
Абітурыент Міша (БДУІР): “Я вырашыў напалохаць сваім балам іншых абітурыентаў, бо ў мяне вельмі высокі. Вырашыў прыйсці першым і паказаць яго, каб ніхто больш сюды не падаваў! Мой бал 327: 61 па фізіцы, 87 па матэматыцы, 88 па беларускай мове, а атэстат – 91. Таму я паступаю на факультэт камп’ютарных сістэм і сетак, спецыяльнасць – праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій”.
Міша кажа, што яго выбар вырашыла тэставанне, бо ён збіраўся паступаць не на такі прэстыжны факультэт. Але нечакана для сябе набраў такія высокія балы, што цяпер сабраўся ўсіх палохаць. У мінулым годзе прахадны бал на яго спецыяльнасць быў 318, то бок у яго “ў запасе” 9 балаў.
Другая прычына падаць дакументы ў першы ж дзень – не хвалявацца. Зрабіць – і чакаць развіцця падзей.
Абітурыентка Каця (БДЭУ): “Каб сядзець ля камп’ютара і сачыць, як я праходжу. Каб не хвалявацца, не лётаць у апошні дзень і не шукаць, куды мяне возьмуць. У мінулым годзе сюды быў прахадны бал 245, а ў мяне – 253. Спадзяюся, ён настолькі не падымецца. А ўвогуле, я нават не збіралася паступаць у дзяржаўную ВНУ, так баялася ўсяго, адна плынь… Я збіралася ў камерцыйную ВНУ. Але потым здала нармальна тэставанне і вырашыла ў “наргас”.
Каця кажа, што калі раптам у гэтым годзе прахадны бал на факультэт эканомікі і кіравання турызмам, куды яна паступае, вельмі падскочыць, то яна перадасць дакументы на факультэт эканомікі і менеджменту, куды дакладна паступіць са сваімі баламі.
Ёсць яшчэ адна група абітурыентаў, якія ведаюць, што яны дакладна паступілі. Гэта людзі, якія маюць ільготы.
Вадзім і Ігар (БДУ): “Мы на льготных умовах, бо скончылі сувораўскую вучэльню. Нам на “тройкі” здаць, і ўсё”.
А вось з прадстаўнікамі прыёмнай камісіі пагаварыць аказалася складаней, бо яны падпісвалі нейкую паперу аб нераспаўсюджванні звестак. І на любое пытанне ў іх нараджалася сваё пытанне: а ці не распаўсюд гэта даных? Еўрарадыё ўсё ж пагутарыла з прыёмнай камісіяй, і тэорыя наконт таго, што першымі падаюць дакументы самыя паспяховыя вучні, пацвердзілася.
Вольга (прыёмная камісія БДУ): “Напрыклад, у мяне сёння было шмат абітурыентаў, якія паступалі на прэстыжныя факультэты БДУ, як міжнародныя адносіны, юрыдычны факультэт… У асноўным, канешне, з вельмі добрым атэстатам – 9,0–9,2 балы. І з вялікімі ці сярэднімі баламі ў сертыфікатах. Карацей, гэта ўпэўненыя ў сабе абітурыенты”.
слухаць рэпартаж (2 Mb)
2007-07-12, Кацярына Буланава, ЭўраРадыё
Аперацыя па павялічэньню грудзей стала самым папулярным падарункам, які просяць італійскія дзяўчаты у сваіх бацькоў на выпускны. Вакацыі ў экзатычных месцах плянэты і новыя аўто займаюць толькі другую і трэцюю пазіцыю ў сьпісе самых жаданых падарункаў для італійскіх выпускніц.
Скончваючы школу, 17-18-гадовыя дзяўчаты пачынаюць сьлёзна прасіць бацькоў аплаціць дарагую аперацыю па павелічэньню грудзей, каб потым “не сорамна было паказацца на пляжы”.
“Гэта нашмат каштоўны падарунак, чым штосьці накшталт машыны, якая праз некалькі гадоў будзе ўся разьбітая, а падарожжа скончыцца, у самым лешым выпадку, праз месяц. Затое мае новыя грудзі будуць са мной да канца майго жыцьця”, – кажа 18-ці гадовая Анжэліка Перчэ з Рыма.
Па словах дзяўчыны, яе меркаваньне наконт падарункаў на выпускны падтрымліваюць большасьць яе сяброў, і пасьля разьвітальнага вечара не толькі яна, але і некалькі ейных сябровак лягуць пад нож пластычнага хірурга.
паводле nauka.profi.net.ua
Неверагодна шчодры падарунак зрабіў свайму альма-матэр амерыканец Даррэл Вэстфол – унікальную старую Ferrari коштам каля 1 мільёна даляраў. Пра гэта паведамілі ў прэсс-службе Алабамскага універсітэта. Далей
Wi-Fi працягвае “гойсаць” па сталіцы, а “Белтэлекам” (БТК) у канцы тыдня абяцае выдаць поўны спіс бясплатных кропак доступу да крыніцы сувязі. Але не спяшайцеся паціраць рукі ў надзеі на халяву – бясплатным Wi-Fi застанецца толькі да пачатку жніўня.
Аднак, на дадзены момант, студэнты ды бізнэсоўцы могуць парадавацца. Бо спіс бясплатных месцаў высокахуткаснага бяздротавага інтэрнэту пашырыўся менскім чыгуначным вакзалам, аэрапортам Менск-2 (ля перамоўнага пункту “Белтэлекама”), а таксама у файе ды канферэнц-залах гасцёўняў “Юбілейная”, “Планета”, “Арбіта”, “Беларусь”. Поўны спіс БТК абяцае назваць у канцы тыдня.
Як жа вырашыцца пытанне пра аплату сувязі ў пачатку жніўня? Аператар плануе карыстаць тарыфікацыю па аб’ёмах пераданага трафіка з аплатай скрэтч-картамі “Белтэлекаму”. Тарыфы на Wi-Fi-трафік, як чакаецца, будуць набліжанымі да коштаў на трафік у пакетах шырокапалоснага ADSL-доступу (ТМ byfly).
Даведка:
Wi-Fi (скарачэнне ад Wireless Fidelity, анг.: бяздротавая дакладнасць) – гэта тэхналогія арганізацыі шыракапалосных бяздротавых сетак на грунце сямейства стандартаў IEEE 802.11. Распаўсюджаныя стандарты 802.11b альбо 802.11g забяспечваюць працу на адлегласці каля 45 м у памяшканні і з пікавай хуткасцю 11 ці 54 Мбіт/с.’
паводле gorad.n-europe.eu