Категория: A4

Расейскіх студэнтаў чакае гвалтоўнае разьмеркаваньне!

У Расею вяртаюцца правілы разьмеркаваньня часоў Савецкага Саюзу. Далей 

Студэнты БДУ будуць езьдзіць па абмене ў Арабскія Эміраты

Рэктар БДУ падпісаў па пагадненьне аб супрацоўніцтве з унівэрсытэтам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, разьмешчаным у горадзе Аль-Аін (Al-Ain). Далей 

Kонкурс на лягатып «Басовішча-2007»

Старт у падрыхтоўцы да штогадовага буйнейшага музычнага фэсту «Басовішча» дадзены! Прыз у 650 злотых (каля 200 даляраў) атрымае аўтар лепшага лягатыпу да «Басовішча-2007». Далей 

Украіна праводзіць спаборніцтвы студэнтаў-кантрактнікаў і бюджэтнікаў

“Згодна Канстытуцыі Украіны, ва ўсіх людзей павінны быць роўныя правы, а форма “свой-чужы”, якая раней дзейнічала ў ВНУ, парушае правы чалавека.

“Сваіх” выпускнікоў навучальныя ўстановы прымалі на 5-ты курс па рэйтынку, а астатніх – па ўступным іспытам, зараз мы вырашылі зрабіць роўнымі правы ўсіх, каб атрымаць дыплём магістра ці спэцыяліста змаглі і студэнты іншых гарадоў і ВНУ. І няхай “платнікі” і бюджэтнікі паспаборнічаюць за месцы”, – так пракаментаваў сутнасьць загаду, супраць якога мітынгуюць зараз студэнты Львова, дырэктар дэпартамента вышэйшай адукацыі і навукі Украіны Яраслаў Балюбаш.

З яго словаў, зараз на Украіне 400 тысяч бакалаўраў, з якіх 127 тысяч – вучацца па дзяржзамове. Студэнты, якія 4 гады вучыліся за свае грошы, змогуць спаборнічаць за права бясплатнага навучаньня.
паводле osvita.org.ua

Студэнт шмат гадоў рэдагаваў Wikipediu з дапамогай “Каталіцызму для чайнікаў”

Рэпутацыя сусветна вядомай он-лайн энцыкляпедыі Wikipedia пад пагрозай. Плённы рэдактар рэсурса – “прафэсар тэалёгіі Essjay”- апынуўся 24-гадовым студэнтам з Кентукі.

Райан Джордан успрымаўся стваральнікамі і іншымі рэдактарамі Wikipediі як аўтарытэтны вучоны. Ён рэдагаваў каля 20 тысяч артыкулаў, вырашаў спрэчныя пытанні. На самой справе, крыніцай інфармацыі для Джордана былі кнігі кшталту “Каталіцызм для чайнікаў”.

Пасля гэтага скандалу шматлікія сталыя рэдактары Wikipediа (а гэта каля 75 тыс чалавек) зьбіраюцца назваць свае імёны і навуковыя ступені. Самога Джордана заснавальнік онлайн-энцыкляпедыі Джыммі Уэльс папрасіў пакінуць рэдагаваньне рэсурсу.

Германія для маладых журналістаў

Арганізацыя “Міжнародныя журналісцкія праграмы” запрашае журналістаў з краін СНД да ўдзелу ў двухмесячнай стажыроўцы ў адным з нямецкіх СМІ. Падчас стажыроўкі стыпендыяты таксама будуць выконваць ролю замежнага карэспандэнта – асьвятляць падзеі ў Германіі ў сваім (альбо любым іншым) выданьні. Далей 

Толькі для альтруістаў!

Польскі Фонд FERSO шукае валянтэраў для ўдзелу ў трох праектах. Далей 

У Інданэзіі загінулі 7 студэнтаў пры спробе падняцца да жэрла вулкана

Група студэнтаў загінула пры спробе падняцца да жэрла дзеючага вулкана Маунт Рынджалі на усходзе Інданэзіі. Далей 

Конкурс для журналістаў-пачаткоўцаў

Еўрапейскi дом сустрэч — Фонд “Новы стаў” запрашае да удзелу ў конкурсе для журналiстаў грамадскiх СМІ ў рамках праекта “Грамадскiя медыi Еўрарэгiёну Буг”. Конкурс прызначаны для журналiстаў i асобаў, што працуюць у Польшчы i Беларусi над выданнем лакальных газетак i бюлетэняў, якiя заангажаваныя ў падтрымку грамадскiх iнiцыятыў i бяруць удзел у грамадскiм жыццi. Далей 

100 $ за курсавую!

Паўночнаамерыканская асацыяцыя беларусістычных даследаванняў (www.belarusianstudies.org) сумесна з сям’ёй Кіпеляў паведамляюць аб заснаванні прэміі ($100) за даследаванні ў беларусістыцы для студэнтаў і аспірантаў.
На разгляд прымаюцца неапублікаваныя працы памерам не менш за 15 старонак (праз 2 інтэрвалы), напісаныя ў 2004–2007 гг. Ахвотныя ўдзельнічаць маюць паслаць 3 асобнікі сваёй працы да 1 чэрвеня 2007 г. на наступны адрас:

Dr. Curt Woolhiser
Harvard University
Department of Slavic Languages and Literatures
Barker Center 327, 12 Quincy St.
Cambridge, MA 02138-3804

Пераможцы будуць абвешчаны ўвосень 2007 года.

Старонка 62 of 68« Першая...1020306061626364...Апошняя »