Категория: A4

Ізраільскія студэнты пагражаюць страйкам

“Жыды, “хрыстапрадаўцы і прыблуды!” О, слава вам, Жыды!” – хочацца сказаць словамі Янкі Купалы, калі даведваешся, як гэты слаўны народ бароніць сябе ад свавольстваў Дзяржавы. Далей 

ФілЯлёгія і горы

Тры дні ў гарах Адыгеі трывала аперацыя па ратунку 19-га студэнта-філолага, які вырашыў без усялякай дапамогі адправіцца на пакарэньне вяршыні. Хлопец упаў са 100 метровай вяршыні. Тое, што яго знайшлі жывым – зьяўляецца цудам. Што прымусіла студэнта пусьціцца на такую рызыку – невядома. Яго даставілі ў рэспубліканскую лякарню з чэрэпна-мазговой траўмай, вывіхамі і моцнымі абмаражэньнем канечнасьцяў.

HI-tech дакаціўся да вёскі пірацкім шляхам

А вось хто ўжо надоўга не захоча мець анічога супольнага з ніякай тэхнікай, дык гэта дырэктар школы ў вёсцы Сепіч Верашчагінскага раёна Пермскай вобласьці Аляксандр Паносаў. Ён апынуўся на лаве падсудных па абвінавачваньні ў кампутаровым пірацтве. Далей 

Гарвард расьце

Славуты Гарвард пашырае свае межы, як тэхналагічныя, так і геаграфічныя. Гэты старэйшы універсітэт ЗША атрымае дадаткова 100 гектараў зямлі. На тэрыторыі Гарварду зьявяцца навуковы комплекс, музей, некалькі паркаў. Рэалізацыя праекту каштуе 30 мільярдаў даляраў. А завяршыць перабудову плануецца ў бліжэйшыя 50 гадоў.

ПРЭЗЭНТАЦЫЯ_ЧАСОПІСУ ТЭКСТЫ №3

26 студзеня_вялікая заля Дома Літаратара [вул. фрунзэ,5]
_18:00_УВАХОД ХАЛЯЎНЫ :) Далей 

Дзейнасьць нашага мозгу залежыць ад настрою

24 студэнтам – удзельнікам эксперымента – прапанавалі выканаць дзьве задачы. Першая патрабавала творчага падыхода дзеля выяўленьня нетрадыцыйнай асацыяцыі. У другой трэба было сканцэнтравацца, каб ігнараваць інфармацыю, якая адцягвала ўвагу.
Кожны з удзельнікаў выконваў заданьні некалькі разоў у розным настроі – добрым, нейтральным і дрэнным.
У выніку вучоныя высветлілі, што добры настрой дае мажлівасьці рознабакова падыходзіць да вырашэньня пастаўленай задачы. Па меркаваньню даследчыкаў, у добрым настроі чалавек успрымае больш інфармацыі, і яго мысленьне бліжэй да інтуітыўнага. У выніку, выконваньне творчых задач робіцца лягчэй. А вось пачуцьцё страху дадае падвышэньне ўвагі да дэталяў.

паводле http://student.km.ru

У Японіі памёр вынаходнік самай студэнцкай ежы

У Японіі памёр вынаходнік лапшы хуткага прыгатаваньня Мамафуку Андо, паведамляе BBC News.

Прадукт, які даў Андо сусветную вядомасьць, быў выпушчаны ў 1971 г. Гэта была лапша “Cup Noodle”. Простая ў прыгатаваньні, танная, доўга захоўвалася – асноўныя фактары папулярнасьці лапшы хуткага прыгатаваньня ў студэнтаў (ды й не толькі іх) ва ўсім сьвеце.

па дадзеным spravda.ru Далей 

Міжнароднае маладзёвае партнэрства “Оксфам” запрашае да ўдзелу

Міжнароднае маладзёвае партнэрства “Оксфам” абвесьціла аб пачатку сваёй дзейнасьці на пэрыяд 2007-2010 гг. Да супрацоўніцтва ў 4-гадовай праграме запрашаюцца маладыя людзі з усіх краінаў. Партнэрства імкнецца аб’яднаць актыўную моладзь, якая дзейнічае ў сваіх супольнасьцях дзеля дасягненьня станоўчых сацыяльных зьменаў.

Міжнароднае маладзёвае партнэрства “Оксфам”, ММПО (Oxfam International Youth Partnerships, OIYP) абвяшчае сябе як сусьветную сетку, якая дае магчымасьць актыўнай моладзі пашыраць свае здольнасьці, веды, удзельнічаць у супрацоўніцтве і абменьвацца досьведам. Гэта, як мяркуюць ініцыятары партнэрства, дапаможа маладым людзям больш эфэктыўна дзейнічаць у сваіх супольнасьцях. Цэнтр ММПО знаходзіцца ў г. Строўбэры-Хілз, штат Новы Паўднёвы Ўэльс, Аўстралія.

Адной з сваіх мэтаў ММПО лічыць пашырэньне ў маладзёвым асяродку асабістай адказнасьці і ініцыятыўнасьці. Таму ўдзел у партнэрстве індывідуальны, хоць, канешне, яго удзельнікі могуць дзейнічаць у грамадзкіх аб’яднаньнях сваіх краінаў. Да партнэрства запрашаюцца людзі ва ўзросьце 18-25 гадоў, якія валодаюць ангельскай ці гішпанскай моваю, падзяляюць прынцыпы пазытыўных зьменаў у грамадзтве, маюць аналітычныя здольнасьці і досьвед грамадзкай дзейнасьці.

Да канца студзеня 2007 г. можна даслаць конкурсную заяўку, форма якой ёсьць на www.iyp.oxfam.org. Пачатак партнэрства – у красавіку, а ў кастрычніку яго ўдзельнікі будуць запрошаныя на сусьветную сустрэчу ў Сіднэе, Аўстралія.

ММПО зьяўляецца часткай Міжнароднай арганізацыі “Оксфам”. Гэта адна з сусьветных няўрадавых арганізацыяў, сябры якой дабраахвотна дзейнічаюць у сваіх краінах і супольнасьцях дзеля пазытыўных зьменаў у грамадзтве.

belngo.info

Не Заганяйся!

Ты САМ можаш выбіраць за каго галасаваць! Толькі ты САМ вырашаеш — ісьці Табе на выбары, ці не! Выбары — гэта ТВОЙ выбар! І не аддавай яго НІКОМУ!

Статья 5. Свободные выборы и участие в референдуме
Выборы являются свободными: избиратель лично решает, участвовать ли ему в выборах, за кого голосовать на выборах.
(Выбарчы кодэкc РБ)

НЕ ЗАГАНЯЙСЯ!!! А калі хтосьці захоча Табе перашкодзіць ў гэтым ведай, што:

Лица, препятствующие путем насилия, угроз, обмана, подкупа или иным способом свободному осуществлению гражданином Республики Беларусь права участвовать или не участвовать в выборах… несут ответственность, установленную законодательством Республики Беларусь. (Ст.49 Избирательного Кодекса РБ)

Умышленное совершение должностным лицом действий, явно выходящих за пределы прав и полномочий, предоставленных ему по службе, повлекшее причинение вреда правам и законным интересам граждан, – наказывается штрафом, или лишением права занимать определенные должности или заниматься определенной деятельностью, или лишением свободы на срок до трех лет. (Статья 426 Уголовного Кодекса РБ)

Заганяюць на датэрміновае галасаваньне — тэлефануй, альбо шлі SMS на нумары:

Глускі Андрэй
8 (029) 872 52 66 (МТС)
8 (029) 194 88 87 (Velcom)

E-mail: nz@studfarmat.org

МЫ ДАПАМОЖАМ разабрацца!!!

Разьмеркаваньню — бой

10% выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў не прыбылі на месца працы па размеркаванні сёлета. Такія дадзеныя праверкі Дзяржкантролю. У некаторых ВНУ «адкасілі» ад размеркавання нават больш за 20% выпускнікоў. Сярод навучальных устаноў вылучыўся мінскі Дзяржаўны лінгвістычны універсітэт: з 422 размеркаваных выпускнікоў 126, а гэта каля 30%, не пацвердзілі працаўладкаванне па размеркаванні, паведамляе Комсомольская правда в Беларуси.

Старонка 68 of 69« Першая...1020306566676869
adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5