У сувязі з зімовымі дэпрэсіямі і вясеннімі авітамінозамі, улічваючы неабходнасць усеагульнага падвышэння настрою ў жыхароў Рэспублікі Беларусь, Аршанская суполка моладзі БНФ абвяшчае конкурс на лепшую пазітыўную фота-работу.
Тэма конкурсу: тое што робіць нас лепш.
У выставе могуць удзельнічаць усе жыхары Рэспублікі Беларусь не зважаючы на ўзрост, досвед, сацыяльнае становішча, нацыянальнасць, грамадзянства і пачуццё гумару. Прымаюцца выключна аўтарскія працы! Далей








