Актывісты кампаніі Рок-салідарнасць разаслалі лісты-запыты ў розныя інстанцыі: ад Палаты прадстаўнікоў і Адміністрацыі і да упраўлення унутраных справаў Мінгарвыканкама. “Паспрабавалі ахапіць усіх, хто нейкім чынам можа мець дачыненне да забароны гуртоў і “чорных спісаў”, – кажа Аляксей, каардынатар кампаніі, – Але ўсе запыты перанакіроўваліся у Міністэрства культуры, з якога нядаўна мы таксама атрымалі, ці прыходзіла адпіска, што справа забароны канцэртаў не знаходзіцца ў іх кампетэнцыі. Яшчэ чакаем адказу з Мінгарвыканкама”. Далей
Категория: Музыка
Спампаваць (3.1 Mb)
Гурт Lilith узьнік у 2003 годзе. На працягу свайго снаваньня гурт прымаў удзел у канцэртнай дзейнасьці, таксама был зроблены некалькі дэма-запіса . На сёньняшні дзень вынікам працы гурта зьяўляецца студыйны запіс некалькіх песень. Музыку гурта цяжка аднесьці да пэўнага стылю, кожная песьня мае сваю асаблівасьць. Далей
Рок-гурт Індра ўтварыўся ў 2003 годзе ў складзе: Вольга Андрэева – вакал, гітара: Галынскі Андрэй – бас, Сандова Галя – віяланчэль, Кухто Павал – бубны, Шэф Марына – гітара, але асноўныя яго удзельнікі знайшлі адзін аднаго яшчэ раней. Ідэя арганізацыі гурта (тады яшчэ без назвы з індыйскай міфалогіі) належыла Марыне Шэф. Узнікла яна ў яе ў 2001 годзе, калі Марына яшчэ вучылася ў Полацкай нацыянальнай гімназіі.
Праз год Марына знайшла выключную вакалістку Вольгу, а летам 2002 года яны знайшлі сабе хлопца, які ўмеў неблага стукаць па бубнах. Прайшло больш года да таго часу, як на свяце саракапяцігоддзя Навапалоцка да іх далучылася віяланчалістка Галя Сандова. Да так і засталася назаўседы. Далей