Беларускі Хакей
Група "ЗАТОЧКА" - адна з маладых груп новай магілёўскай плыні, якая ўжо здолела набыць пэўную папулярнасьць у пэўных колах прыхільніка музыкі.
"Ска-шапіто" называюць яны сваю музычную каманду КВК.
Наведвальнікаў сваіх канцэртаў яны зьдзіўляюць пазытыўным нахабствам, бясстрашным раздзяўбайствам і чорным гумарам (кшталту "Камедзі Клаб").
Зараз "ЗАТОЧКА" працуе над запісам сваёй праграмы.
Песьня "Хакей". Чаму толькі праз 13 гадоў магілёўскім музыкам прышла галаву зрабіць менавіта так кавэр? Чаму раней ніхто не здагадаўся гэтае зрабіць? Адказаў - безьліч. Тым ня менш магілёўцы першымі спрычынілся да гэтае патрэбнае справы. "Сьмех робіць вялікія рэчы," - адзначае лідэр гурта, сьпявак kepku_trymai.
Упершыню песьня прагучала ледзь не ў 30-ці метрах ад будынку КДБ у Магілёве (і, між іншым, гэта быў канцэрт!) пад агульны рогат шакаваных гледачоў... Іншым разам пры выкананьні песьні групе адключыл мікрафоны, так што прысутныя змаглі адно патанчыць пад вясёлы матыў.
Мы спадзяемся песьня прыдзецца Вам даспадобы.
Слухаць:
Спампаваць (2.25 Mb)
Камэнтары: 2
Мя мамент с "прасцiце жэнщина" адправiу пацтол :)

спампаваць!

#1. 15.02.2007
Алесь:
Гы! 5-ть баляў палюбэ! А на дыску выйдзе?