Проста - Добры лёс








Рок-гурт Індра ўтварыўся ў 2003 годзе ў складзе: Вольга Андрэева – вакал, гітара: Галынскі Андрэй – бас, Сандова Галя – віяланчэль, Кухто Павал – бубны, Шэф Марына – гітара, але асноўныя яго удзельнікі знайшлі адзін аднаго яшчэ раней. Ідэя арганізацыі гурта (тады яшчэ без назвы з індыйскай міфалогіі) належыла Марыне Шэф. Узнікла яна ў яе ў 2001 годзе, калі Марына яшчэ вучылася ў Полацкай нацыянальнай гімназіі.

Праз год Марына знайшла выключную вакалістку Вольгу, а летам 2002 года яны знайшлі сабе хлопца, які ўмеў неблага стукаць па бубнах. Прайшло больш года да таго часу, як на свяце саракапяцігоддзя Навапалоцка да іх далучылася віяланчалістка Галя Сандова. Да так і засталася назаўседы.

Індрай гурт вырашыў абазвацца перад выступам на канцэрце “Анціснід” ў 2003 годзе. Выбар гучнага імені сярод магчымых ажыцявіўся геніяльна проста: адна з сябровак тады яшчя безназоўнага гурта выцягнула з капелюша лёсаносную паперку( па сакрэту, словы, напісаныя на гэтай і астатніх паперках, былі знойдзеныя ў жыццядайнай кніжцы “Бен Гур”). Так Індра сталася Індрай. З гэтага здарэння і па цяперашні час асноўны склад гурта застаецца нязменным, мяняюцца толькі басісты. Ці то Паша такі унікальны. Што можа ўжывацца з трыма дзеўкамі, ці то прычыняюцца нейкія вышэйшыя сілы.

На працягу гэтага года Індра выступала на рок-фэстах ў Полацку, ў Езярышчы, разам з іншымі гуртамі ў клубах(P&R, Night City), удзельнічалі ў правядзенні гарадскіх святаў. Гурт быў адзначаны за лепшы вакал на Рок-коле 2004, трапіў у лік лаўрэатаў Рок-кола 2005.

Рок-гурт Індра мае дзве іпастасі: рускамоўную і беларускамоўную. Рускамоўныя песні гурта належаць заўчасна пайшоўшай з жыцця Наталлі Клімавай. Беларускія тэксты належаць пяру вядомай полацкай паэткі Леры Сом. У любой з гэтых іпастасяў незвычайны па моцы голас Вольгі Андрэевай пакідае незабыўныя ўражанні. Стыль, ў якім іграе гурт, можна назваць бардаўскім рокам, хаця, магчыма, што гурт стылёва яшчэ не вызначыўся.

На дадзены момант гурт запісаў свой першы альбом пад назвай “СОНЦАВАКОЛ”, куды ўвайшлі рускамоўнАя песні Наталлі Клімавай і беларускія на словы Леры Сом, а таксама песні полацкага гурта “Версія”(аўтар тэкстаў – Павал Сляпцоў), на беларускую іх перакладае Лера Сом. Гурт заняў першае месца ў конкурсе “Зваротны адлік 2006”, які праводзіўся Еўрапейскім радыё для Беларусі. Запіс альбому ў Беластоку на студыі “Rembrandt” і стаў вынікам перамогі ў конкурсе.

Камэнтары: 1

#1. 04.03.2007
rukar:

Нармальна...Слухаць можна.

Ваш камэнтар

Імя (абавязкова):

E-mail (абавязкова, але адлюстроўвацца ня будзе):

Ваш сайт:

Ваш камэнтар:





Нашы праекты:




































fest BeFree!