Шматтысячныя студэнцкія пратэсты адбыліся ў Баварыі

Нямецкая моладзь на гэтым тыдні выйшла на вуліцы баварскіх гарадоў. Студэнты патрабавалі адмяніць аплату за навучаньне. У акцыях пратэсту прынялі ўдзел каля 13 тысяч чалавек.

Два гады таму ў шматлікіх нямецкіх універсітэтах пачалі спаганяць грошы за навучаньне. Як правіла, гаворка ішла пра 500 эўра за семестр. З тых часоў моладзь рэгулярна пратэстуе. На гэтым тыдні “на барыкады” вышлі студэнты ў Баварыі. Дэманстрацыі адбыліся па ўсёй федэральнай зямлі. Па дадзеных зьвяза “Вучыцца без збораў”, які правёў акцыі, у пратэстах прыняло ўдзел у цэлым 13 тысяч студэнтаў.

Укараненьне платнага навучаньня мае негатыўныя наступствы першым чынам для малазабяспечаных сем’яў, паколькі плата за навучаньне з'яўляецца для дзяцей з такіх сем’яў сур’ёзным бар’ерам у доступе да вышэйшай адукацыі, заяўляюць арганізатары пратэстаў. Баварскае міністэрства навукі і адукацыі, аднак, адкінула такія папрокі. Службоўцы паказваюць на тое, што сістэма аплаты за навучаньне з’яўляецца сацыяльна ўзважанай і ўтрымоўвае шэраг выключэньняў.

Камэнтаваньне закрытае

download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase microsoft office 2010 microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit