Лета не за гарамі, а гэта значыць, што пачынаецца чарада музычных фэстываляў. Адзін з буйнейшых зь іх, Sziget, адбудзецца ў гэтым годзе ў 18-ы раз. Далей
Лета не за гарамі, а гэта значыць, што пачынаецца чарада музычных фэстываляў. Адзін з буйнейшых зь іх, Sziget, адбудзецца ў гэтым годзе ў 18-ы раз. Далей
Беларускія дэпутаты прапануюць змяніць правілы размеркавання выпускнікоў ВНУ, аспірантуры і магістратуры. Далей
Урад Ямайкі пагадзіўся разгледзець прыняцце праграмы падтрымкі студэнтаў універсітэтаў у наступным фінансавым годзе, бо існуе рызыка адтоку студэнтаў з ВНУ з прычыны няздольнасці студэнтаў аплочваць вучобу. Далей
Дадзенае спаборніцтва ўяўляе сабой навучальны судовы працэс па мадэлі Суда Еўрапейскага саюзу, у рамках якога разглядаецца гіпатэтычная судовая справа. European Law Moot Court Competition скаладаецца з пісьмовага і вуснага этапаў. Нягледзячы на вялікую колькасць удзельнікаў у гэтым годзе і высокую якасць прадстаўленых пісьмовых працаў першага этапу, беларуская каманда ў складзе студэнтаў 5 курса спецыяльнасці міжнароднае права факультэта міжнародных адносін БДУ Драбянкова Ігара, Капскай Алесі, Карлюка Максіма і Мустафаевай Дар’і ўвайшлі ў лік 48 лепшых камандаў свету. Такім чынам наша каманда прыме ўдзел у рэгіянальным фінале, які адбудзецца 18-21 лютага 2010 г. у CEU San Pablo University у сталіцы Іспаніі г. Мадрыдзе.
У падрыхтоўцы камандзе дапамагаюць выкладчыкі факультэта міжнародных адносін БДУ Юр’ева М.В. і Анішчанка А.І. Удзел каманды ў рэгіянальным фінале быў бы немажлівы без фінансавай падтрымкі Офіса АБСЕ ў Мінску. Спадзяемся, што ўдзел беларускай каманды ў дадзеным конкурсе стане чарговым крокам на шляху збліжэння Беларусі і ЕС асабліва ў святле бягучага развіцця ўзаемадачыненняў і рэалізацыі праграмы Ўсходняе партнёрства.
Паводле univer.by
Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць закон аб альтэрнатыўнай службе ў адпаведнасці з 57-й артыкулам Канстытуцыі краіны. Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, такое даручэнне было дадзена 18 лютага.
Кіраўнік Саўбеза адзначыў, што “па дадзенай тэме шмат розных інсінуацый”. “Паміж тым у Беларусі альтэрнатыва тэрміновай службы дзейнічае. Да прыкладу, акрамя тэрміновай службы, ёсць служба ў рэзерве, якая з’яўляецца альтэрнатыўнай, — сказаў Леанід Мальцаў. — Юнакі таксама атрымліваюць воінскія спецыяльнасці на вайсковых факультэтах і кафедрах у вучэбных установах, а затым тэрмін іх службы складае ўсяго шэсць месяцаў”.
На паведамленне аб тым, што Лукашэнка даручыў падрыхтаваць закон аб альтэрнатыўнай службе, ужо адрэагавала грамадзянская кампанія “За альтэрнатыўную грамадзянскую службу ў Беларусі”. Яна прывітала рашэнне кіраўніка дзяржавы. “Мы разлічваем на тое, што працэс падрыхтоўкі законапраекта будзе публічным, будзе забяспечаная магчымасць удзелу грамадскіх зацікаўленых суб’ектаў у распрацоўцы законапраекта, а таксама, што тэкст законапраекта будзе распрацаваны ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, з улікам мадэльнага закона СНД “Аб альтэрнатыўнай службе”, — гаворыцца ў заяве грамадзянскай ініцыятывы.
У дакуменце нагадваецца, што сённяшняму рашэнню прэзідэнта папярэднічалі суды над Зміцерам Смыком, Андрэем Цянютай, Янам Міхайлавым, Яўгенам Якавенка, якія настойвалі на рэалізацыі права на альтэрнатыўную службу і рэалізацыі артыкула 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Судовыя працэсы атрымалі шырокі грамадскі рэзананс.
Кампанія “За альтэрнатыўную грамадзянскую службу ў Беларусі” таксама нагадала, што 26 студзеня старшыня Канстытуцыйнага суду Беларусі Пётр Міклашевич публічна заявіў аб неабходнасці прыняцця закона аб альтэрнатыўнай службе.
паводле БелаПАН
Бразільская студэнтка Джейсі Вілья Нова Арруда (Geisy Arruda), якую выключылі з універсітэта за міні-спадніцу стала зоркай карнавала ў Рыа-дэ-Жанэйра. Далей
Беларуская кінастудыя здыме камедыю, у якой распавядзе пра плюсы сельскай працы для маладых спецыялістаў. Далей
У сталічных кнігарнях сёння можна знайсці шпаргалку амаль для кожнага прадмета. Аўтары абяцаюць студэнту хуткую дапамогу, каб быць гатовым да любога іспыта.
“Шпаргалкі ўсе расійскія. Беларускія шпаргалкі не выдаюць. Ёсць практычна па ўсіх прадметах”, — распавялі Еўрарадыё ў Цэнтральнай кнігарні.
Грамадзянскі працэс, правазнаўства, гісторыя грамадзянскага права, культуралогія, гісторыя, мастацтвазнаўства, крыміналогія, судовая медыцына, крымінальнае права — гэта далёка не поўны спіс асартыменту.
Купляюць такіх шпаргалак шмат. Асноўны збыт ідзе перад сесіяй. Студэнты скупляюць іх сотнямі па розных прадметах. А вось выкладчыкам гэта зусім не падабаецца.
“Выкладчыкі лаюцца. Ім не падабацца, што мы прадаём шпаргалкі. Вядома ж, ім хацелася, каб студэнт купіў падручнік і прачытаў яго. Нам бы таксама хацелася, каб яны куплялі падручнікі. Але шпаргалкі купляюць лепш, вядома”, — кажуць у кнігарні.
Набываюць шпаргалкі не толькі студэнты, але і самі выкладчыкі. Так яны звяраюць тэкст студэнта на іспыце з тэкстам шпаргалкі.
Выкладчыца філасофіі Таццяна кажа, што шпаргалкі трэба рабіць самому, а вось купленыя ў краме — нізкай якасці.
“Такія шпаргалкі досыць нізкай якасці. Чаму я ведаю, таму што мой пляменнік — студэнт, і ён карыстаецца такімі шпаргалкамі. Гэта нехта напісаў для сябе і часта ў інтэрнэце нават можна знайсці. Я лічу, што шпаргалку трэба рабіць самому. Хуткая дапамога кагосьці — гэта не твая ўласная праца, не твае ўласныя веды. Гэта бачна потым на заліку”.
Самі ж студэнты часта давяраюць друкаваным “шпорам” і нават здаюць іспыты на “выдатна”.
“Мая аднагрупніца па друкаванай шпаргалцы здала гісторыю Расіі на 9 балаў. Вядома, свае веды патрэбныя. Без іх ніводная “шпора” не выратуе. Але ў шпаргалцы ёсць асноўныя факты, абапіраючыся на якія можна распавядаць сваімі словамі”.
Беларускія выдавецтвы такіх шпаргалак не друкуюць. Выдавала нешта падобнае толькі мінскае “Папуры”. Але гэта былі білеты па гісторыі Беларусі для 9 класа.
Пазіцыя беларускіх выдавецтваў прынцыповая: “Мы супраць шпаргалак”, — кажа Ганна Латушкіна, намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва “Аверсэв”.
“Мы шпаргалкамі не займаемся. Пазіцыя нашага выдавецтва, што мы супраць шпаргалак. Мы мяркуем, што гэта разбурае сістэму адукацыі, таму што ўсё пабудавана на спісванні. Мы ж выпускаем дапаможнікі, для падрыхтоўкі да іспыту”.
Беларускія выдавецтвы друкуюць гатовыя хатнія заданні для школьнікаў. Адтуль можна спісаць заданне, напрыклад, па матэматыцы. Самае цікавае, што многія да гэтага таксама ставяцца негатыўна, але кожны школьнік можа купіць іх у кожнай краме.
“Гэтая тэма таксама настаўнікам не падабаецца, аўтарам падручнікаў не падабаецца. Але ў той час дагэтуль існуе. Ёсць і негатыўныя моманты, ёсць і станоўчыя — дзецям гэта падабаецца”.
А многія бацькі, якія ўжо забыліся на школьны курс, купляюць “рашебнікі”, каб правяраць хатняе заданне.
Віталь Ругайн, “Еўрарадыё”
Слова “Amour”, што на французскім значыць “каханне”, стала самым рамантычным словам у свеце па выніках апытання, праведзенага сярод больш за 320 лінгвістаў лонданскай кампаніі Today Translations перад Дня святога Валянціна.
Яно з невялікім адрывам выйграла ў італьянскага слова “amore”, якое таксама азначае “каханне”.
Слова “Belissima”, што на італьянскім і іспанскім значыць “вельмі прыгожая”, заняло трэцяе месца, а “tesoro”, якое азначае на абодвух гэтых мовах “скарб, дарагі” размясцілася на чацвёртай пазіцыі.
Самай рамантычнай мовай у свеце была прызнана італьянская. Другое месца заняла французская, а на трэцім месцы размясціліся іспанская і ангельская.
Таксама адным з пунктаў апытання стаў выбар найменш рамантычнага спосабу сказаць “я цябе кахаю”.
У гэтай намінацыі перамагло японскі выраз “watakushi-wa anata-wo ai shimasu”. За ім размясціліся валійскае “rydw i`n dy garu di” і “qaparha”, што азначае “я цябе кахаю” на выдуманай клінгонскай мове сусвету “Стар Трэк”.
паводле NewsRu.ua
Эксперты кампаніі “Fast Future” апублікавалі спіс новых спецыяльнасцяў, якія паўстануць у наступныя 20 гадоў. Далей