Дзевачкі і вершыкі

Запрашаем 12 верасьня (пятніца) ў бібліятэку імя Цёткі (Талбухіна, 14а) на унікальны “ПАЭТЫЧНЫ ДЗЯВОЧНІК” з удзелам самых цікавых маладых беларускіх паэтак. У межах літаратурнага праекту адбудзецца прэзентацыя ПЯЦІ (!) новых кніг:

“Сонца за тэрыконамі” Юліі НОВІК
“Лупы” Вольгі ЧАЙКОЎСКАЙ
“Готыка тонкіх падманаў” Таццяны НІЛАВАЙ
“Цмокі лятуць на нераст” Марыйкі МАРТЫСЕВІЧ
“Экзістэнцыйны пейзаж” Вікі ТРЭНАС
Сьпецыяльны госьць — бард Натальля ПУШКАРОВА

На імпрэзе будзе паказаны фільм, зняты Вольгай Чайкоўскай адмыслова для яе дэбютнай паэтычнай кнігі (дыск з запісам прыкладаецца да кожнага асобніка). Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у літаратурнай латарэі Юліі Новік.

Пачатак у 18.30. Уваход вольны. Не прапусціце!

«Дзень Незалежнасці з Махном» – фэст на Украіне

23-24 жніўня гэтага году адбудзецца Трэці літаратурна-музычны андэрграўндавы фэстываль «Дзень Незалежнасці з Махном» ў месцы Гуляйполе Запорожскай вобласці, на гістарычнай Бацькаўшчыне вядомага украінца Нестара Махна. Далей 

BeFree! Шукаем фотаздымкі

Міжнародны фестываль BeFree пасьпяхова адбыўся ў Львове.

Пакідайце спасылкі на свае фотасправаздачы тут у каментах і дасылайце на studfarmat@gmail.com

Дзякуй усім, хто дапамагаў у арганізаціі!
Велізарны рэспэкт валанцёрам!

studfarmat

Фэст Бі Фры на носе! Важная інфармацыя тым, хто збіраецца ехаць

Намётавы гарадок у ландшафтным парку «Знесіння» пачне працу з пятніцы, 8 жніўня. Усе, хто прыедуць раніцай, могуць кіравацца туды, але ўсе рэсурсы будуць змантаваныя не раней за абед. Патрэбная будзе вашая дапамога!
Наш намётавы гарадок будзе ахоўваць львоўская абласная міліцыя. Іх праца – у інтарэсах кожнага, хто хоча спакойна пакінуць свой намёт і пайсці на канцэрт. : ) Далей 

Носам чую… Набліжаецца «Паўночны Вецер – 2008»

Шаноўнае спадарства!

Лета ўжо хутка скончваецца, але ня ўсе пасьпелі адпачыць ад мірской таўкатні.

Таму мы шчыра запрашаем Вас да ўдзелу ў наметавым музычна-гістарычным летніку «Паўночны Вецер – 2008».

Што такое «Паўночны Вецер – 2008»? Гэта людзі, якія выяжджаюць па-за межы вялікага горада. Гэта наметавы гарадок на поўначы Беларусі, ў Браслаўскім раене. Гэта прыгожы бераг возера Укля. Гэта цішыня і пекнасць прыроды паўночнае Беларусі. Гэта майстар-клясы па рамествах і забаўляльнай культуры. Гэта гутаркі і семінары па сацыялагічных і філязоўскіх пытаньнях. Гэта вышкалы кожны ранак для жадаючых, з коўчынгамі па барацьбе, выжываньню, шыхтавой падрыхтоўцы, бойке на кіях ды інш. Гэта музычныя ды танцавальныя вечарыны каля вогнішча…

Каб прыняць удзел ў летніку, трэба патэлефанаваць арганізатарам і заявіцца.

Летнік адбудзецца з 9 па 17 жніўня 2008 года (ужо вельмі хутка).

Кантактныя асобы:

Аляксей “Бекар” Бурнасенка, +37529 5076263
Анна Несцерава, +37529 6850374

Умовы правядзеньня летніка:
Арганізацыйны ўзнос – 10 у.е. Афіцыйная мова летніка – Беларуская. Аргкамітэт забяспечвае бяскоштную дастаўку да да месца правядзеньня летніка першых 20 рэгіструючыхся. Забяспечваецца бяскоштнае харчаваньне (каша з тушанінай, сьціпла, без мудраваньняў) ды інвент-напаўненьне. Ў межах летніка дазваляецца паліць ў адлегласьці мінімум 5 км ад цэнтральнага вогнішча. Ў межах летніка дазваляецца ўжываць алкаголь – толькі індывідуальна, ў зачыненым намеце, і абавязкова так, каб пра гэта не даведаліся арганізатары альбо вартавыя.

Настойліва раім мець пры сабе:
спальнік,
пенку,
намет,
2 камплекты адзеньня (адзін для летніка, адзін для цывільных мерапрыемстваў),
плаўкі,
КЛМН: Кружку, Лыжку, Міску, Нож,
лекі, патрэбныя асабіста вам альбо верагодна патрэбныя вашым блізкім,
ліхтарык.

НЕнастойліва раім мець пры сабе:Музычны інструмент, забяспечнікі, капу, грошы на нішцякі ды пачастункі, танцавальны абутак, спартовае альбо бойкавае адзеньне.

Летнік арганізаваны пры падтрымцы:Сярэдневечнага вулічнага тэатру “DiGrease’s Buffoon Theatre”,
Танцавальнага гурта “Гістрыен”,
“Мінскай Школы Танцаў Народаў Сьвету”.

UFF-by.org

Студэнцкі летнік пад Глыбокім

11-15 жніўня каля мястэчка Глыбокае пройдзе трэнінг на тэму “Крэатыўнасьць і журналістыка”. Акрамя карысных ведаў, уменьняў і навыкаў удзельнікаў чакае рамантыка пражываньня ў сапраўднай вясковай хатцы каля возера ды начныя пасядзелкі ля вогнішча. Далей 

ВЫСТАВА ТВОРАЎ БЕРЛІНСКІХ МАСТАКОЎ

9 ліпеня ў 17.00 у Музеі Сучаснага Выяўленчага мастацтва адбудзецца адкыцьцё выставы твораў берлінскіх мастакоў.

Будуць прэзэтаваныя крэатывы “зондэр-каманды” унікальнага вольнага творчага асяродку Берліна -Kunsthaus Tacheles:

Б’янка Флегель
Андрэа Каліці
Цім Роеофс
Рэза Машоодзі
Марцін Райтэр
Петэр Рыдэльсберг
Барбара Фрагогна
Рафаэль Белюцыо

Алесь Родзін

Кунстхаўс Тахелес з’яўляецца агульнапрызнаным цэнтрам міжнароднага мастацтва 1900-х – 2000-х гадоў. У любым турыстычным даведніку па Берліне можна знайсці гэты культурны аб’ект побач з такімі помнікамі, як Рэйхстаг і Брандэрбургская брама. Пасля аб’яднання Германіі група нямецкіх мастакоў заняла будынак універмага 1920-х гадоў. Гэта першы помнік архітэктуры з жалезабетона ў Еўропе, што перажыў усе перыпетыі нямецкай гісторыі XX стагоддзя і мусіў быць знесены. Берлінскі магістрат пайшоў на саступкі і пакінуў за мастакамі магчымасць жыць і дзейнічаць у гэтым унікальным міжнародным інтэрнаце, дзе няма ніякіх выгодаў акрамя неабмежаванай творчай свабоды, такой рэдкасці ў заходнім свеце.

У 2001 годзе адбылася першая сустрэча мінскіх і берлінскіх мастакоў, якія хацелі сказаць у мастацтве важнае і новае. Сярод іх вылучаецца беларус Алесь Родзін. Ён стаў незаменным лідэрам Тахелескага міжнароднага цэнтра, таму сёлета ў Мінск, на радзіму Родзіна, прыязджае група аўтарытэтных прадстаўнікоў Тахелеса. Шаноўныя гледачы, вы самі адчуеце творчую праўду гэтых мастакоў! Моц іх праўды ў шчырасці. Гэтыя мастакі з розных краінаў, яны розных нацыянальнасцяў, але ісціна ў іх адна – яна заключаная ў неабмежаванай творчай свабодзе. Ацаніце яе як належыць! Тахелес стаўся часткай і нашага, мінскага творчага жыцця. Берлін і Мінск судакрануліся ў творчасці, і толькі нам разам вырашаць, якім будзе найноўшае мастацтва.

9 ліпеня – 27 ліпеня 2008 года

АДКРЫЦЦЁ 9 ЛІПЕНЯ Ў 17.00

Выстава працуе па адрасе: пр. Незалежнасці, 47 (Музей сучаснага выяўленчага мастацтва) з 11.00 да 19.00. Выхадныя – нядзеля, панядзелак.

Тэл. для даведак 288-24-68.

Be2Gether – Еўрапейская прастора творчасці на мяжы з Беларуссю

Беларускія вучоныя, зладзіўшы безліч даследванняў, паў-гады таму аб’явілі: “Беларусы – чыстакроўная еўрапейская нацыя”. Праверыць, ці так гэта на самой справе, пашукаць адрозненні і зыходжанні можна будзе на фэстывале “Be2gether”, які пройдзе ля Нарвілішскага замку усяго у 10 кроках ад Беларускай мяжы. Далей 

Cтартуе конкурс для маладых гуртоў на Be Free!

На гэтым тыдні на euroradio.fm пачнецца першы тур інтэрнэт-галасаваньня за трэкі маладых беларускіх гуртоў, якія хочуць трапіць на Be Free. У выніку некалькіх тыдняў галасаваньня будзе адабрана дзесяць фіналістаў, сярод якіх арганізатары фэсту выбяруць тры гурты, што выступяць на фэсьце 9 жніўня. Свой трэк mp3 (у якасьці ня горай за 128 kbps) разам з кантактнай інфармацыяй і апісаньнем гурта, а таксама фота можна дасылаць на скрыню фэсту fest.svabody@gmail.com

Свой конкурс будзе і для фанаў, якія захочуць трапіць на Be Free “for free”: аўтары лепшых каментароў і тыя, хто правільна адкажа на пытаньні віктарыны на старонцы і ў эфіры Еўрарадыё, атрымаюць у падарунак бясплатную вандроўку на фэст.

У Беларусі можа зьявіцца кірылічны дамэн

Упраўленьне абароны інфармацыі апэратыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзыдэнце Беларусі займаецца падрыхтоўкай да пачатку рэгістрацыі дамэнных імёнаў зь літарамі кірыліцы. Далей