Халява скончылася!

Паважаны студэнт халяўны інтэрнэт скончыўся!!! Далей 

У Расею па Амэрыку

360 беларускіх студэнтаў ад’ехалі ў Маскву па амэрыканскія візы. Студэнты разьлічваюць атрымаць візы, каб у часе вакацыяў папрацаваць і падвучыць ангельскую мову ў ЗША.

Студэнтаў “ін’язу” вучаць “шасцярыць”?

Студэнты пятага курса Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта мусяць таемна здаваць у ВНУ інфармацыю аб замежных кантактах арганізацыі, дзе праходзілі практыку. Далей 

Студэнты ігнаруюць адрасную сацыяльную дапамогу

Еўрарадыё высветліла, што ў эканамічным універсітэце па дапамогу звярнулася ўсяго 11 чалавек, нягледзячы на тое, што студэнтаў заклікаюць па радыё і газеце, у педагагічным універсітэце пакуль звяртаюцца толькі па кансультацыі, а ў медыцынскім увогуле ніхто не пажадаў атрымаць грошы за праезд.

Ужо дакладна вядома, што студэнтам прадугледжана 50% кампенсацыя за праезд да бацькоў. Калі гэта пасажырскі транспарт міжгародніх зносін, тады студэнту аплоцяць не больш за 2 паездкі ў месяц, а калі прыгарадны транспарт – не больш за 4 паездкі.
Раней ВНУ хваляваліся: Міністэрства фінансаў не выдзеліла дадатковых грошай на адрасную дапамогу, і яны не ведалі, ці хопіць ім уласных фінансаў, каб задаволіць усе заявы. Сёння гэта пытанне адпадае, бо прафсаюзы ўпэўнены – адрасную сацыяльную дапамогу атрымаюць адзінкі.

Крыніца: Еўрарадыё

Мінскі дзяржаўны радыётэхнічны каледж толькі зараз можна лічыць сапраўдным ВНУ

Мінскі дзяржаўны радыётэхнічны каледж толькі зараз можна лічыць сапраўдным ВНУ.

Спытаеце чаму?
А таму, што толькі зараз тут увялі адпрацоўку лабараторных прац і курсавых праектаў за грошы.
Усе пераздачы экзаменаў таксама платныя! Далей 

Ходзяць чуткі, што нібыта…

radkov.jpg

Ходзяць чуткі, што студэнтаў-платнікаў могуць пачаць размярковываць. Пра тое пачалі ўжо казаць і прэподы ды куратары… Далей 

Не тармазі!!! Альбо як зарабіць сабе на піва ці каву капучына!

Прывітанне сябра!
Умееш чытаць і да таго ж клацаеш пальцамі па клавіятуры кампутара?!

Цікавішся студэнцкім жыццём і хочаш распавесьці пра гэта ўсім астатнім?

ТаГды запрашаем да нас, у каманду СтудФармата, рэдагаваць навіны на сайце. Далей 

Кітайскія студэнты павінны абрабаваць банк за 7 хвілін

Студэнтам універсітэта ў Гуандуне, КНР, якія вучацца на сакратароў, далі заданне распрацаваць план рабавання банка.

Па ўмовах задачы, у распараджэнні студэнтаў – шэсць чалавек (лідэр групы, узломшчык, кіроўца, два рабаўніка і стралок). «Банда» павінна ўкласціся ў сем хвілін.

Прафесар Хэ, які распрацаваў трэнінг, распавёў, што ён вучыць студэнтаў эканамічна і эфектыўна размяркоўваць маючыя ў наяўнасці рэсурсы. Па словах Хэ, навучэнцам гуманітарных кірункаў бракуе заданняў, трэніруючых здольнасці мозга.

Прафесар упэўнены, што нікому з яго студэнтаў не прыйдзе ў галаву рабаваць банк па-сапраўднаму. «Яны дарослыя людзі і ведаюць, што правільна, а што няправільна», – падкрэсліў ён.

паводле lenta.ru

Сёння у Расіі толькі каля 20% ВНУ даюць якасную адукацыю.

Такое меркаванне выказаў міністр адукацыі і навукі Расеі Андрэй Фурсенка, выступаючы на канферэнцыі «Мадэрнізацыя эканомікі і глабалізацыя». Далей 

Чарніла на экспарт

Віно дзейнічае на мазгі горш за піва, выявілі навукоўцы, сутыкнуўшыся з сенсацыйнымі вынікамі пры назіранні за жанчынамі алкагалічкамі.

Было агучана, што гэта непасрэдна ўплывае на гіпакампус, частку мозга, звязаную з выкананнем функцый памяці і адчування прасторы. Акрамя таго, парушэнні згаданай мазгавой вобласці могуць выклікаць хваробу Альцгеймера. Уздзеянне піва на вобласці мозга, адказныя за памяць, не выяўлена.

Гэтая навіна ўжо шакавала асноўную частку сярэдняга класу, бо менавіта ён адрозніваецца значнай колькасцю аматараў вінаграднай лазы. Найбольш распаўсюджана стаўленне да віна як да карыснага для здароўя рэчыва сярод жанчын.

Згодна з апошнімі падлікамі, 36% ужытага ў пабах і іншых публічных месцах віна прыходзіцца на жанчын, і толькі 21% – на “моцны пол”. На чый конт запісаныя астатнія 43%, застаецца толькі здагадвацца.

Паводле The Daily Mail, якая спасылаецца на параўнанні часопісу “Alcohol and Alcoholism”, гіпакампус у людзей, якія злоўжываюць алкаголем, у сярэднім на 10% меншы па памерах за гэты ж орган чалавека, вольнага ад такой залежнасці. Каманда псіхіятраў адзначыла, што даследаванні па ўздзеянні розных напояў на ўнутраныя органы і стан здароўя чалавека праводзяцца ўпершыню.

Так, у здаровых людзей аб’ём гіпакампусу склаў 3.85 мл, у той час як у півалюбаў – 3.4 мл, а ў паглынальнікаў больш крэпкіх напояў – найніжэйшая лічба, 2.8 мл. Лічбы, якія паказваюць адхіленні, сведчаць: памяць, каардынацыя рухаў і прасторавае пачуццё могуць быць сур’ёзна пашкоджаныя.

Акрамя таго, даследчыкі з нямецкага Гётынгенскага універсітэту вынайшлі, што аматары сербануць светленькага між іншым маюць яшчэ і найніжэйшы ўзровень гомацыстэіна ў крыві. Нагадаем, што недахоп гэтага рэчыва можа выклікаць сардэчныя хваробы, параліч, атрафію мозга і іншыя цяжкія наступствы.

Папулярнасць маленькіх порцый віна сярод прыхільнікаў здаровага спосабу існавання вынікае з карысці, якую вінаградны напой прыносіць для рэгулявання ўзроўню халестэрыну і зніжэння крывянога ціску. Малекула, знойдзеная ў чырвоных гронках высакароднага напою, абяцала шматлікія станоўчыя для здароўя змяненні, сярод якіх зніжэнне рызыкі раку, сардэчна-сасудзістых і іншых цяжкіх захворванняў.

Але справаздача Міжнароднага Часопісу Раку ў мінулым годзе агучыла, што дастаткова адной шклянкі віна на дзень, каб павысіць рызыку раку ўнутраных органаў да 10%. Злоўжыванне ж любым напоем, які ўтрымлівае алкаголь, немінуча прывядзе да хваробаў нырак і печані, доўгатэрміновых пашкоджанняў мозгу і адказу ўнутраных органаў.

Што тычыцца Беларусі, то па твары і паху суайчынніка можна беспамылкова зразумець сферу ягоных напоевых прыхільнасцяў. Адпаведным чынам вызначаецца і схільнасць да хваробаў.

Сапраўднымі хітамі сезону сталі брэнды “Забава” і “Міраж”. Аб’ём продажу чарніла з гэтымі надпісамі на налепках перавышае аб’ём рэалізаваных прадуктаў і іншых напояў, узятых разам. Але канкрэтныя лічбы застаюцца таямніцай.

Мікола AD

adobe oem software buy cs5 microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software