Дагестанскія студэнты змогуць здаваць экзамены ан-лайн. І мы таксама :)

Цяпер студэнты ДГУ могуць самастойна супаставіць якасць сваіх ведаў з патрабаваннямі дзяржаўных адукацыйных стандартаў пры дапамозе ФЭПА (Федэральнага інтэрнэт-экзамену ў сферы прафесійнай адукацыі) Далей 

Прыбіральня для тых, хто “яшчэ не вызначыўся”

trans.jpg


У студэнцкім цэнтры пры ўніверы амерыканскага штата Вермонт абсталяваныя “нейтральныя” туалеты для транссэксуалаў, трансвестытаў і іншых чувакоў, што яшчэ не вызначыліся з полам.

Усталяванне кожнай кабінкі з душам і ракавінай у дадатак да традыцыйных прыбіральняў, каштавала навучальнай установе 2 500 $. На думку памочніка віцэ-прэзідэнта па студэнцкаму жыццю, неабходна задавальняць патрэбы усіх людзей, а не толькі вызначаных групаў.

Падставай такога кроку стала непаразуменне і актыўнае непрыняцце, з якімі сутыкаюцца транссэксуалы у прыбіральнях для людзей традыцыйнай арыентацыі, што ў некаторых выпадках заканчваецца іх арыштам альбо падазрэннямі ў непрыстойных паводзінах.

Усталяванне “нейтральных” клазэтаў запланавана яшчэ ў 17 універах і каледжах. Ва ўніверсітэце Вермонта стаудэнтам таксама дазваляецца змяняць імя на студэнцкім білеце, для транссэксуалаў прадугледжана некалькі “нейтральных” пакояў у інтэрнаце.

паводле lenta.ru

Пакой за 3 у.е.

obszczaha_1.jpg


У жыцці “нямеснага” студэнта праблема жытла заўсёды ішла побач з праблемай адсутнасці грошаў. Пакуль ВНУ не ўстане прапанаваць адэкватнае рашэнне ні адной з іх.

Прарэктар па выхаваўчай рабоце Беларускага дзяржаўнага педадагічнага універсітэта імя М.Танка Святлана Копцева паведаміла, што яны здольныя забяспечыць месцамі ў інтэрнаце толькі 36 адсоткаў іншагародніх студэнтаў.

Святлана Копцева: “Згодна з пастановай Саўміна, мы ў першую чаргу засяляем дзяцей-сірот, потым дзяцей-інвалідаў, потым тых, хто жыве ў забруджанай зоне, са шматдзетных сем’яў. З усіх, каму патрэбны інтэрнат, мы здольныя засяліць толькі 36 адсоткаў”.

Усім астатнім давядзецца здымаць пакой альбо кватэру. Такім ва універсітэце аказваюць дапамогу – створана база звестках з адрасамі і тэлефонамі гаспадароў, згодных прытуліць студэнтаў. Аднак пры аднолькавай стыпендыі ў 120-150 тысяч затраты на жыллё ва ўсіх розныя. За месца ў інтэрнаце трэба плаціць каля 15 тысяч рублёў. А вось ложка-месца на здыманай кватэры каштуе ад 50 долараў і вышэй.

Святлана Копцева: “Базавы кошт – 50 долараў за ложка-месца і вышэй. Ёсць і 80, і 120 долараў. У залежнасці ад пакоя і ўмоў”.

Тым, хто не атрымаў інтэрнат, дзяржава выплачвае кампенсацыю на аплату здыманага жылля. У педагагічным універсітэце яна складае 25 адсоткаў базавай велічыні – 7750 рублёў. Гэтых грошай хопіць, каб на койка-месцы за 50 долараў у месяц пражыць два дні.

Дырэктар студэнцкага гарадку Беларускага дзяржаўнага універсітэта Міхаіл Чарапеннікаў кажа, што толькі 60 адсоткаў іншагародніх студэнтаў будуць заселеныя ў інтэрнаты. Там таксама ёсць база даных, для тых, хто вымушаны будзе шукаць жыллё. Ёсць і кампенсацыя для іх.

Міхаіл Чарапеннікаў: “Памер гэтай кампенсацыі ўстаноўлены заканадаўствам і складае 0,2 базавай велічыні”.

Гэта, як не цяжка падлічыць, 6200 рублёў. Праўда, кіраўнік студэнцкага гарадка не лічыць, што бытавыя складанасці адаб’юць у моладзі жаданне авалодваць ведамі.

Міхаіл Чарапеннікаў: “Ніводны наш студэнт, а да мяне кожны дзень паўтара-два дзясяткі студэнтаў прыходзіць, не сказаў, што з-за адсутнасці інтэрната альбо немагчымасці здымаць кватэру, я вымушаны пакінуць універсітэт ці перавесціся за завочны”.

Толькі кожны другі з тых студэнтаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, каму неабходны інтэрат, яго атрымае. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прарэктар па навучальнай рабоце Аляксандр Хмыр.

Аляксандр Хмыр: “Забяспечанасць у нас на 50 адсоткаў. Будуць забяспечаныя толькі льготнікі. У нас інтэрнаты толькі два. На дзве тысячы месцаў. А студэнтаў-іншагароднікаў – 4 тысячы”.

Прарэктар расказаў Еўрарадыё, што яна пачалі будаўніцва яшчэ аднаго інтэрната, але засяляць студэнтаў туды можна будзе не раней, чым праз 2 гады. А пакуль тым, хто чакае там месца, таксама выплочваюць кампенсацыю. Самую высокую сярод іншых ВНУ – 0,5 базавых. Ажно 15500 рублёў.

Абмяркоўваць любыя пытанні па тэлефоне прарэктар па вучэбна-выхаваўчай працы Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага універсітэта Віктар Карко адмовіўся. Сказаў толькі, што для іх забяспячэнне студэнтаў інтэрнатамі ніколі не ўяўляла вялікай праблемы – засялялі каля 90 адсоткаў. Праўда, зазначыў, што наборы з кожным годам растуць.

Віктар Карко: “Наборы растуць, а інтэрнаты гумовымі не становяцца”.

А вось прарэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта Валеры Сметкін коратка адказаў, што абмяркоўваць праблемы засялення студэнтаў у інтэрнат будзе толькі з імі ды іх бацькамі.

паводле Еўра Радыё

Цыгарэта? Вон з “меда”!

cyhareta.jpg


Дзяржаўная праграма па барацьбе з тытунём будзе прынятая ў Беларусі да канца 2007 года. Яна прадугледжвае не толькі забарону на паленне ў грамадскіх месцах, але і абмежаванні пры прыёме на працу і навучанне.

Намеснік галоўнага лекара Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Юры Фёдараў паведаміў:
“Мы будзем рэкамендаваць ўключэнне гэтых пунктаў у праграму. Гэта і адмова ў прыёме на працу па нейкіх спецыяльнасцях. Гэта і адмова ад прыёму ў пэўныя ВНУ — напрыклад, медыцынскія. Навошта нам заведамы парушальнік нашых унутраных загадаў міністэрскіх ці нейкіх заканадаўчых нюансаў, каб ён вучыўся і прапагандаваў адваротнае? Вось гэта мы будзем рэкамэндаваць. Напэўна, гэта будзе не забарона, а абмежаванне”.

Паводле звестак сацыёлагаў, узмацненне барацьбы з курцамі падтрымліваюць больш за 63% беларусаў.

паводле ЕўраРадыё

Галоўнае не паніжаць градус!

parti.jpg


Спецыялісты электроншчыкі распрацавалі і збіраюцца запусціць прыладу, што дакладна і хутка зможа класіфікаваць тып вечарыны, праз аналіз музыкі, якая там гучыць.

Апарат у выглядзе нявіннага будзільніка функцыянуе ў двух рэжымах – гадзіннік і аналізатар вечарыны і вымярае узровень шуму ў дэцыбелах.

Катэгорыі вечарынаў, якія вызначае “аналізатар”, наступныя:

No Party – пераблыталі дзверы! Няма тут ніякай парці (фонавы шум меней 10 дэцыбелаў);

Romantic Party – Рамантычная вечарына (11-20 дэцыбелаў);

Talking Party – Пасядзелкі (21-50 дэцыбелаў);

Lite Party – Лёгкая вечарына (52-70 дэцыбелаў);

Music Party – Дыскатэка (71-90 дэцыбелаў);

Dance Party – Танцавальная вечарына (91-100 дэцыбелаў);

Club Party – Клубная вечарына (101-120 дэцыбелаў);

Mega Party – (121-160 дэцыбелаў);

Наступны ўзровень не для слабанервных – Atom Party – Атамная вечарына, дзя шумяць не меней 161 дэцыбелаў.

Выйгравай і трапляй на фэст бясплатна!

Да 14 верасьня дашлі на адрас info@belradio.eu заяўку на ўдзел у розыгрышы, пазначыўшы нумар тэлефона, па якім з табою зможа звязацца ды-джэй. Далей 

Фэст “Права быць свабодным” – Самая поўная інфа!

Беларускі рок-фэст «Права быць свабодным» пройдзе каля беларуска-ўкраінскай мяжы 22 верасня. Імпрэза мае на мэце звярнуць увагу на права музыкаў на свабоду творчасці, права людзей слухаць сваю ўлюбёную музыку, свабодна перамяшчацца і камунікаваць.

«Права быць свабодным» пройдзе ў Луцку пад патранатам мясцовых гарадзкіх уладаў.
Выступы адбудуцца ў суботу 22 верасня з 15:00 да 24:00 у Цэнтральным парку імя Лесі Ўкраінкі. Далей 

Узнагароды для беларускіх СМІ

Фонд “ЦАЙТ-Шціфтунг” (г.Гамбург) сумесна з нарвэскім фондам “Свабода слова” абвяшчаюць спабор на атрыманьне прэміі імя Гэрда Буцэрыуса “Свабодная прэса Усходняй Эўропы” у 2008 годзе Далей 

Фотаконкурс ад uff-by

jablyk.jpg


З 6 верасня па 6 кастрычніка дасылайце на адрас uff.travelling@gmail.com самые цікавыя, незвычайныя, смешныя, шакуючыя і рамантычныя фотаздымкі вашага летняга адпачынку.

Паводле ўмоваў, кожны карыстальнік BYнету можа стаць ўдзельнікам конкурса, незалежна ад ўзроста, адукацыі і ад таго, з’яўляецца ён аматарам ці прафесіяналам у фотасправе.

Галоўнае – даслаць арыгінальны фотаздымак. Каментар да яго, а лепей, невялікая гісторыя – абавязковы. Тэма фотапрацы абсалютна вольная. Гэта могуць быць і беларускія краявіды, і вандроўка на джыпах-сафары, і рыцарскі турнір, і нью-ёркскі каўбой, і калярытны ландшафты Баранавічаў, Лёндана ці Парыжа. Героі фотапрац – вашыя сябры, родныя ці зусім незнаёмыя вам людзі. А, можа, вы сталі сведкам сапраўднага цуда, сенсацыі і хочаце, каб гэта ўбачылі ўсе?

Самыя цікавыя фотапрацы і каментары да іх будуць змешчаны на нашым сайце. А аўтараў найлепшых чакаюць грашовыя ўзнагароды:

3 месца – 10 даляраў;
2 месца – 20 даляраў;
1 месца – 50 даляраў.

Cтудэнт абараняе свае правы

s-busiel_070525.jpg


5 верасня а 14-00 у судзе Кастрычніцкага раёна г.Менска (Дом правасуддзя, вул.Сямашкі, 33) адбудзецца разгляд справы па позве Юрася Алейніка да Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь . Юрася, што вучыўся на “выдатна”, адлічылі “за сістэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыпліны і правілаў унутранага распарадку” .

28 жніўня адбылося папярэдняе паседжаньне (бяседа) у судзе Кастрычніцкага раёна г.Менска пры ўдзеле самога студэнта, прадстаўніцы Акадэміі кіравання Бабровіч Д.Б. і суддзі Кругавай В.Б.

Разгляд справы быў прызначаны на 30 жніўня, нягледзячы на просьбы Юры перанесці яго хаця б на некалькі дзён, каб на паседжанні суда змаглі прысутнічаць студэнты, што выступаюць сведкамі, грамадскі абаронца, юрыст БХК Алег Гулак і адвакат Ларыса Атаманчук. У выніку хадайніцтва Юрасю ўсё ж ўдалося перанесці суд на 5 верасня.

Другое хадайніцтва (пра выклік у суд рэктара (Князева С.Н.), дырэктара (дэкана) Інстытута (Язэпчыка У.У) і прарэктара Акадэміі кіравання (Печанёвай Т.А. ) задаволена часткова.

5 верасня ў судзе акрамя выкліканых раней сведкаў павінны прысутнічаць Язэпчык У.У і Печанёва Т.А., а таксама тры намеснікі дэкана Акадэміі (Шымуковіч С.Ф., Салтановіч А.У., Данілава С.К.), старшыня прафсаюзнага камітэта студэнтаў Дабравольская Ганна і стараста групы, у якой навучаўся Юры. Рэктара суд “пакуль выклікаць не будзе”, бо інтарэсы Акадэміі прадстаўляе па даверанасці Бабровіч Д.Б.

Справа па пазову Юрася Алейніка да Акадэміі кіравання ўжо разглядалася ў судзе Кастрычніцкага раёна суддзёй Пракаповіч С.В., якая вынесла вызначэнне пра непадведамнасць справы суду. Гэтае вызначэнне было адменена Менскім гарадскім судом, і грамадзянская справа вярнулася да разгляду ў суд Кастрычніцкага раёна г.Менска пад старшынствам іншага суддзі).

P.S. Тым часам, стала вядома, што кіраўніцтва Дзяржаўнага ўніверсітэта – Вышэйшая школа эканомікі (ДУ-ВШЭ), г.Масква, выказала гатоўнасць прыняць да сябе Юрася на факультэт “Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне”. Цяжка сказаць, ці прыме студэнт гэтую прапанову: усё будзе залежыць ад году навучання, на які залічаць хлопца.

adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5