Беларускі рок-фэст пад лозунгам “Права быць свабодным” пройдзе недалёка беларуска-ўкраінскай мяжы 22 верасня. Імпрэза мае мэтай прыцягнуць увагу на сітуацыю з парушэньнямі правоў ў Беларусі: правы творцаў на свабоду творчасьці, права выбара слухаць сваю любімую музыку, права свабодна камунікаваць і інш! Далей →
Вольга пачала працаваць па размеркаванні: атрымлівае 150 тысяч рублёў і 60 аддае за жыллё. Кірыл вучыўся на настаўніка рускай мовы, а будзе географам і педагогам-арганізатарам. Размеркаванне сёлета было жорсткім. Далей →
Дакладна вызначаная канчатковая дата – 22 верасьня 2007 г.!
Дакладна вызначанае месца – Луцк!
Гурты, з якімі ёсьць дамоўленасьць:
Ulis, Крама, Neuro Dubel, Tаварыш Mauzer, BN, Сьцяна, Тінь Сонца (укр)!!!
Вядуцца перамовы зь іншымі ўдзельнікамі!!!
Больш глядзі тут Далей →
Калі ты адчуваеш сябе сапраўдным жж-юзэрам, то Першы Санкт-Пецярбургскі фестываль маляваных гісторый “БУМ коміксаў”, што пройдзе 4-30 верасня для Цябе справа гонару.
Ніякія геаграфічных межаў! Ніякіх загонаў наконт тэхнікі або “каляровы ці чорна-белы?”!
Адзінае абмежаванне – у аб’ёме працы (не болей за 3 старонкі А4), і ў часе (працы трэба здаць да 5 верасня 00.00).
Тэма – “Гарадскія гісторыі”.
Працы “здаваць” сюды ў выглядзе прэв’ю са спасылкай на малюнак.
Аб’яўленне пераможцаў, чые працы увойдуць у асноўную экспазіцыю Фестывалю – 10 верасня.
Усе выдаткі на друк плакатаў і афармленне выставы арганізатары бяруць на сябе.
І самае цікавае – УЗНАГАРОДЫ!!
Акрамя таго, што лепшыя працы ўвойдуць у экспазіцыю, аўтары прац “зэ бэст” атрымаюць прызы ад кампаніі “Лунаход-1″. 3 лепшых аўтары каміксаў таксама нешта атрымаюць ад кампаніі Wacom.
Больш за тое, пераможцам арганізатары Фестывалю прадаставяць унікальную магчымасць выставіць свае шэдэўры на Фестывалі Lucca Comics & Games, які пройдзе ў Італіі з 20 кастрычніка па 4 лістапада.
Больш падрабязна чытай тут
kotka_by
Дзякуючы Тваёй пільнай увазе да папярэдняга матэрыялу з удзелам сяброў каманды StudFarmat, серыя шчырых адказаў на кампраметуючыя пытанні працягваецца! Сустракайце! Далей →
Так {13}
Не, ёсць яшчэ шмат цікавых алкагольных напояў…{7}
Не, ёсць яшчэ шмат цікавых не алкагольных напояў…{4}
Без бутэлечкі піва не разабрацца {5}
А ў чым сутнасць пытання?{2}
Твой варыянт адказу (у камент){0}
У хуткім часе аматары “бясплатнага і якаснага” атрымаюць магчымасць выпрабаваць верагоднасць дадзенага на сваёй шкуры. Увага! Карпарацыя Microsoft выпускае бясплатную версію палегчанага варыянту праграмы MS Office – Microsoft Works SE 9.
Бескаштоўны аналаг будзе ўсталяваны на шэраг ПК, якія пачнуць прадавацца на працягу бліжэйшых месяцаў. У яго склад уваходзіць тэкставы рэдактар, рэдактар электронных табліц, каляндар і пэўная колькасць дапаможных прыладаў, аб’яднаных адзіным інтэрфэйсам.
Гэты праграмны комплекс скіраваны, перш за ўсё, на хатніх карыстальнікаў і адукацыйныя установы, бо ў адрозненні ад свайго “старэйшага брата” прапануе мінімум магчымасцяў. На сённяшні дзень яго рознічны кошт складае каля 40 $. Прадукт мяркуецца акупіць за кошт рэкламнай інфармацыі, якая будзе распаўсюджвацца сукупна з праграмай.
На думку заходніх аналітыкаў, жаданне кампаніі паэксперыментаваць у гэтым накірунку тлумачыцца тым, што колькасць бясплатных праграм, якія замяняюць Microsoft Office, увесь час павялічваецца. Гэта стварае рэальную пагрозу для манапольнага стану Microsoft на рынку офісных праграм.
kotka_by
паводле tut.by
Пакуль беларускія студэнты з ноўт-букамі “прызывалі” Wi-Fi на Чыгуначным вакзале і намагаліся зразумець сістэму аплаты бяздротавага нэту, TUT.BY адчыніў раздзел, прысвечаны грамадскім Wi-Fi – кропкам у Беларусі – WIFI.TUT.BY. Магчыма, яму наканавана вырашыць філасофскае пытанне: “Ці ёсць Wi-Fi на Беларусі?”
“Цяпер для таго, каб даведацца падрабязнасці пра грамадскія кропкі Wi-Fi-доступу ў Беларусі, не трэба па кропельках вышукваць інфармацыю на форумах – яна будзе акумулявацца на сайце wifi.tut.by” – пракаментаваў адкрыццё новага раздзелу генеральны дырэктар TUT.BY Кірыл Валошын.
Актыўныя і патэнцыйныя карыстальнікі бяздротавага нэту змогуць знайсці тут спіс кропак доступу, дэталі і каментары, інфармацыю пра тэхналогію Wi-Fi і асновы яе выкарыстання, а таксама спасылкі на разнастайныя карысныя рэсурсы і публікацыі па тэме.
Пакуль у раздзеле “Wi-Fi у Беларусі” падрабязна апісана 12 грамадскіх кропак доступу ў Мінску (г.зв. хот-спотаў), гэты спіс будзе актыўна папаўняцца, у тым ліку, і за кошт паведамленняў саміх наведвальнікаў сайта пасля папярэдняй праверкі.
Брытанскія выкладчыкі заклікаюць зачыніць сусветна вядомы сайт відэаролікаў з-за залішняй агрэсіі. Падставай для гэтага стаў ролік з адрэзанай галавой “прэпода” і песенькай “Ты труп”.
Яшчэ нядаўна ўсе дружна глядзелі на вышэй названай крыніцы цалкам мірны ролік “Капітал” Ляпісаў, па чутках, забаронены на афіцыйным ТБ, а Сябры Саюзу брытанскіх выкладчыкаў ужо паспелі накатаць заклік зачыніць YouTube.com і падобныя яму сеткавыя сэрвісы відэаабмену.
На думку выкладчыкаў, па нэце гуляе зашмат відэаролікаў, у якіх навучэнцы здзекуюцца над сваімі таварышамі і выкладчыкамі. Апошняй кропляй стаў згаданы “вясёлы” ролік з адрэзанай галавой, які адправіў свайму выкладчыку навучэнец.
Брытанскія настаўнікі вырашылі, што іх высокая місія – зачыніць сайты, якія “заахвочваюць безадказнае выкарыстанне новых тэхналогій”.
Але жорсткасардэчны прадстаўнік YouTube.com не выявіў ніякага жадання зачыніць сэрвіс з-за “меншасці, што намагаецца парушаць правілы”, у той час як большасць з мільёнаў карыстальнікаў рэсурсу паводзяцца цалкам адэкватна.
kotka_by
З 1 лістапада аднаразовая віза ў Польшчу, у сувязі з яе ўступленнем у Шэнген, згодна правілам Шэнгенскага пагаднення стане каштаваць 60 эўра (зараз – 5 эўра).
Аднак беларускі бок не збіраецца здавацца і плануе беларуска-польскія перамовы пра ільготныя умовы перасоўвання грамадзянаў абедзвюх краін (у прыватнасці, 35 эўра і ільготы асобных катэгорый грамадзянаў на перасячэнне мяжы – для беларускага боку).
Рыхтуем 35 эўра і план туру па Шэнгенскай зоне! :)
kotka_by