3/4 new music

“Заводы стаяць – адны гітарысты ў стране”
Пaкуль народ шчоўкае дзюбай, а “кананізаваныя” бел-музыкі грызуцца між сабой – нараджаецца наша new music.

“Шырока вядомыя ў вузкіх колах” – гэта дыягназ і брэнд тых, хто САМ ВЕДАЕ, што руліць.

“Ах если бы, да кабЫ”.. Калі-небудзь КТУЛХУ сьвісьне на гары і гэты музон будзе гучаць з кожнага дабітага дынаміка дапатопнага смарфона. З кожнага вакна і імбрыка! ..і бла-бла-бла

…а пакуль даводзіцца калупаць MySpase і разглядаць чорна-белыя афішы у пошуках таго, каго ЦІКАВА СЛУХАЦЬ

Карацей! 34 прэзентуе сваю версію 3/4 NEW MUSIC. Гэта не гіт-парад! Гэта проста 10 гуртоў, каторыя спадабаліся чэлам з тусьні 34.

Змагацца і шукаць! Знайсьці і перадаць! Тут мы выкладаем ДЛЯ АЗНАЯМЛЕНЬНЯ толькі mp3. На дыску “3/4 new music: portfolios” ты знойдзеш таксама відэё-сюжэты ды інтэрв’ю.

Уласна САБЖ:

cherryvata – sunny_day (3,8 Mb)

Мамкіны Бусы – Паліна (3,9 Mb)

4kuba – cleptomans (3,4 Mb)

Глюкі – Ападкі (3,3 Mb)

Переходник – Монтажник (3,2 Mb)

Сандэш – Рукі (3,4 Mb)

Детидетей – Белою (2,7 Mb)

hair_peace_salon – one_message (3,2 Mb)

DALI – Грай Гармон (3,4 Mb)

anonimka – Пантеры (3,3 Mb)

Брытанскія выкладчыны не будуць сачыць за студэнтамі-мусульманамі

“Саюз універсітэтаў і каледжаў” (UCU), у які уваходзяць больш 120 тысяч выкладчыкаў ВНУ Велікабрытані, адмовіўся сачыць за студэнтамі-мусульманамі, якіх падазраваюць у экстрэмісцкіх поглядах. Далей 

Студэнт падараваў універсітэту $ 100 млн

Выпускнік універсітэта ў Чыкага вырашыў падараваць любімаму універу 100 мільёнаў даляраў ЗША. Гэта самае буйное ахвяраваньне ў гісторыі універсітэта. Далей 

Чаму гарвардскія студэнты не хочуць спісваць?

harvard.jpg

Пра свае ўражанні ад вучобы ў гэтым вядомым ува ўсім свеце універсытэце нам распавёў Яраслаў, наш суайчыннік і ўжо амаль што выпускнік школы права Гарвадскага універсітэта. Далей 

Міліцыянты выкарысталі студэнтку як нажыўку ў справе з наркагандляром

Аператыўнікі прызнаюцца, што ім зручней працаваць з «людзьмі‑нажыўкамі», бо каб праводзіць кантрольныя закупы самім, патрэбны дазвол і грунтоўныя падставы. У сераду з Гродзенскага следчага ізалятара для адбыцця пакарання ў Гомельскую жаночую калонію этапіравалі 20‑гадовую Маргарыту Царан.

Цяпер ужо былую студэнтку 1‑га курса факультэта псіхалогіі Гродзенскага дзяржуніверсітэта. Дзяўчына скончыла з адзнакай сярэднюю школу і набрала найбольшую колькасць балаў з усіх паступаючых у ВНУ. Маргарыта атрымала 4 гады зняволення за збыт наркатычных сродкаў — марыхуаны вагой 0,28 грама за 22 тысячы рублёў.

Еўрапейскае радыё вырашыла разабрацца, якім чынам такая дзяўчына стала «наркагандляркай».

Сяброўка Таццяна Кулік сцвярджае, што Рыта не толькі не збывала, але ніколі і не ўжывала сама. Яна нават на дыскатэкі не хадзіла. Жыла ўдзвюх з маці.

Таццяна Кулік: «Рыта шмат чытала, з ёй заўсёды было вельмі прыемна размаўляць. Калі гэта здарылася, паверыць у такое проста было немагчыма. Яна вельмі добры чалавек і праз сваю дабрыню туды і патрапіла».

Што ж здарылася? Па словах маці, Рыце раптоўна патэлефанаваў сябра дзяцінства Андрэй Кісель. Яны не сустракаліся гады тры. Андрэй сказаў, што выкладчык права Андрэй Здасюк, у якога вучыцца Рыта, гандлюе наркотыкамі, і папрасіў набыць для яго дозу. Дзяўчыну гэта не здзівіла. Вось чаму.

Валянціна Царан: «Гэты выкладчык першакурснікам на факультэце псіхалогіі чытаў лекцыі пра пазітыўнае ўздзеянне наркотыкаў. Пра тое, што філосафы‑літаратары, яе ўлюбёны пісьменнік Булгакаў, былі наркаманамі. Выкладчык, яму 27 год, неаднаразова казаў, што сам усё пераспрабаваў і спрабуе дагэтуль. Ёсць канспекты пра дозы, пра цэны. Усё гэта ёсць у студэнтаў.

І вось гэты Кісель тэлефануе, і выкладчык амаль адначасова (за тры тыдні знаёмства ён пазваніў Рыце 320 разоў). Рыта кажа: «Я ўзяла ды спыталася ў яго». І ён дачцэ тую марыхуану перадаў. Рыта аднесла яе Кісялю. А той супрацоўнічаў з аператыўнікамі, і яе ўжо чакалі».

Маці Маргарыты сцвярджае: да суда ў прысутнасці сведкаў Андрэй Кісель расказваў, што яго да супрацоўніцтва з аператыўнікамі схілілі шантажом. Хлопца на дыскатэцы затрымалі з цыгарэтай марыхуаны. Умовай не распачынаць справу павінна была стаць дапамога следчым праз сяброўку выйсці на выкладчыка універсітэта Андрэя Здасюка.

Таго падазравалі ў гандлі наркатычнымі сродкамі. Андрэй пагадзіўся. Ён нават пісьмова заяўляў пра той шантаж у пракуратуру. Але напярэдадні суда змяніў свае паказанні.

Зараз гандляр наркотыкамі, выкладчык Гродзенскага універсітэта Андрэй Здасюк знаходзіцца ў міжнародным вышуку. Па інфармацыі следчага Ленінскай пракуратуры Гродна Аляксандра Комлева, ён уцёк з Беларусі. Магчыма, у Ізраіль.

Суд над памагатым аператыўнікаў Андрэем Кісялём, па словах начальніка падраздзялення па наркакантролі Ленінскага РАУС Гродна Дзяніса Багдзевіча, быў. Ён быццам атрымаў невялікі тэрмін за захоўванне наркатычных сродкаў. А выдатніца Маргарыта Царан — 4 гады агульнага рэжыму.

Больш за ўсё ў гэтай сітуацыі Еўрапейскае радыё цікавіла, чаму «кантрольную закупку» праводзіў не супрацоўнік міліцыі. Бо «нажыўкай» аказваюцца простыя людзі, якія потым ідуць за краты замест сапраўдных наркадылераў. Вось што на гэта адказаў Еўрарадыё начальнік падраздзялення па наркакантролі Дзяніс Багдзевіч. Менавіта яго падначаленыя праводзілі гэтую «аперацыю».

Дзяніс Багдзевіч: «Калі супрацоўнік міліцыі «ўкараняецца», то на гэта патрэбны дазвол і вельмі грунтоўныя падставы. Хаця законам нам дазваляецца ўдзельнічаць у такіх эксперыментах і праводзіць кантрольныя закупы. Але калі аператыўнікі будуць прыцягвацца да ўдзелу ў такіх аперацыях, то хтосьці зможа кваліфікаваць гэта як падбухторванне. Міліцыянт становіцца мішэнню, а пабочны чалавек нікому нічым не абавязаны».

Што ж тычыцца Маргарыты, то міліцыянер лічыць: калі пасадзілі — значыць, вінаватая. Маці дзяўчыны Валянціна Царан напісала заяву ў пракуратуру з патрабаваннем пачаць крымінальную справу супраць міліцыянтаў, якія сваім так званым «следчым эксперыментам» адправілі за краты невінаватага.

Следчы Аляксандр Комлеў кажа, што зараз вывучае справу. Па яго словах, «следчыя эксперыменты» вельмі часта не даюць станоўчага выніку.

Аляксандр Комлеў: «Часта бывае так, што аператыўны эксперымент не дае свайго выніку. Усё з‑за таго, што іх неправільна праводзяць».

Але Дзяніс Багдзевіч упэўнены, што да яго падначаленых пытанняў няма: «Няхай праводзяць праверку. Усё праводзілася на законных падставах, і ўсё было правамерна».

паводле belradio.fm

З Акадэміі кіравання адлічылі студэнта-выдатніка

Юрась навучаўся на факультэце дзяржаўнага кіраваньня эканомікай. 16 траўня хлопца проста з распранальні пасьля валейбольнага матчу выклікалі ў дэканат, каб паведаміць, што 15 траўня яго адлічылі з Акадэміі. Афіцыйная прычына — «сыстэматычныя парушэньні вучэбнай дысцыпліны і правілаў унутранага распарадку». Выдатніка адлічылі за 22 гадзіны пропускаў у красавіку ды «ігнараваньне палітычнага жыцьця ВНУ» — прарэктар па выхаваўчай працы Тацяна Печанёва ўзгадала што Юрась не галасаваў на апошніх выбарах у мясцовыя саветы. Яна не прыняла да ўвагі той факт, што Ю. Алейнік быў назіральнікам на выбарах. Азнаёміўшы студэнта з загадам на адлічэньне, яму не прапанавалі расьпісацца ў ім, а параілі падумаць. Ягоны подпіс пад загадам, які б сьведчыў, што ён зь ім азнаёмлены, не стаіць дагэтуль. Хлопец меў адзіную вымову — за прагулы заняткаў. Пры гэтым запіс у юрыдычным аддзеле акадэміі сьведчыць, што прагулы адбываліся на працягу навучальнага 2006‑07 году, а ў асабістай справе — толькі ў лістападзе 2006 г.

Сапраўднымі прычынамі адлічэньня Юрась лічыць сваё старшынёўства ў абласной арганізацыі ТБМ, сяброўства ў БАЖ. Акрамя таго, ён арганізаваў збор каля паўтысячы подпісаў супраць адмены ільготаў.

Досыць красамоўна гэта пацьвярджаюць такія красамоўныя факты. Рэктар Акадэміі Станіслаў Князеў праз свайго намесьніка Сяргея Сабалеўскага перадаў, што ня бачыць сэнсу для гутарак зь Юрасём і яго бацькамі. Калі маці хлопца зьвярнулася да дэкана У.Язэпчыка з пытаньнем, ці ўсе так добра вучацца ў акадэміі, што вось так проста можна адлічыць пасьпяховага студэнта, пачула наступнае: «Ваш сын ня можа тут вучыцца, больш ад мяне нічога не пачуеце». Адна выкладчыца так і параіла: «адмоўся ад сваёй ідэалёгіі і застанесься вучыцца».

Тым часам, у акадэміі не існуе нарматыўнай базы, якая б сьведчыла, за якую колькасьць прапушчаных гадзінаў можна адлічыць студэнта. У групе Юрася каля траціны студэнтаў за сэмэстар маюць па 22‑30 гадзінаў пропускаў. Разам зь ім адлічылі студэнта, што меў запазычанасьці па ўсіх экзамэнацыйных прадметах і шматлікія пропускі заняткаў.

Што збіраецца рабіць Юрась у сувязі з адлічэннем чытай тут

паводле nn.by

Googlе прыраўняў адукацыйныя паслугі да сэксуальных

З чэрвеня на старонках Googlе не стане рэкламы кампаній, што прадаюць курсавыя, рэфераты і іншыя студэнцкія працы. Рэклама падобных паслуг будзе прыраўноўвацца кіраўніцтвам Google да рэкламы зброі, сэксуальных паслугаў, наркотыкаў, цыгарэтаў і г.д.

Ініцыятыва пошукавіка была з радасцю ўспрынята ва ўніверсітэцкіх колах, бо кіраўніцтва многіх адукацыйных установаў неаднаразова выступала з крытыкай падобных рэсурсаў і заявіла пра паніжэнне узроўню падрыхтаванасці навучэнцаў.
Па дадзеных брытанскіх крыніцаў, у мінулым годзе праз інтэрнэт было набыта каля 12000 гатовых працаў, кошт якіх на замову нярэдка дасягаў 10000$.

Google паведаміў, што новая рэкламная палітыка будзе датычыцца ўсіх службаў кампаніі, у тым ліку рэгіянальных.

паводле spravda.ru

Нашы ў ЕГУ

Калі падыходзіш да Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, ствараецца ўражанне, што прыехаў у санаторый. Акуратныя будынкі, вакол хваёвы парк, на лавачках сядзіць моладзь з кніжкамі…

На першым паверсе стаіць ксеракс. Трэба – карыстайся. Шыкоўны камп’ютарны клас. Дый іншыя класы абсталяваныя адпаведна самым крытычным патрабаванням. Студэнты з Беларусі набываюць тут веды па 9 бакалаўрскіх праграмах.

Паступіць у ЕГУ не проста. Акрамя недахопу ведаў, перашкодай можа стаць недакладнае разуменне чалавекам, дзеля чаго ён хоча паступіць на абраны факультэт. Такіх людзей, па словах прарэктара універсітэта Уладзіміра Дунаева, стараюцца “адсеяць” на самых першых этапах.

Уладзімір Дунаеў: “Мы не імкнемся да таго, каб фармальны конкурс быў максімальна вялікі яшчэ і таму, што гэта дастаткова складана тэхнічна. Уступныя іспыты праходзяць у Вільні, і праблема атрымання віз дастаткова заўважная. Таму выкарыстоўваецца шматступенчатая сістэма адбору, і на іспыты прыязджаюць толькі самыя вартыя. Хаця той, хто сапраўды хоча паступіць, – паступае. Хай і не з першага разу”.

Акрамя складанасцяў “унутраных” многіх палохаюць магчымыя “знешнія” – пытанне “акліматызацыі” ў чужой краіне. І перш за ўсё гэта непакоіць бацькоў патэнцыйных студэнтаў ЕГУ. Але, як сцвярджае студэнтка 2-га курса факультэта міжнароднага права Насця Матчанка, гэта акурат і не праблема. Пачынаючы з першага курса студэнты вучаць літоўскую мову.

Насця Матчанка: “З гэтага года акрамя таго падрыхтоўчага курса па літоўскай мове, які ў нас быў на першым курсе, на другім і на трэцім мы можам працягваць яе вывучэнне. У выніку мы будзем бакалаўрамі з веданнем мовы краіны знаходжання”.

Акрамя таго, беларускія студэнты ладзяць сумесныя са студэнтамі літоўскіх ВНУ вечарыны, творчыя і навуковыя дыспуты.

Студэнты атрымліваюць стыпендыю, якая, па словах прарэктара Уладзіміра Дунаева, нават большая, чым у іх літоўскіх калег. Колькі — прафесар не ўдакладніў. Акрамя таго, яны маюць усе льготы, якімі карыстаюцца мясцовыя студэнты. У адрозненне ад сваіх беларускіх калег, якіх днямі льгот пазбавілі. Студэнты маюць права на льготны праезд у транспарце, а большасць музеяў ды іншых культурных цэнтраў увогуле наведваюць бясплатна.

Вырашаныя і пытанні пражывання ды харчавання. Выкладчык кафедры “Масавыя камунікацыі і журналістыка” Эдуард Мельнікаў з гонарам расказваў, што сталоўка ў іх універсітэце самая танная ва ўсёй Вільні. Пацвердзіў гэта і прарэктар Уладзімір Дунаеў.

Уладзімір Дунаеў: “Мяркую, гэта немалаважная перавага гэтага універсітэта, што студэнты могуць вельмі танна харчавацца. Што ж тычыцца жыцця ў інтэрнаце, то адразу хачу папярэдзіць: каменданты тут таксама ёсць, і яны падобныя да беларускіх. Таму здараюцца кафлікты. Але мы вучым студэнтаў жыць па законах краіны знаходжання”.

Тыя, каму стыпендыі не хапае, пачынаючы з 2 курса могуць, па словах Насці Матчанкі, падпрацоўваць.

Насця Матчанка: “Сёлета ў студэнтаў з’явілася магчымасць падпрацоўваць у вольны час – 20 гадзін на тыдзень”.

Летась у ЕГУ прынялі 40 студэнтаў, якіх па палітычных матывах выключылі з беларускіх дзяржаўных ВНУ. Калі такія будуць сёлета, іх таксама прымуць без іспытаў. Але ніякіх зніжак у патрабаваннях да авалодвання ведамі не будзе, папярэджавае прарэктар.

Уладзімір Дунаеў: “Мы ставімся да іх як і да астатніх студэнтаў. Безумоўна, яны з’яўляюцца ахвярамі акадэмічных рэпрэсій, але ў іх тая ж самая адказнасць за акадэмічныя поспехі, як і ва ўсіх астатніх”.

У планах ЕГУ – значнае пашырэнне. Толькі на завочныя праграмы сёлета плануецца прыняць каля 500 чалавек. Акрамя таго, на платнае вочнае аддзяленне пачнуць прымаць жадаючых атрымаць дыплом міжнароднага ўзору з іншых краін. У першую чаргу, Расіі, Украіны, прыбалтыйскіх краін.

А з такім дыпломам, сцвярджаюць у ЕГУ, ёсць рэальная магчымасць знайсці працу ў любой краіне свету. Да прыкладу, некалькі выпускнікоў ЕГУ сёння вучацца на аспірантуры ва універсітэтах Еля і Масачусетса. А былая студэнтка кафедры турызму працуе ў турыстычнай фірме ў Парыжы. Ёсць яшчэ прыклады Прагі, Будапешта, Варшавы, Хельсінкі…

Падрабязней пра ЕГУ чытай тут

паводле belradio.fm

Так робіцца палітыка

Кожны год Нямецкі Бундэстаг у супрацоўніцтве з берлінскімі ўніверсітэтамі дае прыблізна 115 кваліфікаваным маладым людзям з 25 (на сённяшні дзень) краін адзіную ў свеце магчымасць прайсці шматмесячную практыку ў аднаго з дэпутатаў Нямецкага Бундэстага і такім чынам пазнаёміцца з працэсам прыняцця рашэнняў у нямецкай палітыцы і назапасіць практычны досвед ў сферы парламенцкай дзейнасці.

Праграма Міжнароднай парламенцкай практыкі пачынаецца 1 сакавіка і працягваецца ў цэлым 5 месяцаў.
Цэнтральны пункт праграмы – 3,5-месячная практыка ў офісе аднаго з дэпутатаў Нямецкага Бундэстага. Акрамя таго, стыпендыяты наведваюць семінары у пяці палітычных фондах і праходзяць дадатковую навуковую праграму трох берлінскіх універсітэтаў.

Удзельніiкі Міжнароднай парламенцкай практыкі атрымоўваюць з бюджэту Нямецкага Бундэстага штомесячную стыпендыю ў памеры 450 еўра. Акрамя таго, Бундэстаг бярэ на сябе выдаткі на пражыванне ў трохпакаёвай кватэры, дзе стыпендыяты жывуць удваіх, а таксама па страхаванні на выпадак хваробы, няшчаснага выпадку і страхаванні грамадзянскай адказнасці. Таксама пакрываюцца выдаткі, звязаныя з прыездам у Берлін і ад’ездам з Берліна.

Усю дадатковую інфармацыю, датычную праграмы Міжнароднай парламенцкай практыкі і падачы конкурсных заявак, Вы знойдзеце па адрасе: www.bundestag.de/ips. А таксама: http://www.minsk.diplo.de/

паводле adukacyja.info

“Голая праўда” пра беларускіх студэнтаў!

Экзгібіцыянізм дасягнуў свайго апагею! У нямецкім студэнцкім гарадку Хоэнгайме, непадалёк ад Штутгарту, адкрылася фотавыстава “Адчыненыя дзьверы – як жывем мы, як жывуць іншыя”.

Ініцыятары імпрэзы – сябры ўсходнеэўрапейскага цэнтру Хоэнгаймскага ўнівэрсытэту – захацелі пазнаёміць немцаў з жытлом сваіх студэнтаў з Расеі, Румыніі, Латвіі, Славаччыны, Швайцарыі і Беларусі. З гэтай мэтай разам зь сябрамі – студэнтамі з гэтых краін, яны накіраваліся да іх на радзіму, зрабілі фотаздымкі ў хатнім інтэр’еры, склалі подпісы-гісторыі да фота.

Беларус Вячаслаў жыве на ўскрайку Менску. Яго жытло прызнана адначасна і сьціплым, і экстравагантным. Экстравагантным наведнікі палічылі такое месца як прыбіральня. Яе сьцены абклееныя партрэтамі дыктатараў, якія зьбірае Слава. Усё нагадвае мінігалярэю, прычым выглядае яна даволі густоўна. Жыльлё Яніса з Латвіі прызнана самым рамантычным. Вакол адно мора, паколькі Яніс жыве на маяку. Швайцарка Карын у сябе дома на канапе любіць марыць пра альпінізм. Адна са сьценаў яе пакоя нагадвае сапраўдную скалу.

Як лічаць арганізатары мерапрыемства, чатыры сьцяны часам кажуць пра чалавека больш, чым ён сам. Наведнікі знаёмяцца ня толькі зь незвычайным для іх побытам, але і з унутраным сьветам герояў выставы. Як высьвятляецца, усе гэтыя студэнты мараць пра ўласны цёплы дом. У разуменьні прадстаўнікоў з постсавецкіх краін – гэта газавае ацяпленьне.

паводле svaboda

Старонка 59 of 76« Першая...102030575859606170...Апошняя »
adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5