Плошча Бангалор засталася непрыбранай

zajac-2.jpg

Не кацяць “нядзельнікі” у краіне “суботнікаў”! Супрацоўнікі спецназу не далі студэнтам нават зайсці ў парк Дружбы народаў на плошчы Бангалор, дзе павінна была адбыцца грандыёзная студэнцкая акцыя-туса супраць адмены ільготаў.

Каля 200 добраахвотных памочнікаў Мінгарвыканкаму ў жоўтых майках “Без квітка, бо ільготаў няма” з маскамі зайчыкаў, салатавымі стужкамі і плакатамі супраць адмены ільготаў кіраваліся на плошчу Бангалор, каб прыняць удзел у “нядзельніку”, паслухаць музыку і паразмаўляць на хвалюючую тэму.

Ужо на падыходзе да плошчы ў іх пачалі даглядаць рэчы. Потым супрацоўнікі міліцыі спецыяльнага назначэння аб’явілі, што “калі студэнты не сыдуць, то будуць вывезеныя за горад у аўтазаках”.

Актывісты дайшлі да Нямігі пад наглядам спецназу. Магчыма, апошнія турбаваліся, што ў нязгоднай з такім ходам падзеяў моладзі можа ўзнікнуць жаданне прыбраць яшчэ якую-небудзь плошчу? Напрыклад, Кастрычніцкую.

У раёне Нямігі а 20.00 студэнты былі вымушаны разыйсціся.
Каля 20 удзельнікаў былі даволі жорстка затрыманы на працягу некалькіх гадзінаў з пачатку акцыі а 17.00. Сярод іх Яўген Іванюк, Алесь Каліта,Франак Вячорка, Андрусь Саротнікаў, Мікалай Якушаў і іншыя. Праз некалькі гадзінаў, пасля высвятлення асобы, іх адпусцілі.
Вось так патусаваліся, а «прыборка тэрыторыі і рамонт інвентарнага абсталявання” на плошчы Бангалор 20 траўня так і не адбыліся.

Хто на «Басовiшча?»

20—21 лiпеня каля мястэчка Гарадок на Беласточчыне адбудзецца 18-ы фестываль музыкi маладой Беларусi “Басовiшча”. Традыцыйна ў конкурсе на “Басовiшчы” бяруць удзел 10 маладых гуртоў. Папярэдне ўдзельнiкi вызначаюцца ў Беларусi — на так званым “Адборышчы”. Дарэчы, ужо стартаваў збор заявак ад удзельнiкаў. Каардынаваць увесь працэс падрыхтоўкi да “Басовiшча” ў Беларусi будзе сябра рэдакцыi iнтэрнет-партала “Тузiн Гiтоў” Аляксей Мiнчонак.

Удзельнiкаў конкурсу будзе абiраць экспертнае журы, у склад якога ўвойдуць вядомыя музычныя журналiсты, прадзюсеры, а таксама асобы, вядомыя ў беларускай музыцы. Iх iмёны пакуль не афiшуюцца.

Арганiзатары таксама плануюць запрасiць да ўдзелу ў фэсце гурты з Польшчы, Украiны, Лiтвы i Iталii.

У першы дзень наведвальнiкаў чакае вялiкая праграма з выступу леташнiх пераможцаў i гасцей. Другi фестывальны дзень распачне конкурсная частка, пасля якой выступяць зоркi беларускай рок-сцэны — ужо цяпер вядуцца перамовы з такiмi вядомымi беларускiмi гуртамi, як “Крама”, “N.R.M.”, “Neuro Dubel” i iншыя.

паводле nv-online.info

Прыём студэнтаў у ЕГУ

prahramka.jpg

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (Вільнюс, Літва) абвяшчае пачатак прыёму студэнтаў на дзённае і завочнае аддзяленне бакалаўрскіх праграм. Далей 

Расейская адукацыя стане еўрапейскай, а 11 класаў абавязковымі

Дзярждума РФ прыняла ў першым чытанні праект закона, які прадугледжвае пераход на еўрапейскую дзвюхузроўневую сістэму вышэйшай адукацыі, а таксама абавязковую 11-гадовую школьную адукацыю для расейцаў. Далей 

Рыцары і …рыцаркі?

27 траўня ў мінскім Лошыцкім парку адбудзецца традыцыйны фестываль сярэднявечнай культуры. На ім упершыню пройдзе жаночы рыцарскі турнір.
Па словах арганізатара фестывалю Арыны Вячоркі, яшчэ адным сюрпрызам стане тое, што рыцары і “рыцаркі” будуць біцца сапраўднымі (сталёвымі) мячамі, а не трэніровачнымі, як гэта было дагэтуль.
Таксама гледачоў чакае старабеларуская кухня, сувеніры і канцэрт гурта Стары Ольса. Пачатак мерапрыемства ў 12.00, уваход як і заўсёды вольны.
Дарэчы, напярэдадні Лошыцкага фэсту 19-20 траўня ў Лідзе пройдзе міжнародны рыцарскі турнір, дзе збяруцца прадстаўнікі Польшчы, Чэхіі, Украіны, Літвы, Расіі і Беларусі.

Дадатковая гадзіна ў сутках? Лёгка!

Група навукоўцаў з Гарварда (Harvard University) вынайшла магчымасць павялічыць біялагічны рытм чалавека да 25 гадзінаў.
Па натуральным цыкардным рытме нашыя суткі складаюць прыкладна 24,2 гадзіны. З такой колькасцю, вядома, не маглі пагадзіцца гарвардскія вучоныя.
Каб давесці, што навука можа ўсё, даследчыкі накіравалі 12 добраахвотнікаў на 65-дзённае стацыянарнае абследаванне. Вызначыўшы індывідуальны суткавы рытм кожнага валанцёра, іх на 30 дзён падверглі “ліхаманцы светлавых імпульсаў”. Напрыканцы такога “міласэрднага” эксперыменту было вызначана, што імпульсы ў 100 адзінак асветленасці здольныя працягнуць “біялагічныя суткі” да 25 гадзінаў!
Такая фішка з часам вельмі прыдасца для падрыхтоўкі астранаўтаў для палётаў на планеты з іншым ходам сутак і для лячэння непаладак сну.
… але, каму, як не студэнтам, ведаць, для чаго патрэбна “лішняя” гадзіна ў сутках! Асабліва падчас сесіі…:)

Юрысты – стажыруемся!

Міжнародная праграма стажыроўкі юрыстаў (International Practice Diploma Programme) — гэта працяг праграмы прававой адукацыі для юрыстаў, што жадаюць прайсці стажыроўку за мяжой. Далей 

87-гадовы кітаец стаў самым старым студэнтам

87-гадовы Ван Цзяньбан, жыхар кітайскага горада Чжэнчжоў паступіў у юрыдычны каледж у гэтым горадзе, стаўшы самым старым студэнтам у краіне. Далей 

“Фарсаж” a-la Baranavichy

У Парыжы і Стакгольме падчас дэманстрацыі моднага аддзення будзе прадстаўлена калекцыя выпускніцы Баранавіцкага каледжа лёгкай прамысловасці Алены Вярстак. Далей 

У Магілёве з’явілася незалежная студэнцкая газета

Студэнты Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя Куляшова выпусцілі першы нумар незалежнага студэнцкага выдання “БУМ” (“Бюлетэнь Універсітэтаў Магілёва”). Далей 

Старонка 60 of 75« Першая...102030585960616270...Апошняя »