EURO-дыпломы ў “Баранках”

Студэнты Баранавіцкага Дзяржуніверсітэта праз тры гады змогуць атрымліваць дыпломы ўзору Еўрасаюза. Далей 

Пра дух Wi-Fi, што шлэндаецца пад Менскам.

wi-fi.jpeg

Чарговае зьяўленьне прыкметаў бяздротавага інтэрнэту на ст.м. “Каменная горка” ледзьве не прывяло да масавай гістэрыі на тэму: “Ён ужо тут, а я яшчэ не карыстаюся!” Далей 

Гэтым летам у Вялікай Брытаніі зьявіцца бясплатная мабільная сувязь для моладзі

blyk.jpg

Гэтым летам студэнтам Вялікай Брытаніі вельмі пашанцуе: яны атрымаюць магчымасьць бясплатна размаўляць і адпраўляць SMS па мабільным тэлефоне. Справа ў тым, што ў Эўропе запускаецца першы панэўрапэйскі апэратар мабільнай сувязі Blyk, паслугі якога для моладзі будуць бясплатнымі. І брытанскія маладзёны ад 16 да 24 гадоў першымі адчуюць асалоду гэтай халявы; плаціць за іх будзе ракламадаўца. Сетка арыентавана на студэнтаў і моладзь, якія не супраць абменьвацца бясплатнымі тэкставымі паведамленьнямі і тэлефанаваньнямі з абавязковым атрыманьнем рэклямнай інфы.

Coca-Cola, L`Oreal, Buena Vista і I-play ужо падпісалі дамову ад размяшчэньні рэклямы ў межах праэкту Blyk.
Падобная мадэль віртуальнай сеткі распрацоўваецца і ў ЗША.

Аднак на шляху да такой сыстэмы мабільнай сувязі мабільным апэратарам яшчэ трэба будзе вырашыць шэраг пытаньняў. Самае галоўнае зь іх: які аб’ём бясплатнага трафіку кампанія зможа сабе дазволіць. Каб не прагарэць, Blyk патрэбна за вельмі кароткі час прыцягнуць максымальна вялікую колькасьць абанэнтаў. Паралельна кампанія павінна яшчэ да афіцыйнага старту ў сярэдзіне 2007 года заангажаваць сваім энтузыязмам як мага болей вядомых ракламадаўцаў.

Аднак, людзі, што ведаюць пра стварэньне праэкту бясплатнай мабільнай сувязі, упэўненыя ў яе эфэктыўнасьці і пэрспэктывах. Яшчэ некалькі месяцаў таму кіраўнік пошукавай сыстэмы Google Эрык Шмідт заявіў, што будучыня за бясплатнымі мабільнымі тэлефонамі. Раз мабілкі ўсё болей становяцца падобнымі на КПК, а спажыўцы праводзяць зь імі штодзённа ад 8 да 10 гадзін за размовамі, SMS і выкарыстаньнем нэту, то цану іх можна зьнізіць да нуля за кошт паказваемай рэклямы.
Што ж, беларускія студэнты, нам пакуль пра бясплатную мабільную сувязь застаецца толькі марыць..

Хаця, хто ведае, пакуль яна да нас дойдзе, магчыма, мы таксама ўжо станем лічыцца паўнапраўнай часткай Эўропы.
Тым больш, што падобную ідэю бясплатнай мабільнай сувязі ўжо прапаноўваў колькі гадоў таму часопіс “Студэнцкая думка”. Так што частка правоў (ва ўсякім разе маральных:) за беларускім студэнцтвам!

У Расіі прайшла зачыстка ВНУ .

У 2006 годзе Федэральная служба па нагляду у сфэры адукацыі праверыла каля 300 ВНУ, дамаглася закрыцьця двух філіялаў ВНУ праз суд, і яшчэ 27 філіялаў ВНУ зачынілі самі. Далей 

Вечна малады, вечна п’яны, альбо Казка пра карысьць арахіса.

Пра карысьць пацалункаў сказана гэтак жа шмат, як і пра карысьць піва. А вось пра тое, з чым гэтае піва найлепш ўжываць — навука чамусь не вельмі распаўсюджваецца. Далей 

Студэнтам будзе цяжэй атрымаць візу ў Вялікую Брытанію.

Вялікабрытанія робіць больш жорсткім рэжым памежнага кантролю і пераходзіць на сыстэму выдачы візаў з біяметрычнымі дадзенымі. Далей 

Ён і яна

Украінскія студэнты: пра аб’ектыўнасьць і хабар.

Вынікі апытаньня студэнтаў у 5 гарадах Украіны абвясьціў сёньня міністар адукацыі і навукі Ўкраіны Станіслаў Мікалаенка. Студэнтаў пыталі, наколькі аб’ектыўна іх ацэньвалі падчас уступных іспытаў і ці вымагалі ў іх хабар. Далей 

Самаход з канопляў. Студэнцкі варыянт.

Студэнты ангельскага ўнівэрсытэту стварылі супэрэкалягічнае гоначнае аўто. Корпус Eco One racer зроблены з канопляў, тармазныя калодкі — з шалупіньня арэха кеш’ю. Больш за тое, запраўляецца машына біяпалівам. Студэнты спраектавалі для Eco one рухавік, што выпрацоўвае максімальную хуткасьць 201 км/г, а кіраўнік праэкту Бэн Вуд дапрацаваў яго, і цяпер максімум складае 241 км/г.

Самаход амаль цалкам з біяраскладальных і прыдатных для паўторнага выкарыстаньня матэрыялаў. Усе плястыкавыя элементы можна вырабляць з таго, што расьце на зямлі.
Што можна зрабіць пасьля такога беларускім студэнтам? Хіба што спраэктаваць свой варыянт машыны — суцэльна з ..бульбы. А што, таксама вельмі студэнцкі прадукт! І запраўляць можна максімальна біяраскладальным і натуральным півам. Калі не шкада:)

IT-акадэмія ў Беларусі

Плянуецца, што ў акадэміі будуць перападрыхтоўваць спэцыялістаў з вышэйшай тэхнічнай няпрофільнай адукацыяй.

Сваю зацікаўленасьць у гэтым праекце ўжо выказалі Microsoft і СIP. Прапанову аб стварэньні сумеснага адукацыйнага цэнтру Беларусь атрымала таксама ад вядомай індыйскай кампаніі, у прыватнасьці індыйцы прапанавалі свае досьвед і навучальныя праграмы ў галіне распрацоўкі разнастайных трэнінгаў.

Спэцыялісты ПВТ плянуюць зьвярнуцца з прапановай па рэалізацыі гэтага праекту да Сусьветнага банку.

паводле навінаў на tut.by

Старонка 65 of 75« Першая...102030636465666770...Апошняя »